За Свабоду!
Паазер'е
Главная arrow Новости региона - архив arrow 70 год мінула
70 год мінула Печать E-mail
29.03.2007 г.
www.hro.org - Сталинизм не пройдет!Сёлета спаўняецца 70 год з таго моманту, калі савецкім рэжымам былі закатаваны, забіты дзесяткі тысяч грамадзян нашай краіны. Хоць д'ябальская машына камунізму актыўна знішчала беларусаў на працягу 20-ых і 30-ых гадоў і былі знішчаны сотні тысяч беларусаў (хто палёг у Курапатах, хто ў канцлагерах у Казахстане ды на Далёкім Усходзе), але менавіта 1937 год стаў апагеем знішчальнай палітыкі кіраўніцтва СССР. У той год быў фактычна знішчаны ўвесь цвет беларускай нацыі: былі забітыя сотні беларускіх навукоўцаў, літаратараў. 2007 год - год памінання жахлівых рэпрэсій, генацыду народаў рэжымам Сталіна. Штогод 30 кастрычніка адбываюцца ўсебеларускія памінанні ахвяр сталінізму - гэта сімвалічна, бо толькі за адну ноч 30 кастрычніка 1937 года былі знішчаны дзесяткі прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.
І сёння ў Беларусі адбудуцца памінанні ахвяр сталінскага рэжыму. У 17:00 у трох месцах Мінска запланавана правядзенне сімвалічнай акцыі памінання - ва ўрочышчы Курапаты, у парку Чалюскінцаў і ў Лошыцкім парку.
Варта адзначыць, што Мядзельшчына і яе людзі засталіся ў гісторыі таго страшнага часу, бо менавіта на Мядзельшчыне, Вілейшчыне, Смаргоншчыне ды Пастаўшчыне ў 40-ыя гады быў разгорнуты шырокі падпольны антысталінскі рух. Пазней, у пачатку 1950 гадоў удзельнікаў гэтага руху чакала адно - альбо смерць, альбо дзесяткі гадоў ГУЛАГу...
З гісторыі вядома, што менавіта ў камуністычнага рэжыму СССР гітлераўская Германія пераймала "перадавы" вопыт па знішчэнні людзей - стварэнні канцэнтрацыйных лагераў. А сёння ў сучаснай Беларусі, калі мінула 70 год ад той страшнай эпохі, лукашэнкаўскі рэжым і ягоныя прыслужнікі ўсяляк стараюцца абяліць Іосіфа Сталіна і яго рэжым, усяляк спрабуюць пераканаць беларусаў, што ён быў сябрам беларускага народу, а не ворагам. Але гісторыя ўсё і ўсіх расставіць на свае месцы.

Количество комментариев (1) - Ваш комментарий

Последнее обновление ( 29.03.2007 г. )
 
« Пред.   След. »

Комментарии

Як сказаў адзін мой знаемы інтэлегент з Магілева:'Заподная Беларусь всегда отличалась некоторым экстремизмом...' Так што наперад!:-))
А Гісторыя - пісаць, не перапісаць!

Написал Mudest,
Дата 04/18/2007 Время 21:10
70 год мінула ...

Введите текст комментария.

Ваше имя (обязательное поле)

E-Mail (обязательное поле)
Ваш email не будет опубликован на сайте, он будет виден только администратору сайта
Текст: (supported) [BBcode]

      Посещений: 6630243





Новое на портале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map