За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Згарэў дзіцячы садок у Камарова
Згарэў дзіцячы садок у Камарова Print E-mail
Monday, 19 February 2007
Сёння каля 3 гадзін ночы ўзнік пажар у дзіцячым садку ў мястэчку Камарова (тое мястэчка, дзе месціцца Свірскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй). Будынак выгарыў датла, засталіся толькі сцены. Вядома, што абыйшлося без чалавечых ахвяраў (але загінулі колькі жывёлін, марская свінка ў тым ліку).
Прычыны пажару пакуль не вядомыя, але найверагодней інцыдэнт адбыўся па прычыне няспраўнасці электраправодкі ці наяўнасці расколіны ў коміне. Акрамя гэтага, вядома, што будынак не быў аснашчаны пажарнай сігналізацыяй - таму пажарныя разлікі прыбылі на месца занадта позна.
Застаецца толькі пашкадаваць Мядзельскіх пажарнікаў: у нашай краіне, у краіне татальнага безграшоўя, краіне, дзе не могуць нават абсталяваць усе навучальныя/дашкольныя ўстановы пажарнай сігналізацыяй - спішуць віну на тых, хто менш за ўсё вінаваты.

Show comments (1) - Add comments to this article:

Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

кагосьци за гэта уздзёрнуць !

Posted by растаман, on 02/25/2007 at 13:57
Згарэў дзіцячы садок у Камарова ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6119926





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map