За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow 95 год з дня нараджэння Максіма Танка
95 год з дня нараджэння Максіма Танка Версія для друку Адправіць на E-mail
17.09.2007 г.
17 верасня споўнілася 95 год з дня нараджэння песняра Нарачанскай зямлі, народнага паэта Беларусі Максіма Танка (сапр. імя Яўген Скурко). Жыццё паэту дала вёска Пількаўшчына, што на Мядзельшчыне.
Ганна Кавалёва з радыё "Рацыя" піша:
Максім Танк быў адным з актыўных удзельнікаў Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі ў 30-я гады. За ягоную падпольную дзейнасць за палякамі яго неаднаразова арыштоўвалі. З прыходам Саветаў ён стаў на чале газеты “Вілейская праўда”. Падчас вайны – рэдагаваў газету “За Савецкую Беларусь”. Амаль 20 год - да 1990 года - Максім Танк ачольваў Саюз пісьменнікаў Беларусі, а таксама быў спікерам Вярхоўнага Савета – 6-га і 7-га скліканняў. Акрамя твораў на патрэбу дня кшталту верша “Сталін даў нам арліныя крылы”, Танк напісаў нямала годных твораў, у тым ліку дзіцячых казак. Літаратурны крытык Аляксандр Фядута неяк пісаў: “Неабходна дачакацца таго часу, калі чытаць яго будуць менавіта як паэта - бяз гневу і староннасці, упісваючы ў кантэкст сучаснай ім еўрапейскай і сусветнай літаратуры. І, магчыма, гэты час хутка прыйдзе”.

Меркаванняў (1) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 18.09.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Віншую са святам ДНЯ НАРОДЗІНАЎ М.ТАНКА ўсіх жыхароў нашага раёну.Віншую яго родных і блізкіх.
Яшчэ дабаўлю з асабістых успамінаў--- мая бабуля жыла ў вёсцы Альсевічы,што нідалёка ад Пількаўшчыны, дык часта нагадвала пра сустрэчы с дзяцюком Скурко, дый нагадвала іх з нейкай цеплынёй і закаханнасцю.....вельмі прыемны ён быў чалавек , успамінала бабуля Ганна.

Напісаў(-ла) Алесь Таўстыка, 09/18/2007 19:28
95 год з дня нараджэння Максіма Тан...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6630359





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map