|
Аляксандр Косінец: на працягу 7 гадоў павінна адбыцца замена ўсіх замежных святароў на беларускіх |
|
|
|
Thursday, 20 September 2007 |
|
19 верасня ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася сустрэча намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Косінца з кіраўнікамі ўсіх рэлігійных аб’яднанняў нашай краіны. Сустрэча была ініцыявана з боку дзяржавы, а самі кіраўнікі канфесій назвалі яе гістарычнай.
Адно з найбольш праблемных пытанняў, што абмяркоўвалася падчас сустэчы - пытанне кадравай палітыкі. Дзяржава зацікаўлена, каб рэлігійную дзейнасць ажыццяўлялі ў Беларусі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, людзі, якія ведаюць мову, культуру, гісторыю нашай краіны і менталітэт яе народа.
Сёння ў краіне 13 устаноў адукацыі рыхтуюць свяшчэннаслужыцеляў розных канфесій. Пакуль што больш за ўсё замежных святароў служыць у касцёлах: 190, з іх 181 — грамадзяне Польшчы. Аляксандр Косінец падзякаваў кіраўніцтву Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі за разуменне гэтай праблемы і паведаміў, што на працягу 7 гадоў павінна адбыцца замена замежных святароў на беларускіх. Сёлета з Гродзенскай і Пінскай каталіцкіх семінарый выйшлі 12 святароў.
Варта адзначыць, што на дадзены момант у Мядзельскім раёне дзейнічаюць 8 каталіцкіх прыходаў. І толькі ў двух з іх служаць беларускія святары - у Крывічах Віктар Шчучко, а ў Шэметава Пётр Шарко.
Show comments (1) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Thursday, 20 September 2007 )
|