За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow 95 год з дня нараджэння Максіма Танка
95 год з дня нараджэння Максіма Танка Print E-mail
Monday, 17 September 2007
17 верасня споўнілася 95 год з дня нараджэння песняра Нарачанскай зямлі, народнага паэта Беларусі Максіма Танка (сапр. імя Яўген Скурко). Жыццё паэту дала вёска Пількаўшчына, што на Мядзельшчыне.
Ганна Кавалёва з радыё "Рацыя" піша:
Максім Танк быў адным з актыўных удзельнікаў Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі ў 30-я гады. За ягоную падпольную дзейнасць за палякамі яго неаднаразова арыштоўвалі. З прыходам Саветаў ён стаў на чале газеты “Вілейская праўда”. Падчас вайны – рэдагаваў газету “За Савецкую Беларусь”. Амаль 20 год - да 1990 года - Максім Танк ачольваў Саюз пісьменнікаў Беларусі, а таксама быў спікерам Вярхоўнага Савета – 6-га і 7-га скліканняў. Акрамя твораў на патрэбу дня кшталту верша “Сталін даў нам арліныя крылы”, Танк напісаў нямала годных твораў, у тым ліку дзіцячых казак. Літаратурны крытык Аляксандр Фядута неяк пісаў: “Неабходна дачакацца таго часу, калі чытаць яго будуць менавіта як паэта - бяз гневу і староннасці, упісваючы ў кантэкст сучаснай ім еўрапейскай і сусветнай літаратуры. І, магчыма, гэты час хутка прыйдзе”.

Show comments (1) - Add comments to this article:

Last Updated ( Tuesday, 18 September 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

Віншую са святам ДНЯ НАРОДЗІНАЎ М.ТАНКА ўсіх жыхароў нашага раёну.Віншую яго родных і блізкіх.
Яшчэ дабаўлю з асабістых успамінаў--- мая бабуля жыла ў вёсцы Альсевічы,што нідалёка ад Пількаўшчыны, дык часта нагадвала пра сустрэчы с дзяцюком Скурко, дый нагадвала іх з нейкай цеплынёй і закаханнасцю.....вельмі прыемны ён быў чалавек , успамінала бабуля Ганна.

Posted by Алесь Таўстыка, on 09/18/2007 at 19:28
95 год з дня нараджэння Максіма Тан... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5902891





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map