За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Стары Мядзел без byfly
Стары Мядзел без byfly Версія для друку Адправіць на E-mail
06.03.2007 г.
Апошнім часам вельмі шырока рэкламуецца паслуга Белтэлекам - byfly - доступ у сетку Інтэрнэт па тэхналогіі ADSL (між іншым, на Мядзельшчыне Белтэлекам - адзіны інтэрнэт-правайдэр). Вось і мядзельская газета “Нарачанская зара” часам змяшчае на сваіх старонках такую ж інфармацыю ад мясцовага раённага вузла электрасувязі. Але як звычайна, цалкам верыць рэкламе Мядзельскага РВЭС ну проста нельга!
А справа ў тым, што не ўсе жыхары і арганізацыі г.Мядзела могуць падключыцца да byfly. У пройгрышы зноў аказаўся Стары Мядзел, альбо тыя абаненты, чые тэлефонныя нумары пачынаюцца на 53 і 59. У свой час, як манціравалі новую АТС, вырашылі падключыць Стары Мядзел на асобную, вынасную АТС, якую ўсталявалі ў будынку паліклінікі. А для byfly патрэбна адмысловая апаратура, якую абавязкова прывязваюць да АТС. Дык вось, для вынасной АТС у Старым Мядзеле проста не хапае ў раённага вузла электрасувязі фінансавых сродкаў. Праўда, у гэтым жа мікрараёне жыве начальнік Мядзельскага РВЭС Валерый Койра, вялікі аматар Інтэрнэту. Але яму пашанцавала. У яго хатні гарадскі тэлефон наўпрост падключаны да цэнтральнай АТС.
Калі ж старамядзяльчане змогуць скарыстацца паслугай byfly, невядома. Раённыя сувязісты на на гэтае пытанне адказу не маюць.

Меркаванняў (2) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 14.03.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Вот не повезло с улицей! Одна радость улицы Чапаева - Рудаково недалеко...

Напісаў(-ла) Чапаевец, 03/06/2007 14:07

Привет,Валерий Антонович от Славы Апановича.

Напісаў(-ла) Apa, 03/07/2007 21:29
Стары Мядзел без byfly

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 5395278





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map