За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Квадрацыклісты-вандалы
Квадрацыклісты-вандалы Print E-mail
Tuesday, 27 March 2007
Гонкі на квадрацыклах па тэрыторыі санаторыя “Нарач”, што ў Мядзельскім раёне ўчынілі днямі невядомыя аматары экстрыму. У выніку былі моцна пашкоджаныя прыступкі сходаў ад санаторыя да ўзбярэжжа возера Нарач.
Паведамілі пра парушальнікаў санаторнага спакою на пульт дзяжурнаму мядзельскай дзяржаўтаінспекцыі работнікі курортнай установы. Але затрымаць “лесвічных вандалаў” па гарачых слядах міліцыянерам не ўдалося.
Па словах начальніка ДАІ Андрэя Чарняўскага, квадрацыклы ёсць у двух мясцовых жыхароў. Абодва адмаўляюць свой удзел у гонках, а сведкаў, якія б пазналі хаця б аднаго з іх, няма. Не адхіляюць інспектары і версіі, што гэта мог быць хтосці з прыезджых. Па звестках, часта гэтыя мясціны на сваіх квадрацыклах наведваюць жыхары Мінска.
З адміністрацыі санаторыя паступіла афіцыйная заява аб здарэнні. Там спадзяюцца, што вінаватыя ў разбурэнні сходаў будуць знойдзеныя і іх вымусяць заплаціць за рамонт. Распачалося следства.
Застаецца толькі падзівіцца з "дабротнасці" прыступак - на такія нагрузкі яўна не разлічаны.

Show comments (1) - Add comments to this article:

Last Updated ( Tuesday, 27 March 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

сколько стоит

Posted by даня, on 07/18/2007 at 07:55
Квадрацыклісты-вандалы ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4749554





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map