За Свабоду!
Паазер'е
Главная arrow Новости региона - архив arrow Аляксандр Косінец: на працягу 7 гадоў павінна адбыцца замена ўсіх замежных святароў на беларускіх
Аляксандр Косінец: на працягу 7 гадоў павінна адбыцца замена ўсіх замежных святароў на беларускіх Печать E-mail
20.09.2007 г.
19 верасня ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася сустрэча намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Косінца з кіраўнікамі ўсіх рэлігійных аб’яднанняў нашай краіны. Сустрэча была ініцыявана з боку дзяржавы, а самі кіраўнікі канфесій назвалі яе гістарычнай.
Адно з найбольш праблемных пытанняў, што абмяркоўвалася падчас сустэчы - пытанне кадравай палітыкі. Дзяржава зацікаўлена, каб рэлігійную дзейнасць ажыццяўлялі ў Беларусі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, людзі, якія ведаюць мову, культуру, гісторыю нашай краіны і менталітэт яе народа.
Сёння ў краіне 13 устаноў адукацыі рыхтуюць свяшчэннаслужыцеляў розных канфесій. Пакуль што больш за ўсё замежных святароў служыць у касцёлах: 190, з іх 181 — грамадзяне Польшчы. Аляксандр Косінец падзякаваў кіраўніцтву Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі за разуменне гэтай праблемы і паведаміў, што на працягу 7 гадоў павінна адбыцца замена замежных святароў на беларускіх. Сёлета з Гродзенскай і Пінскай каталіцкіх семінарый выйшлі 12 святароў.
Варта адзначыць, што на дадзены момант у Мядзельскім раёне дзейнічаюць 8 каталіцкіх прыходаў. І толькі ў двух з іх служаць беларускія святары - у Крывічах Віктар Шчучко, а ў Шэметава Пётр Шарко.
Паводле газеты "Звязда"

Количество комментариев (1) - Ваш комментарий

Последнее обновление ( 20.09.2007 г. )
 
« Пред.   След. »

Комментарии

Сёньня яны так заяуляюць, а заутра можа, сами будуць ксяндзоу на парафии прызначаць! Жах!!!!

Написал Министрант,
Дата 10/13/2007 Время 16:19
Аляксандр Косінец: на працягу 7 гад... ...

Введите текст комментария.

Ваше имя (обязательное поле)

E-Mail (обязательное поле)
Ваш email не будет опубликован на сайте, он будет виден только администратору сайта
Текст: (supported) [BBcode]

      Посещений: 6118806





Новое на портале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map