|
Не мінула і года пасля правядзення ў Мядзеле вераснёўскага IV Рэспубліканскага экалагічнага форума. І як бы то не было, агульнымі намаганнямі горад “вылізалі”. Для навядзення парадку ўкладзены немалыя грошы. Дакладную лічбу ніхто вам не назаве. Маўляў, гэта таксама дзяржаўны сакрэт. І народ гэта не павінен ведаць, бо не яго гэта справа, свае грошы лічыць. Некалі Аляксандр Рыгоравіч на рэферэндуме запытаў у беларусаў ці хочаць яны ведаць пра бюджэт і людцы “дружна” сказалі: “НЕ ХОЧАМ!”... А што ж сёння робіцца ў Мядзеле?
Дык вось, адразу ж, яшчэ восенню пачалі ламаць цэлыя праслы новай драўлянай агароджы. Ля гарадскога Дома культуры зламалі фантан. Напрыканцы зімы, бераг возера, што ля амфітэатра, скрозь быў усеяны бутэлькамі ад піва і гарэлкі. І асабліва пацярпеў будынак летняга кафэ на пірсе возера Мястра. Там проста выбілі вокны, выламалі ў дзвярах замкі, засмецілі ўсе памяшканні. І такіх фактаў багата!
І хто ж гэта ўсё робіць? Адказ вядомы - моладзь! І ніхто нікога за руку не злавіў. Але паўстае пытанне: “А што ж робяць шматлікія службы, якія фінансуюцца з бюджэту? Чым яны займаюцца?“. Дзе ж наша міліцыя? І навошта відэакамеру паставілі на рэстаране?За кім яна сочыць? Асаблівыя прэтэнзіі да раённай арганізацыі БРСМ. Дзе бачна праца гэтых зацятых змагароў “За Бацьку!” на выбарах? Нармальнай патрэбнай выхаваўчай працы БРСМ не праводзіць. Толькі п’яныя дыскатэкі, змаганне з беларускай мовай і т.д. І канешне ж прыгожыя справаздачы аб зробленым былі перададзены наверх, па вертыкалі. А моладзь тым часам гіне духоўна, а нярэдка і фізічна, ў п’яным дурмане, у распусце, разбэшчанасці. Show comments (1) - Add comments to this article: |