За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы Версія для друку Адправіць на E-mail
21.02.2007 г.
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца як Дзень роднай мовы (International mother language day). Таму заклікаем Вас адзначыць гэты дзень размовай на беларускай мове, чытаннем беларускамоўных кніг, газетаў. Хай сённяшні дзень стане тым днём, з якога Вы пачнеце актыўна карыстацца матчынай мовай у сваім жыцці.
Да гонару Беларусі варта адзначыць, што згодна апошняму перапісу, праведзенаму ў 1999 годзе, беларускую як родную прызналі 74,5 адсоткаў грамадзян Беларусі, акрамя гэтага блізу 40 адсоткаў жыхароў Беларусі адзначылі, што размаўляюць дома, у сям'і па-беларуску. Застаецца толькі чакаць, каб беларуская мова выйшла з кватэраў, з хат на "шырокі прастор", у грамадскае, палітычнае, культурнае жыццё Беларусі.
"Не пакідайце ж мовы сваёй, каб не ўмёрлі!.." - запавет класіка Францішка Багушэвіча нам, сучасным беларусам.

Меркаванняў (3) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 14.03.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Але хацелася , каб кожны дзень быу
ДНЁМ РОДНАЙ МОВЫ.

Напісаў(-ла) чалавек, 02/21/2007 18:01

Чалавек, усё залежыць ад кожнага з нас саміх.

Напісаў(-ла) Damavik, 02/21/2007 18:52

давайце ў інтэрнэце пісаць каментары толькі па-беларуску !!!!!!!!!

Напісаў(-ла) mauzer, 02/24/2007 09:21
Дзень роднай мовы

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6630054





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map