За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow 70% "новых пенсіянераў" працягваюць працаваць
70% "новых пенсіянераў" працягваюць працаваць Print E-mail
Tuesday, 23 October 2007
У Беларусі каля 70% «новых» пенсіянераў працягваюць працаваць. Пра гэта паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва.
Сёлета на пенсію па ўзросце выйшлі больш за 60 тысяч чалавек, прычым больш за 15,5 тысяч мужчын і 27 тысяч жанчын не пакінулі свае працоўныя месцы.
Кожны пяты «новы» пенсіянер не дасягнуў пенсійнага ўзросту (55 гадоў — для жанчын, 60 гадоў — для мужчын).
На 1 верасня агульная колькасць атрымальнікаў пенсій у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне дасягнула 2 мільёнаў 420 тысяч чалавек. Працягваюць працаваць 533 тысячы пенсіянераў.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Tuesday, 23 October 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
70% "новых пенсіянераў" працягваюць... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6118479





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map