За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Міхась Чарняўскі можа быць звольнены з Інстытута гісторыі
Міхась Чарняўскі можа быць звольнены з Інстытута гісторыі Print E-mail
Friday, 10 November 2006
Атэстацыйная камісія Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі прыняла пастанову пра неадпаведнасць Міхася Чарняўскага і Валянціны Вяргей пасадам старэйшых навуковых супрацоўнікаў.
Паводле Валянціны Вяргей, камісія ніяк не аргументавала сваё рашэнне: “Гэта асабістае меркаванне і ўсё”. Спадарыня Вяргей назвала такія паводзіны камісіі адсутнасцю маральных і этычных крытэраў.
В.Вяргей збіраецца звярнуцца да сваіх замежных калегаў з просьбай даць публічную ацэнку яе прафэсійнай навуковай дзейнасці.
Вялянціна Вяргей і Міхась Чарняўскі вядомыя і сваёй грамадскай актыўнасцю. Спадарыня Вяргей уваходзіць у склад грамадскай ініцыятывы ў справе захавання мэмарыялу Курапаты, а спадар Чарняўскі адзін з кіраўнікоў руху Вэтэранаў беларускага Адраджэння.
Рашэнне камісіі мае рэкамендацыйны характар, але гэта сур’ёзная падстава для звальнення. Апошнім часам з Інстытуту гісторыі ужо былі звольненыя навукоўцы Іна Стужынская, Андрэй Кіштымаў, Генадзь Сагановічі Сяргей Тарасаў.

Даведка:
Міхась Чарняўскі нарадзіўся на Мядзельшчыне (в.Круці). Шмат якія яго даследванні прысвечаны Нарачанскаму краю. Спадар Міхась адзін з актыўных удзельнікаў інтэлектуальнай апазыцыі, удзельнік клубу вольнадумнай інтэлігэнцыі «Акадэмічны асяродак», які быў разгромлены ў 1973-1974. Ч. - археолаг, займаецца праблемамі першабытнай гісторыі Беларусі. З 1966 працуе ў інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі, з 1971 - кандыдат гістарычных навук. У 1962 Ч. стаў адным з арганізатараў «Акадэмічнага асяродку» - клубу пераважна супрацоўнікаў Акадэміі Навук БССР, якія бачылі сваё прызначэнне ў зборы і трансляцыі інфармацыі аб беларускай нацыянальнай і дэмакратычнай традыцыях. Сябры гуртка збіралі ўспаміны, кнігі і часопісы пераважна часоў знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польскае дзяржавы. Для гэтага арганізоўваліся экспэдыцыі ў малыя мястэчкі, ладзіліся сустрэчы з вэтэранамі нацыянал-дэмакратычнага руху Беларусі (Ларыса Геніюш, Язэп Сушынскі, Мікола Ўлашчык ды інш.). Ч. і «Акадэмічны асяродак» у цэлым асаблівую ўвагу надавалі ўсталяванню кантактаў са студэнцтвам - распаўсюджаньню сярод іх сабранай інфармацыі, прыцягванню ў сферу сваёй дзейнасці. (Slounik.org)


Паводле беларускай службы Радыё Свабода

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Міхась Чарняўскі можа быць звольнен... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5903008





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map