За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Квадрацыклісты-вандалы
Квадрацыклісты-вандалы Версія для друку Адправіць на E-mail
27.03.2007 г.
Гонкі на квадрацыклах па тэрыторыі санаторыя “Нарач”, што ў Мядзельскім раёне ўчынілі днямі невядомыя аматары экстрыму. У выніку былі моцна пашкоджаныя прыступкі сходаў ад санаторыя да ўзбярэжжа возера Нарач.
Паведамілі пра парушальнікаў санаторнага спакою на пульт дзяжурнаму мядзельскай дзяржаўтаінспекцыі работнікі курортнай установы. Але затрымаць “лесвічных вандалаў” па гарачых слядах міліцыянерам не ўдалося.
Па словах начальніка ДАІ Андрэя Чарняўскага, квадрацыклы ёсць у двух мясцовых жыхароў. Абодва адмаўляюць свой удзел у гонках, а сведкаў, якія б пазналі хаця б аднаго з іх, няма. Не адхіляюць інспектары і версіі, што гэта мог быць хтосці з прыезджых. Па звестках, часта гэтыя мясціны на сваіх квадрацыклах наведваюць жыхары Мінска.
З адміністрацыі санаторыя паступіла афіцыйная заява аб здарэнні. Там спадзяюцца, што вінаватыя ў разбурэнні сходаў будуць знойдзеныя і іх вымусяць заплаціць за рамонт. Распачалося следства.
Застаецца толькі падзівіцца з "дабротнасці" прыступак - на такія нагрузкі яўна не разлічаны.

Меркаванняў (1) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 27.03.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

сколько стоит

Напісаў(-ла) даня, 07/18/2007 07:55
Квадрацыклісты-вандалы

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 5903042





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map