За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Зварот Старшыні Рады БНР да беларусаў
Зварот Старшыні Рады БНР да беларусаў Версія для друку Адправіць на E-mail
23.03.2007 г.
Дарагія Суродзічы Беларусы!
Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам – Днём 25-га Сакавіка.
25 сакавіка 1918 году Беларускі народ абвясьціў сьвету, што ён скідае з свайго краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці і абвяшчае Беларускую Народную Рэспубліку незалежнай і вольнай дзяржавай.
На жаль, ня змог тады наш аслаблены вайною народ абараніць сваю маладую Рэспубліку ад новай няволі. І ня мелі мы прыяцеляў у сьвеце, якія б за нас заступіліся. Пачаўся новы перасьлед. Чужакі гэтым разам фізычна нішчылі нашых найлепшых людзей, выкаранялі нашую мову, нашыя адвечныя хрысьціянскія каштоўнасьці. Нішчылі нас і казалі, што яны нашыя “браты”. І на жаль, некаторыя з нас ім паверылі. А дасюль верылі. Толькі падзеі апошняга часу іх пераканалі, што народ наш зажыве шчасьліва адно тады, калі будзе сам гаспадаром у сваёй хаце.
Дарагія Суродзічы, нашая будучыня сёньня ў нашых руках. Ад нас залежыць, ці мы будзем гаспадарамі ў сваёй хаце, ці будзем надалей жыць, дастасоўваючыся да чужых жаданьняў.
Нашае нацыянальнае сьвята – Дзень Волі – найлепшая нагода, каб паказаць сьвету і самім сябе, што мы народ паўнавартасны, што мы здольныя ня толькі быць гаспадарамі ў сваёй краіне, але што мы здольныя быць добрымі гаспадарамі. Адзінае, чаму нам трэба зноў навучыцца – гэта любіць і шанаваць адзін аднаго, бо ўсе мы Беларусы, усе мы сыны і дочкі тае самае беларускае зямлі.
Дык зь вялікай надзеяй зьвяртаюся сёньня да ўсіх Вас, дарагія мае суродзічы Беларусы, дома і на чужыне: пакажыце ў дзень 25-га Сакавіка, што мы зьяднаны народ і што разам мы здольныя адрадзіць наш край, каб перадаць нашым дзецям і ўнукам не “апошнюю дыктатуру ў Эўропе”, а вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Дык памажы нам Божа!
Жыве Беларусь!
Івонка Сурвілла,
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 26.03.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
Зварот Старшыні Рады БНР да беларус...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 5902962





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map