За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Меркаванне !
Меркаванне !
Студэнты і выкладчыкі! Версія для друку Адправіць на E-mail
09.12.2007 г.
Што адбываецца ў інстытутах ці ўніверсітэтах, дзе мы навучаемся ці працуем? Што адбывакцца з навукай і адукацыяй у краіне? Я б хацеў падзяліцца сваімі назіраннямі і разважаннямі.

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 09.12.2007 г. )
Падрабязней...
 
БТ, раённая прэса і прэзідэнт Версія для друку Адправіць на E-mail
05.12.2007 г.

Невыязны прэзідэнт марыць пра французкія палі?

Як аказалась, заклапаціцца праблемамі палегласці зернавых прэзідэнта прымусіла велагонка Тур дэ Франс, сочачы за якой, галава дзяржавы звярнуў увагу на стан французкіх палёў, што прадэманстравалі ў тэлевізійнай карцінке раўнамерны рост зернавых. “І гэта нягледзячы на жудаснае надвр’е, іх там усіх заліло дажджом”, - пракаментаваў сітуацыю ў сельскай гаспадарцы Францыі А. Лукашэнка” – піша аналітычны штотыднёвік “Беларусы і рынак” у №30 ад 13.08.2007 г.

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 06.12.2007 г. )
Падрабязней...
 
Назіранні местачкоўца Версія для друку Адправіць на E-mail
03.12.2007 г.
Неяк запытаў свайго сябра, куды ён павядзе сваё дзіця вучыцца. І ён адказаў, што ў Нарацкую СШ №2 (у к.п.Нарач), але сумняваецца, ці пацягне ён гэтую вучобу са сваёй зарплатай. Я адразу не сцяміў. Аказваецца, што ў Нарацкай СШ №2 існуе падзел паміж вучнямі. Фактычна класы падзяляюцца на багатых, сераднякоў і не зусім. Усім хочацца, каб яго дзіця навучалася з багатымі, але дзеля гэтага трэба даваць грошы на розныя "капрызы" (напрыклад абнаўленне кампутарнай тэхнікі, закупка новых лыжаў). Карацей, не ўсім дазволена ўвайсці ў "ЭЛІТУ"!

Меркаванняў (4) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 03.12.2007 г. )
Падрабязней...
 
П’янству – бой, альбо піце, людцы, “чарніла”. І паболей! Версія для друку Адправіць на E-mail
27.10.2007 г.
У адну з кастрычніцкіх суботаў у Доме культуры Мядзела правялі раённы тэматычны бацькоўскі сход “Сямейная палітыка і сацыяльная абарона дзяцінства”.
Многія выступоўцы, а гэта начальнік аддзела адукацыі В.Казлоўскі, старшыня клуба прыёмных бацькоў “Надзея” С.Наджафава, намеснік начальніка міліцыі Я.Грабяневіч і іншыя, заявілі, што п’янства бацькоў з’яўляецца прычынай усіх бед, і ў першую чаргу – пакалечанага лёсу ўласных дзяцей.

Меркаванняў (1) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 27.10.2007 г. )
Падрабязней...
 
Рэкалекцыі для каталіцкай моладзі Версія для друку Адправіць на E-mail
26.08.2007 г.
Далёка не ўсе маладыя людзі ў сённяшні час бачаць сэнс жыцця ў збіранні грошай ды ў забавах. Ёсць і сярод сённяшняй моладзі людзі, якія сур’ёзна задумваюцца над сэнсам свайго жыцця, над тым, дзеля чаго і дзеля Каго яны жывуць.

Меркаванняў (1) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 26.08.2007 г. )
Падрабязней...
 
Кантрасты заходнебеларускай вёскі Версія для друку Адправіць на E-mail
05.08.2007 г.
http://www.radzima.org У вёсцы Парфенава (Парафьянава) на Докшыччыне 5 жніўня адбудуцца сьвятарскія пасьвячэньні: два дыяканы атрымаюць сакрамант сьвятарства і стануць ксяндзамі. На урачыстасьці будуць прысутнічаць біскуп Уладзіслаў Блін ды апостальскі нунцый Марцін Відавіч. Каталіцкія вернікі з Парфенава і навакольных вёсак цягам апошніх дзён рыхтуюцца да ўрачыстасьці: упрыгожваюць касьцёл знутры і звонку, дзеці надзімаюць паветраныя шарыкі і вывешваюць па-над сцэнай на дварэ, дзе будзе адбывацца канцэрт мясцовых школьнікаў ды папулярнага сярод каталіцкай моладзі полацкага гурта “Кадаш”. Вернікі ставяцца да сваёй справы з вялікай адказнасьцю: трэба ж прыкласьці ўсе намаганьні, каб пасьля ня было сорамна за выгляд свайго касьцёла.

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 07.08.2007 г. )
Падрабязней...
 
Што такое Straight Edge? Версія для друку Адправіць на E-mail
10.05.2007 г.
Стрэйт-Эдж (далей sXe) - гэта не толькі музыка і спосаб пацешыцца. Першым чынам - гэта вызначаная выява жыцця - без наркотыкаў і іншых згубных прыхільнасцяў, разбураючых цела і розум чалавека. Гэта філасофія, заснаваная на прынцыпе павагі да сабе і навакольнага свету.
Вось яны, элементарныя запаведзі sXe:
- не палі
- не ўжывай наркотыкі
- не пі
- не займайся сэксам (направа і налева)

Меркаванняў (4) - Дадаць меркаванне

Падрабязней...
 
Я Еўрапеец Версія для друку Адправіць на E-mail
10.05.2007 г.
Пачаць нешта пісаць на гэтую тэму вельмі складана. І няхай мой маленькі даклад на гэтую тэму здасца шаноўнаму спадарству шчырым і сардэчным для ўсіх. Напэўна, пачну з таго, што я з’яўляюся грамадзянінам невялічкай краіны Рэспублікі Беларусь, якая, як усім вядома, знаходзіцца ў цэнтры вялікай і цэвілізаванай Еўропы. Так як мая Радзіма таксама носіць афіціальную значнсць еўрапейскай краіны, таму я з вялікай смеласцю і гонарам назаву сябе еўрапейцам. Ужо ад самага нараджэння я з’яўляюся паўнацэнным гаспадаром кавалка сваёй зямлі, на якой мне было дадзена Богам нарадзіцца, жыць, працаваць і за яе змагацца. Толькі не заўседы гэта даводзіцца паказваць усім афіцыяльна і адкрыта, але ў маёй душы, як і шмат іншых грамадзян краіны, гэта жыве і разрастаецца з вялікай сілай.

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 10.05.2007 г. )
Падрабязней...
 
Чым ёсць Чарнобыль для Беларусі? Версія для друку Адправіць на E-mail
26.04.2007 г.
Сёння 21 гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Шмат даследавана і сказана пра гэтую трагедыю. Лічыцца, што менавіта Чарнобыльская катастрофа - самая маштабная тэхнагенная катастрофа ў гісторыі чалавецтва. Факт, але ніякая іншая аварыя не прыводзіла да такіх маштабных перасяленняў людзей: больш чым 200 000 чалавек было эвакуявана з земляў, што пацярпелі ад радыяцыйнага забруджвання. І менавіта Беларусь атрымала найбольшую дозу радыяцыі - 70% радыёактыўных выкідаў Чарнобыльскай АЭС асела на тэрыторыі нашай рэспублікі...
Але ці ў ва ўсім гэтым заключаецца трагедыя, сэнс аварыі на Чарнобыльскай АЭС?
Падаецца, што для Беларусі "Чарнобыль" значыць "хлусня, забыццё, падман уласнага народа". Сапраўды, ў тыя апошнія гады існавання Савецкай імперыі камуністычны рэжым замоўчваў, хаваў праўду ад народа. Кіраўніцтва краіны рабіла выгляд, што "быццам нічога не адбылося, не было ніякай трагедыі". Ды пад ціскам грамадскасці саветы вымушаны былі прызнаць сваю памылку. Народ убачыў сапраўдны твар той "народнай" улады: тая ўлада гатовая былі ісці па галовах людзей, гатовая была пусціць цэлыя нацыі на шлях да фізічнай дэградацыі - і ўсё дзеля таго, каб захаваць свой азадак "в целости и сохранности". Тое ж самае адбываецца і сёння. Наш усеагульна "любімы" кіраўнік, спецыяліст ва ўсіх галінах, паездзіў па забруджаных тэрыторыях і не ўбачыў той самай радыяцыі. І чхаць ён хацеў на даследванні вучоных сусветнага маштабу, пляваць яму на тое, што ў прынцыпе жыць на тых землях, а тым больш гадаваць дзяцей - нельга. Прафесар Юры Бандажэўскі правёў шматгадовыя даследванні на тэму ўздзеяння малых доз радыяцыі на здароўё жыхароў Гомельскай вобласці? Прыйшоў да вываду, што радыяцыя "ставіць чорны адбітак на цяжарных жанчынах і дзецях"? Ды як ён асмеліўся без майго ведама рабіць такія вывады?! Хай ідзе ў турму - за праўдзівасць (на 8 год)...
Хлусня, забыццё, абыякавасць - сапраўдны беларускі Чарнобыль. А таму сёння ў Менску людзі выйдуць на цэнтральны праспект на "Чарнобыльскі шлях" - как памятаць і не забыць. Бо гэтага нам не даруюць нашчадкі.

Меркаванняў (1) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 01.05.2007 г. )
 
Вертыкальшчыкі, рукі прэч ад 16 чысла! Версія для друку Адправіць на E-mail
16.03.2007 г.
Сёння – 16 сакавіка – Дзень беларускай салідарнасці. Гэта вельмі сумная дата – бо яна ўвабрала ў сябе трагедыю барацьбы з цяперашнім рэжымам. Рэжымам – які не дазваляе сказаць аб сабе праўду. Сёння мы смуткуем разам з сем’ямі зніклых беларускіх палітыкаў і палітвязняў, апанентаў дзейснай улады. Але верым – прыйдзе час расплаты за слёзы дзяцей, родных і блізкіх ахвяраў рэжыму.

Меркаванняў (2) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 16.03.2007 г. )
Падрабязней...
 
Канстытуцыя?! Версія для друку Адправіць на E-mail
14.03.2007 г.
Ці ёсць Беларусь прававой дзяржавай? Ці з'яўляецца Канстытуцыя ў нашай краіне асновай законнасці? Увогуле, ці лічыць цяперашняя ўлада Канстытуцыю Законам, а не стосам паперы? Усе гэтыя пытанні хутчэй рытарычныя і, відаць, не маюць іншага адказу як "Не". А між іншым, менавіта 15 сакавіка, у 1994 годзе, была прынята першая Канстытуцыя незалежнай Беларусі. Няма таго, што было раней. А з'явілася новая Беларусь - ізгой цывілізаванага свету.

Меркаванняў (3) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 15.03.2007 г. )
Падрабязней...
 
Чаму я запалю свечку 16-га чысла Версія для друку Адправіць на E-mail
11.02.2007 г.
Віктар Ганчар - знік 16 верасня 1999Юрый Захаранка - знік 7 мая 1999Дзмітрый Завадскі - знік 7 ліпеня 2000Анатоль Красоўскі - знік 16 верасня 1999Нас хочуць запужаць і раз’яднаць. На пытанне “Чаму не пайшоў на плошчу 19 сакавіка 2006 года?” ёсць шмат адказаў. Раней і я баяўся. Баяўся што паб’юць, могуць адлічыць з ВНУ, могуць знішчыць як чалавека. Думаў - нас мала, які сэнс? Але зразумеў, што нас большасць! На вуліцу сапраўды выходзяць нямногія. І людзей, якія сёння баяцца, бессэнсоўна заклікаць у адзін момант выйсці на плошчу. Трэба пачынаць з простага, каб потым зрабіць штосьці больш радыкальнае. А праз пэўны час мы перастанем баяцца і зразумеем, што нас большасць. Мы выйдзем на плошчу.

Меркаванняў (5) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 16.02.2007 г. )
Падрабязней...
 
      Наведванняў: 5313156





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map