|
Мядзельскія ДАІшнікі грызуць граніт навукі |
|
|
|
07.03.2007 г. |
|
У навучальных аўдыторыях, а не на дарогах праводзяць цяпер большую частку свайго часу супрацоўнікі патрульна-паставой службы Мядзельскай дзяржаўтаінспекцыі.
Як стала вядома, шэраговыя даішнікі займаюцца тым, што дасканала вывучаюць змены ў адміністрацыйным кодэксе за парушэнні на дарозе.
Па словах начальніка Мядзельскай ДАІ Андрэя Чарняўскага, хуткія курсы ўдасканалення кваліфікацыі праводзяць калегі з Мінска, супрацоўнікі падраздзялення “Cтрала”.
Па звестках, больш за ўсё нараканняў выклікае ў іх практыка раённых даішнікаў пакарання найвялікшымі штрафамі за парушэнні правілаў дарожнага руху.
Прысутнасць у раёне інструктараў мясцовае міліцэйскае кіраўніцтва не афішуе. Чаму і па чыёй ініцыятыве гэта робіцца, Андрэй Чарняўскі тлумачыць адмовіўся.
Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне |
|
Апошняе абнаўленне ( 14.03.2007 г. )
|