|
Згарэў дзіцячы садок у Камарова |
|
|
|
19.02.2007 г. |
|
Сёння каля 3 гадзін ночы ўзнік пажар у дзіцячым садку ў мястэчку Камарова (тое мястэчка, дзе месціцца Свірскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй). Будынак выгарыў датла, засталіся толькі сцены. Вядома, што абыйшлося без чалавечых ахвяраў (але загінулі колькі жывёлін, марская свінка ў тым ліку).
Прычыны пажару пакуль не вядомыя, але найверагодней інцыдэнт адбыўся па прычыне няспраўнасці электраправодкі ці наяўнасці расколіны ў коміне. Акрамя гэтага, вядома, што будынак не быў аснашчаны пажарнай сігналізацыяй - таму пажарныя разлікі прыбылі на месца занадта позна.
Застаецца толькі пашкадаваць Мядзельскіх пажарнікаў: у нашай краіне, у краіне татальнага безграшоўя, краіне, дзе не могуць нават абсталяваць усе навучальныя/дашкольныя ўстановы пажарнай сігналізацыяй - спішуць віну на тых, хто менш за ўсё вінаваты. Количество комментариев (1) - Ваш комментарий |
|
Последнее обновление ( 14.03.2007 г. )
|