За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Сустрэча дэмакратаў віленскага краю
Сустрэча дэмакратаў віленскага краю Версія для друку Адправіць на E-mail
12.03.2007 г.
У мінулыя выходныя, пад Маладзечнам, адбылася важная сустрэча актывістаў дэмакратычнага руху маладзечанскага рэгіёну ці так званага віленскага краю. У ёй прынялі ўдзел і прадстаўнікі Мядзельшчыны (беспартыйныя і сябры партыі БНФ). А сустрэчу ладзіла супольнасць “За Маладэчна”.
Асноўная мэта сустрэчы – аб’яднанне дэмакратычных сіл Маладзечна, Вілейкі, Мядзела, Валожына і Смаргоні для супольнай працы. Прысутнічаў намеснік партыі БНФ Алесь Міхалевіч.
Абмеркавалі вынікі кампаніі мясцовых выбараў. Прыняты адпаведныя рашэнні па выданню агульнага друкаванага органа, стварэнню інтэрнэт-старонкі і распрацоўкі каналаў сувязі.
Актывісты выказалі меркаванні аб немэтазгоднасці правядзення бліжайшым часам Кангрэса дэмакратычных сілаў, падтрымалі рух Аляксандра Мілінкевіча “За свабоду” і дамовіліся аб святкаванні Дня Волі 25 сакавіка.

Меркаванняў (2) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 14.03.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Чаму прозвішчы не называеце, тых хто сустракаўся? Месца дакладнае не назваеце?
ГБ усіх узялі б!
Але Міхалевіч прапісаны.
Можа не варта было б пісаць і раскрываць пляны дэмсілаў рэгіёну? Павінна ж быць некая канспірацыя!

Напісаў(-ла) tambouski vouk, 03/30/2007 17:11

2 tambouski vouk
А сэнс канспірацыі, калі тэлефоны праслухоўваюцца?

Напісаў(-ла) Damavik, 03/30/2007 19:36
Сустрэча дэмакратаў віленскага к...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6630503





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map