За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Стары Мядзел без byfly
Стары Мядзел без byfly Print E-mail
Tuesday, 06 March 2007
Апошнім часам вельмі шырока рэкламуецца паслуга Белтэлекам - byfly - доступ у сетку Інтэрнэт па тэхналогіі ADSL (між іншым, на Мядзельшчыне Белтэлекам - адзіны інтэрнэт-правайдэр). Вось і мядзельская газета “Нарачанская зара” часам змяшчае на сваіх старонках такую ж інфармацыю ад мясцовага раённага вузла электрасувязі. Але як звычайна, цалкам верыць рэкламе Мядзельскага РВЭС ну проста нельга!
А справа ў тым, што не ўсе жыхары і арганізацыі г.Мядзела могуць падключыцца да byfly. У пройгрышы зноў аказаўся Стары Мядзел, альбо тыя абаненты, чые тэлефонныя нумары пачынаюцца на 53 і 59. У свой час, як манціравалі новую АТС, вырашылі падключыць Стары Мядзел на асобную, вынасную АТС, якую ўсталявалі ў будынку паліклінікі. А для byfly патрэбна адмысловая апаратура, якую абавязкова прывязваюць да АТС. Дык вось, для вынасной АТС у Старым Мядзеле проста не хапае ў раённага вузла электрасувязі фінансавых сродкаў. Праўда, у гэтым жа мікрараёне жыве начальнік Мядзельскага РВЭС Валерый Койра, вялікі аматар Інтэрнэту. Але яму пашанцавала. У яго хатні гарадскі тэлефон наўпрост падключаны да цэнтральнай АТС.
Калі ж старамядзяльчане змогуць скарыстацца паслугай byfly, невядома. Раённыя сувязісты на на гэтае пытанне адказу не маюць.

Show comments (2) - Add comments to this article:

Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

Вот не повезло с улицей! Одна радость улицы Чапаева - Рудаково недалеко...

Posted by Чапаевец, on 03/06/2007 at 14:07

Привет,Валерий Антонович от Славы Апановича.

Posted by Apa, on 03/07/2007 at 21:29
Стары Мядзел без byfly ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5395102





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map