За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Дыктат новай улады Мядзельшчыны
Дыктат новай улады Мядзельшчыны Print E-mail
Friday, 15 December 2006
Прыход новага старшыні райвыканкама Аляксандра Даніленкі адразу ж адчулі прадпрымальнікі Мядзельшчыны. На адным з паседжанняў было “рэкамендавана” мінскія альбо іншыя (вытворчасці не свайго раёна) хлебабулачныя вырабы прадаваць толькі ў выходныя дні. А вось па буднях прадаваць лепш за ўсё толькі мядзельскі хлеб і асабліва прадпрыемства “Хлебапёк”. Ну, а калі не паслухаешся раённых уладаў, то напэўна праз нейкі час крышачку і пашкадуеш.
Але як не стараюцца спецыялісты “Хлебапёка”, людзі нашыя чамусьці ўсё ж аддаюць перавагу прывазному хлебу – вілейскаму, мінскаму альбо пастаўскаму. І як тыя, не нашыя, хлебныя майстры ўмеюць так працаваць, што здольныя дагадзіць густу мядзельчан?
А нашыя раённыя ўлады па-ранейшаму не пераймаюць добры досвед у суседзяў і проста ўпарта не хочуць кардынальна змяніць сітуацыю на прадпрыемстве “Хлебапёк”. А адміністрацыйныя метады кіравання ў такой справе напэўна толькі зашкодзяць. Людзі Мядзельшчыны жадаюць бачыць на сваіх сталах духмяны бохан якаснага і адносна недарагога хлеба мясцовай вытворчасці. Цікава, а які ж хлеб набываюць кіраўнікі Мядзельскага райвыканкама?

Show comments (1) - Add comments to this article:

Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

У Докшыцах даўно ўжо так зроблена. Калі пытаньне пра хлеб задалі старшыні райвыканкама, той адказаў, што і докшыцкага хлеба хапае, і нібыта доры ён.

Posted by Кастусь Шыталь, on 01/11/2007 at 05:49
Дыктат новай улады Мядзельшчыны ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6630945





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map