|
18.02.2007 г. |
|
Паважаныя наведвальнікі!
Звяртаемся да ўсіх, хто хацеў бы дапамагчы нашаму праекту ў развіцці. Хто валодае англійскай мовай - патрэбная Ваша дапамога.
Ёсць багата цікавых матэрыялаў гістарычнага, краязнаўчага плану пра Мядзельшчыну, Нарачанскі край, людзей краю. Аналіз статыстыкі наведванняў рэсурса за апошні месяц паказаў, што вельмі шмат наведвальнікаў не з Беларусі і не з суседніх краін, а з далёкага замежжа: хтось можа проста шукае свае далёкія карані тут, на Мядзельшчыне, кагось проста зацікавіла Нарачанскае паазер'е... Таму мы мяркуем, што для папулярызацыі ведаў пра наш родны куток важна публікаваць інфармацыю не толькі на беларускай/рускай мовах, але і на англійскай. Самім на ўсё часу не стае...
Любая, нават самая мінімальная дапамога ў перакладах вітаецца! :)
Нават калі Вы не валодаеце англійскай мовай, а хочаце дапамагчы народнаму, мы спадзяемся, інтэрнэт-праекту Мядзельшчыны - то, калі ласка, пішыце, дасылайце любыя матэрыялы, што тычацца Мядзельшчыны: навіны, гістарычныя артыкулы, краязнаўчыя, успаміны старых людзей, проста меркаванні пра жыццё зямлі нашай, жыццё людзей.
Звяртайцеся на
Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браузеры павінна быць уключана падтрымка Java-script
(ці скарыстайцеся зваротнай сувяззю сайта http://www.narach.org/contact), тэлефануйце на (8029) 318-23-83 (Віталь). Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне |
|
Апошняе абнаўленне ( 14.03.2007 г. )
|