|
Нарач выпараецца за суткі |
|
|
|
Tuesday, 20 March 2007 |
 Недахоп вады або магчымасць яе дэфіцыту могуць неўзабаве выявіцца ў буйных прамысловых цэнтрах Беларусі, такіх як Мінск, Салігорск і Баранавічы.
Пра гэта падчас брыфінгу заявіла начальнік аддзела гідралогіі і дзяржаўнага воднага кадастра Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Трафімава.
Па яе словах, беларуская сельская гаспадарка выкарыстоўвае больш за 70% усіх наяўных у краіне рэсурсаў прэснай вады, значная частка якой выпараецца.
Напрыклад, улетку з тэрыторыі Беларусі кожныя суткі выпараецца аб'ём вады, параўнальны з аб’ёмам возерам Нарач, і гэта вельмі неашчадна.
Брыфінг праводзіўся напярэдадні Сусветнага дня вады (22 сакавіка) і Сусветнага метэаралагічнага дня (23 сакавіка). Show comments (0) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Tuesday, 20 March 2007 )
|