За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Вырак вынесены
Вырак вынесены Print E-mail
Saturday, 10 February 2007
ВыракНапрыканцы студзеня гэтага года суд Мядзельскага раёна паставіў кропку ў крымінальнай справе па абвінавачванні жыхара райцэнтра Кастэнкі Сяргея Сяргеевіча, 1981 года нараджэння, у здзяйсненні злачынства па ч.3 арт.317 КК Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем аб тым страшэнным начным здарэнні, які скалыхнуў не толькі Мядзельскі раён: 30 красавіка 2006 года дзесьці а палове трэцяй гадзіны ночы, Сяргей Кастэнка кіраваў чужым аўтамабілем “Опель-Аскона” на хуткасці каля 100 км/гадз. пры дазволенай да 40 км. У Мядзеле, на скрыжаванні нераўназначных дарог, каля аўтастанцыі, (вуліца Ленінская і вуліца Юбілейная) не прапусціў аўтамашыну “ВАЗ-21063”, якой кіраваў Аляксандр Чарняўскі. У выніку сутыкнення, тры чалавекі загінулі: Алёша Курганскі і Слава Муляр адразу на месцы, а праз некалькі дзён у бальніцы памерла Таня Васілевіч. А вось Аляксандр Чарняўскі, Юрый Праўлоцкі і Дзмітрый Гладкоў атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні, небяспечныя для жыцця.
Як аказалася, вінаваты ў ДТЗ, Сяргей Кастэнка, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення і не меў пасведчання кіроўцы. Як аказаўся за рулём чужога аўтамабіля? Трэба было вяртацца з дыскатэкі з нарачанскага рэстарана “Азёрны”. Уладальнік аўтамабіля “Опель-Аскона” Андрэй Бірыч аказаўся п’яным. За руль сядае больш цвярозы Сяргей Кастэнка. У аўтамабіль “Опель-Аскона” набілася ажно 9 чалавек. Кіроўца С.Кастэнка, з ім побач двое і на заднім сядзенні шасцёра. Як тлумачыў на судзе Юрый Праўлоцкі: “Я быў ззаду, ляжаў зверху на іншых і нават не бачыў, як ехалі”. Астатнія пасажыры “Опель-Асконы” таксама амаль нічога не памятаюць, бо ехалі ў цеснаце і нецвярозыя. А можа, хто і задрамаў. Пры ўездзе ў Мядзел С.Кастэнка не рэагуе на патрабаванне ДАІ спыніцца, а павялічвае хуткасць. Што было потым, С.Кастэнка помніць слаба, бо прыйшоў у прытомнасць у бальніцы.
Кіроўца другога аўтамабіля Аляксандр Чарняўскі, як засведчыла экспертыза, быў выключна цвярозы.
Суд Мядзельскага раёна прызнаў Сяргея Сяргеевіча Кастэнку вінаватым у парушэнні Правілаў дарожнага руху, што па неасцярожнасці стала вынікам смерці больш двух асоб і прызначыў пакаранне ў выглядзе шасці год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах пасялення з пазбаўленням права кіравання транспартнымі сродкамі на пяць год. Дарэчы, С.Кастэнка і раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення.
У адпаведнасці з ГК РБ, з Сяргея Кастэнкі на карысць бацькоў загінуўшых В.У.Васілевіча, В.М.Муляра будзе спагнана матэрыяльная кампенсацыя маральнага ўрону па 10 мільёнаў рублёў, на карысць пацярпеўшага А.Чарняўскага – 3,5 мільёны і дзяржаўная пошліна ў даход дзяржавы адпаведна па 93 тысячы рублёў. Акрамя таго, з абвінавачваемага спаганяюцца пошліны: на карысць мядзельскай бальніцы – 963364 рублі і ў даход дзяржавы – 48170 рублёў. У адпаведнасці з КПК РБ пастаноўлена спагнаць з С.Кастэнкі на карысць В.У.Васілевіча і В.М.Муляра (бацькоў) па 200 тысяч рублёў.
Прыгавор уступіў у сілу. Чарговая кропка пастаўлена. І што будзем чакаць наступнай трагедыі? Чамусьці наша грамадства не б’е трывогу? Гіне моладзь, прыгожая і разумная! Гіне па прычыне п’янства свайго асабістага або па прычыне п’янства сваіх “сяброў”.
Шаноўная ўлада! Пытанне да Вас у чарговы раз! Калі будзе пастаўлены бар’ер на шляху дэградацыі і бездухоўнасці нашага грамадства? Ратуйма нашу моладзь ад п’янства і пагібелі!

Show comments (2) - Add comments to this article:

Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

п'янсту бой!гарэлка канешне справа страшная.трэба бацькам неяк сачыць за сваімі дзецьмі.

Posted by Вольны чалавек, on 02/10/2007 at 21:20

Вельмі проста сказаць: 'Шаноўная ўлада! Пытанне да Вас у чарговы раз! Калі будзе пастаўлены бар’ер на шляху дэградацыі і бездухоўнасці нашага грамадства? Ратуйма нашу моладзь ад п’янства і пагібелі!'
Можа трэба дапамагчы, прапанаваць якія-небудзь ідэі (бар'еры) па прадухіленню падобных здарэнняў (Але пэўна не зразумеюць).

Posted by Narachанец, on 01/07/2008 at 19:59
Вырак вынесены ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5903088





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map