За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Меркаванне ! arrow Канстытуцыя?!
Канстытуцыя?! Версія для друку Адправіць на E-mail
Аўтар Damavik   
14.03.2007 г.
Ці ёсць Беларусь прававой дзяржавай? Ці з'яўляецца Канстытуцыя ў нашай краіне асновай законнасці? Увогуле, ці лічыць цяперашняя ўлада Канстытуцыю Законам, а не стосам паперы? Усе гэтыя пытанні хутчэй рытарычныя і, відаць, не маюць іншага адказу як "Не". А між іншым, менавіта 15 сакавіка, у 1994 годзе, была прынята першая Канстытуцыя незалежнай Беларусі. Няма таго, што было раней. А з'явілася новая Беларусь - ізгой цывілізаванага свету.
Канстытуцыя 1994 г. абвясціла Рэспубліку Беларусь унітарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай. Тэрмін «сацыяльна-прававая дзяржава» азначае, што асноўнай мэтай РБ з'яўляецца стварэнне ўмоў для свабоднага развіцця асобы, рэалізацыя яе інтарэсаў у рамках існуючых законаў. Канстытуцыя ўстанавіла новую - прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання. Пры прэзідэнцкай форме кіравання прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком дзяржавы. Ён фарміруе вышэйшы выканаўчы орган улады - урад (Савет Міністраў) і нясе адказнасць за яго дзейнасць.
Ды вось, першы прэзідэнт спачатку мову і сімвалы адабраў у беларусаў, а потым, у 1996 годзе, і Канстытуцыю. З таго часу ў нашай краіне ёсць толькі воля ашалелага "празідзента". А Канстытуцыя - проста стос паперы, і нічога больш...
А яшчэ 15 сакавіка адзначаецца як Міжнародны дзень супраць жорсткасці паліцыі (міліцыі). Для Беларусі, з яе сілавымі структурамі, то відаць надзвычай актуальна.
Damavik

Меркаванняў (3) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 15.03.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Ну, захотели удивить. Таких мальчиков в черном вы можете увидеть на улицах даже в 'супер демократических странах' :D

Напісаў(-ла) правильный, 03/15/2007 08:47

правильный! Мы говорим не про мальчиков 'в черном', а про статус Конституции, законности в Беларуси.

Напісаў(-ла) Damavik, 03/15/2007 09:16

На счет того что, Конституция у нас что есть, что нет я согласен, поэтому требуется снайпер, а Правильному я бы посоветовал бы попасть под замес этих мальчиков в черном не за что, тогда бы узнал бы, есть ли конституция у нас или нет,

Напісаў(-ла) Лесник, 03/17/2007 23:30
Канстытуцыя?!

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 5903159





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map