|
Sunday, 11 March 2007 |
|
Кавальскі молат стаў той зброяй, з дапамогай якой днямі жыхар вёскі Падбярэззе Мядзельскага раёна пазбавіў жыцця свайго сябра.
Як стала вядома, сябры разам распівалі самагон, і госць абвінаваціў гаспадара ў тым, што той яму недалівае.
Мужчына пакрыўдзіўся і выйшаў на кухню папаліць. Там яму на вочы і трапіў кавальскі молат.
Вырашыўшы правучыць сябра, ён моўчкі зайшоў у пакой і ўдарыў сабутэльніка па галаве. Пасля гэтага яшчэ выпіў і лёг спаць.
Тое, што сябра памёр, гаспадар заўважыў толькі раніцай, калі пачаў яго будзіць і прапаноўваць пахмяліцца. Мужчына сам выклікаў міліцыю і прызнаўся ў забойстве. Еўрапейскае радыё для Беларусі Show comments (0) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
|