|
70% "новых пенсіянераў" працягваюць працаваць |
|
|
|
Tuesday, 23 October 2007 |

У Беларусі каля 70% «новых» пенсіянераў працягваюць працаваць. Пра гэта паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва.
Сёлета на пенсію па ўзросце выйшлі больш за 60 тысяч чалавек, прычым больш за 15,5 тысяч мужчын і 27 тысяч жанчын не пакінулі свае працоўныя месцы.
Кожны пяты «новы» пенсіянер не дасягнуў пенсійнага ўзросту (55 гадоў — для жанчын, 60 гадоў — для мужчын).
На 1 верасня агульная колькасць атрымальнікаў пенсій у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне дасягнула 2 мільёнаў 420 тысяч чалавек. Працягваюць працаваць 533 тысячы пенсіянераў.
Show comments (0) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Tuesday, 23 October 2007 )
|