За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Выбары ў мясцовыя саветы
Выбары ў мясцовыя саветы Print E-mail
Wednesday, 08 November 2006
Сябра партыі БНФ з Мядзела Зміцер Вінаградаў 3 лістапада 2006 года падаў у Мядзельскую раённую выбарчую камісію заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзянаў (у колькасці 9 чалавек) па збору подпісаў выбаршчыкаў за яго вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Мядзельскага раённага Савета дэпутатаў па Камуністычнай выбарчай акрузе №7 г.Мядзела.
Колькасць выбаршчыкаў па гэтай акрузе - 867 чалавек. У склад гэтай акругі ўваходзіць фактычна ўвесь Стары Мядзел, за выняткам вуліц Нарачанская, Паркавая і завулка Нарачанскі. У прысутнасці намесніка старшыні камісіі Шакалінай Марыны Фёдараўны, пададзеная заява зарэгістравана пад №1.
Сёння ж 8 лістапада Зміцер Вінаградаў падаў адпаведную заяву ў Мядзельскую акруговую выбарчую камісію №1 на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Мінскага абласнога Савета па Мядзельскай выбарчай акрузе №1. Ізноў яго заява зарэгістравана №1. Згаданая акруга мае 11509 выбаршчыкаў і ўключае г.Мядзел, г.п.Свір, к.п.Нарач, вёску Нарач і адпаведна сельсаветы: Мядзельскі, Свірскі, Нарачанскі, Слабадскі і Старагабскі. Варта адзначыць, што прадстаўнікі вышэйадзначаных выбарчых камісій дабразычліва паставіліся да намеру Зміцера Вінаградава балатавацца ў мясцовыя саветы.
Інфармацыі пра рэгістрацыю іншых ініцыятыўных груп пакуль не было.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Выбары ў мясцовыя саветы ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6122333





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map