За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Мядзельскія ДАІшнікі грызуць граніт навукі
Мядзельскія ДАІшнікі грызуць граніт навукі Print E-mail
Wednesday, 07 March 2007
У навучальных аўдыторыях, а не на дарогах праводзяць цяпер большую частку свайго часу супрацоўнікі патрульна-паставой службы Мядзельскай дзяржаўтаінспекцыі. Як стала вядома, шэраговыя даішнікі займаюцца тым, што дасканала вывучаюць змены ў адміністрацыйным кодэксе за парушэнні на дарозе.
Па словах начальніка Мядзельскай ДАІ Андрэя Чарняўскага, хуткія курсы ўдасканалення кваліфікацыі праводзяць калегі з Мінска, супрацоўнікі падраздзялення “Cтрала”. Па звестках, больш за ўсё нараканняў выклікае ў іх практыка раённых даішнікаў пакарання найвялікшымі штрафамі за парушэнні правілаў дарожнага руху.
Прысутнасць у раёне інструктараў мясцовае міліцэйскае кіраўніцтва не афішуе. Чаму і па чыёй ініцыятыве гэта робіцца, Андрэй Чарняўскі тлумачыць адмовіўся.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Мядзельскія ДАІшнікі грызуць граніт... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6630440





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map