За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Гісторыя arrow Легенды arrow Блакітныя азёры
Блакітныя азёры Версія для друку Адправіць на E-mail
11.02.2007 г.
Голубые озера в легендах и сказаниях

Мёртвае возера

Вандроўныя марскія воіны са Скандынавіі - вікінгі - па рацэ Страча трапілі ў край Блакітных азёр. Аблюбавалі яго для жыцця. Яны сталі несці тут ваенную службу ў князёў, займацца рыбнай лоўляй. Вызначаліся вікінгі асаблівым умельствам весці бой на вадзе, сябе лічылі марскімі ваўкамі». Паводле іx звычаяў, астанкі памерлых ці загінуўшых патрэбна аддаваць не зямлі, а вадзе. Вось і выбралі яны для пагоста невялікае бяссточнае возера на левым беразе Страчы. Забітых у час баявых сутычак воінаў вікінгі хавалі з шанаваннем, на дно возера апускалі ў даспехах, астанкі памерлых ад старасці ці хваробы спальвалі, каб хвароба не распаўсюджвалася, а попел таксама апускалі на дно. Гэты вадаём назвалі возерам Мёртвых.
Аднаго дня ішоў з Полацка ў Вільню манах-пілігрым, які чуў пра незвычайнае возера магільнік вікінгаў і вырашыў пацікавіцца ім. Сцямнела, надумаў тут і заначаваць. Выбраў месца пад сасной, памаліўся. Толькі пачаў укладвацца спаць, як над вадзяной гладдзю зазвінелі званочкі. Глянуў - з сярэдзіны возера падплывае да берага кораб, напоўнены каштоўнасцямі. Манах абхапіў яго, паставіў пад сасну і стаў разглядаць змесціва. На хвіліну ім авалодала сквапнасць: вось, думае, скарбаў хопіць, каб усё жыццё правесці ў багацці.
А потым сумненні яго ахапілі: "А можа, гэта нячыстая сіла мяне спакушае?"
Дрыжачай рукой ён перахрысціў кораб. У гэты момант узняўся віxор і закруціў верxавіну сасны, і зноў усталявалася цішыня. Потым з вышыні пачуўся мілагучны жаночы голас: - Ты, высакародны манах, паступіу правільна. Табе я даю ганаровае даручэнне: вазьмі з кораба сердалікавую залатую брошку і занясі ў Вільню да абраза Маці Божай Вастрабрамскай. Гэта падарунак ад Полацкай зямлі, ад Ефрасінні...
Манах выканаў даручэнне.
А сасна з закручанай верхавінай стаяла некалькі соцень год і была цудадзейнай. Да яе прыходзілі самотныя і пакрыўджаныя, дзяліліся сваім горам і атрымлівалі душэўную палёгку. З гадамі старая сасна рухнула, а на яе месцы вырасла маладая з такой жа закручанай верхавінай. Яна таксама валодае ўласцівасцю здымаць душэўны цяжар, чым часта карыстаюцца прахожыя і турысты. А возера гэта любіць цішыню, гасіць розныя гукі і паглынае рэха.

Панская дарога

У старажытныя часы сувязь паміж мясцовасцямі ажьщцяўлялася па рэках. І Страча служыла шляхам зносін паміж Полацкай зямлёй і Вілъняй. Потым уздоўж рэчак пачалі рабіцъ дарогі - з'явілася такая і ля Страчы. А як зрабілі Полацкі тракт, то патрэбы ў гэтай дарозе не стала. Але паны вырашылі яе выкарыстоўвацъ па-свойму. Дарога праходзіла па ўзвышшах, навокал - прыгожыя краявіды: рэчка, азёры.
Паны брычку запрагуцъ, і ўперад, на прагулку. Дрэвы павысякалі, каб з вышыні добра было ўсё відацъ. Самі паны каталіся, гасцей вазілі па гэтай дарозе.

Балдук і Балдучыха

Сярод дрымучых лясоў, дзе зараз красуюцца азёры Балдук і Балдучыха, стаяла вёска. Жылі ў ёй працавітыя людзі: гадавалі жывёлу, палявалі, рыбачылі - усё здабытае дзялілі па справядлівасці. Ля кожнай хаты расла рабінка, з ягад і зёлак умелі рабіць лекі ад розных хвароб.
Але пасля таго, як у наваколлі з'явіўся злы вядзьмар, жыццё ў вёсцы разладзілася. Заразіў ён людзей зайздрасцю, сквапнасцю, няўжыўчывасцю. Дзеці перасталі паважаць бацькоў, бацькі апекавацца дзецьмі, брат пайшоў на брата. Быў сярод вяскоўцаў мудры, паважаны ўсімі чалавек - вяшчун, які ўмеў не толькі прадракаць будучыню, але пры небяспецы знаходзіць і спосаб уратавання. Двойчы выратоўваў ён вёску: раз ад голаду і раз ад пошасці. І па законах магіі мог ён зрабіць гэта толькі тройчы. Варажнеча сярод людзей зайшла так далёка, што была страшней за голад і пошасць. Вяшчун стаў рыхтаваць чарадзейнае зелле. У гэты момант да яго прыйшоў вядзьмак, зарагатаў: "Дарэмна стараешся, вяскоўцы сапсаваліся канчаткова. Хаця ты выведаў сакрэт чароўнага зелля, але не знойдзеш людзей, каб згадзіліся на ахвярнасць дзеля другіх - б'юся аб заклад. Я нашлю на вёску бяду, і калі хоць дзесятая частка тваіx суседзяў праявіць клопат пра іншых, то я адступлюся, у вёсцы запануе дабрыня. А калі не, то не жьщь людзям у гэтай прыгожай мясціне".
Вяшчун спадзяваўся на разважнасць сваіx аднавяскоўцаў, верыў, што ў час усеагульнай бяды яны згуртуюцца, не пакінуць бліжніх. Чарадзейнае зелле паказала, што выратаваць людзей ад бяды з дапамогай цудадзейнай вады змогуць Балдук і Балдучыха, бо іx сэрцы не заплямленыя ніякімі хібамі. Але ім прыйдзецца прайсці праз выпрабаванне, а калі вяскоўцы не апамятаюцца, то і загінуць. А людзей тады чакае выгнанне.
Цёмнай купальскай ноччу Балдук і Балдучыха пайшлі ў лясную глухамань за чароўнай вадой. Крычалі совы, патаемныя шоргаты, страшныя цені нейкіх пачвар суправаджалі іx, але яны дайшлі да цудадзейнай крыніцы, якая пырскала з-пад гары, і набралі вады. Калі вярнуліся ў вёску, то ўзняўся вецер, пачаў ламаць, крышыць рабінкі, зрывацъ стрэхі з хат, стаў лупіць пярун, а з неба, бы змагутнай ракі, хлынула вада. Людзі ад страху павыскоквалі з хат, ратаваў кожны сам сябе, ні пра дзяцей, ні пра хворых ніxто не падумаў. Вада залівала вуліцы, людзі сталі ўзбірацца на стрэхі, залазіць на дрэвы. Балдучыха выліла частку вады са збаночка, і навальніца адразу супакоілася. А людзі ппратварыліся ў буслоў і, цяжка ўзмахваючы крыламі, пачалі пакідаць вёску, разлятацца ў розныя бакі. Як толькі дакраналіся зямлі, зноў ператвараліся ў людзей. Яны заснавалі новыя вёскі: ад Барыса пайшла вёска Барысы, ад Янука - Януковічы, ад Яцака - Яцыны. Балдук і Балдучыха - сведкі гібелі роднай вёскі, стаялі, трымаючыся за рукі, а потым растаялі, ператварыліся ў азёры. Як яны трымаліся за рукі, то і зараз азёры Балдук і Балдучыха звязаны між сабой - рукой-пратокай. Рэшткі чароўнай вады са збаночка распырскалі па наваколлі і па сённяшні дзень сцякаюць у азёры дзесяткамі крыніц.
Паводле расповедаў краязнаўцы з в.Камарова Івана Драўніцкага
Запісаў Алесь Высоцкі
Апошняе абнаўленне ( 11.02.2007 г. )
 
      Наведванняў: 5903187





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map