|
Wednesday, 21 February 2007 |
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца як Дзень роднай мовы ( International mother language day). Таму заклікаем Вас адзначыць гэты дзень размовай на беларускай мове, чытаннем беларускамоўных кніг, газетаў. Хай сённяшні дзень стане тым днём, з якога Вы пачнеце актыўна карыстацца матчынай мовай у сваім жыцці. Да гонару Беларусі варта адзначыць, што згодна апошняму перапісу, праведзенаму ў 1999 годзе, беларускую як родную прызналі 74,5 адсоткаў грамадзян Беларусі, акрамя гэтага блізу 40 адсоткаў жыхароў Беларусі адзначылі, што размаўляюць дома, у сям'і па-беларуску. Застаецца толькі чакаць, каб беларуская мова выйшла з кватэраў, з хат на "шырокі прастор", у грамадскае, палітычнае, культурнае жыццё Беларусі. "Не пакідайце ж мовы сваёй, каб не ўмёрлі!.." - запавет класіка Францішка Багушэвіча нам, сучасным беларусам.
Show comments (3) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
|