За Свабоду!
Паазер'е
Главная arrow Новости региона - архив arrow Ці працвярэзіць кіроўцаў новы Закон?
Ці працвярэзіць кіроўцаў новы Закон? Печать E-mail
21.03.2007 г.
З 1 сакавіка ўступіў у сілу Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях у новай рэдакцыі. Асаблівую цікавасць выклікаюць артыкулы, якія тычацца невыканання правілаў дарожнага руху. Не сакрэт, што ў нашым раёне, як і паўсюль па краіне, шмат кіроўцаў маюць цягу праехацца на аўто “пад мухай”. І гэтым грашаць усе катэгорыі грамадзян: ад начальнікаў раённых і да беспрацоўных, і мужчыны і жанчыны. І што вельмі страшна – моладзь.
Мінулы год, на жаль, гэта яскрава засведчыў! Як не прыкра, сюды ж уваходзяць і праваахоўныя органы. Нават суддзі і міліцыянеры не вельмі баяліся і абласнога спецпадраздзялення ДАІ “Гарпун”. Бо хто мае высокія пасады і добрыя знаёмствы, то здолее і ад “Гарпуна” выкруціцца. Але не будзем варушыць мінулае.
А можа новы Кодэкс здольны працверазіць нашых людзей? Ды пакуль што не вельмі! Толькі за першую палову сакавіка хлопцы з ДАІ затрымалі на тэрыторыі раёна 7 кіроўцаў п’яных за рулём. Адзін з іх, жыхар са Старога Мядзела, беспрацоўны, ужо прыцягнуты да адказнасці. Суд Мядзельскага раёна наклаў на яго пакаранне – 5 сутак адміністрацыйнага арышту з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на тры гады. То першы выпадка ў Беларусі, калі кіроўца трапіў за краты за парушэнне новага Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях.
А колькі п’яных кіроўцаў проста не выявілі. Да кожнага ж аўто не прыставіш міліцыянера!

Количество комментариев (0) - Ваш комментарий

Последнее обновление ( 21.03.2007 г. )
 
« Пред.   След. »

Комментарии

Пока никто не прокомментировал - для Вашего комментария заполните приведённую ниже форму...
Ці працвярэзіць кіроўцаў новы ... ...

Введите текст комментария.

Ваше имя (обязательное поле)

E-Mail (обязательное поле)
Ваш email не будет опубликован на сайте, он будет виден только администратору сайта
Текст: (supported) [BBcode]

      Посещений: 6630277





Новое на портале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map