|
28.02.2007 г. |
|
Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да штогадовага раённага зімовага спартыўнага свята “Беларуская лыжня -2007”. Гэта будзе ў першую суботу вясны, а 11 гадзіне 3 сакавіка, на Мядзельскім гарадскім стадыёне. Бяспрэчна, справа цудоўная, здаровая, але як заўсёды ў нашай Беларусі без прымусу аніяк. З раённых вярхоў “спушчана” разнарадка ў арганізацыі, прадпрыемствы, навучальныя ўстановы: прадаставіць каманду з 5 чалавек незалежна ад узросту і полу. Дыстанцыя 2 кіламетры. Акрамя лыжаў, будзе перацягванне каната і гіравы спорт. Да сустрэчы на стадыёне!
Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне |
|
Апошняе абнаўленне ( 14.03.2007 г. )
|