За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Святкаванне Дня міліцыі
Святкаванне Дня міліцыі Print E-mail
Saturday, 03 March 2007
Святкаванне 90-й гадавіны Беларускай міліцыі распачалося ў Мядзеле ў другой палове дня 2 сакавіка з урачыстага сходу ў Раённым Доме Культуры. Сцэнар свята звычайны, савецкі.
У прэзідыуме начальнік РАУС Васіль Малікаў, старшыня райвыканкама Аляксандр Даніленка, старшыня райсавета ветэранаў Узброеных Сіл Міхаіл Гардон. Гучыць гімн. Даклад начальніка РАУС. Потым слова даюць кожнаму з прэзідыума. Што цікава, Міхаіл Гардон, у сваім выступе згадаў і Беларускую Краёвую Абарону, у сэнсе, што міліцыя мядзельская змагалася з гэтым фарміраваннем пасля вайны. Але ці вядома шаноўнаму Міхаілу Гершэнавічу, што колькі дзён таму, менавіта 23 лютага, чарговая гадавіна ўтварэння Краёвай Абароны. А вось з Савецкай Арміяй гэты дзень гістарычна ніяк не звязаны. Вось такая горкая праўда! Сама ж мядзельская міліцыя нарадзілася ў 1940 годзе, пасля ўваходу Заходняй Беларусі ў СССР.
Выступоўцаў прызначаных было шмат. І добрых слоў багата. Але па старой савецкай завядзёнцы ўсё толькі па-расейску. І толькі ветэран Мікалай Лашук на добрай сакавітай беларускай мове, з гумарам, павіншаваў міліцыянераў.
І ніхто не ўспомніў зніклага міністра Юрыя Захаранку. А гэта так было б дарэчы. Гэтая тэма для беларускай міліцыі з разраду забароненых.
Самая прыемная частка сходу – узнагароджанне асабовага складу міліцыі. Уручылі граматы, грашовыя прэміі, камусьці знялі раней накладзенае спагнанне.
Ушанавалі ветэранаў. Кожнаму з ветэранаў уручылі наручныя гадзіннікі “Электроніка” вытворчасці пінскага завода “Камертон” (філіял “Інтэграла”). Гадзіннікі дасталіся і кожнаму з гасцей у прэзідыўме. А вось ветэран міліцыі, афганец, Леанід Макарэвіч удастоіўся юбілейнага медаля “90 год Беларускай міліцыі”.
Пасля сходу, артысты раённага аддзела культуры зладзілі святочны канцэрт. На вялікі жаль, ізноў толькі па- расейску.
Святкаванне Дня Беларускай міліцыі ў Мядзеле, ды і не толькі, на вялікі жаль пакідае ў душы жахлівую трывогу за лёс нашай Бацькаўшчыны. Як далёка нам яшчэ да Беларусі!

Show comments (1) - Add comments to this article:

Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

Да уж, Гершенович отжЫгает...

Posted by местный, on 03/04/2007 at 18:14
Святкаванне Дня міліцыі ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5907011





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map