За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow Forums
Форумы Нарачанскага краю  


South_WestGirl
User

Новенькі
Posts: 2
graphgraph
 
ратуйма кляштар - 2007/06/03 16:03
Жыхары Мядзельшчыны, піша Вам простая дзяўчына з Мінску. Можа чулі, што ў нас касцёл Св. Юзафа ды былы бернардынскі кляштар, які бярэ свой пачатак ад XVII ст., збіраюцца перабудаваць пад гасцінічны комплекс з паркінгам, саунай, басейнам і г.д.
7 сакавіка мы пачалі збор подпісаў да прэзідэнта краіны з заклікам вырнуць нам, вернікам, будынкі былога кляштара. На дадзены момант сабрана больш за дванаццаць тысяч подпісаў.
Дапамажыце,
я высылаю ліст-зварот, які можна скапіраваць ў Word ды раздрукаваць. На адным такім лісце ўмяшчаецца каля 12 подпісаў.

"Калі нехта зруйнуе Храм Божы, таго пакарае Бог" (1 Кар. 3, 17)

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь
Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнка
220050 г. Мінск вул. К.Маркса, 38


Мы, грамадзяне-хрысціяне Рэспублікі Беларусь, абураны бязбожным планам рэканструкцыі манастырскага комплекса і храма св. Юзафа. Мы пратэстуем супраць перабудовы храма і манастыра - месца малітвы і духоўнага адраджэння нашага народа - пад гасцінічны комплекс, развесяляльныя залы, рэстараны па вул. Кірыла і Мяфодзія пад №№ 4, 6, 8 г. Мінска.
Звяртаемся да Вас, паважаны Аляксандр Рыгоравіч, спыніць знішчэнне адзінага ў Беларусі манастырскага комплекса 17 ст. і вярнуць яго вернікам Мінска-Магілёўскай Архіепархіі, дзе будуць праводзіцца набажэнствы на беларускай дзяржаўнай мове, а манастырскія памяшканні будуць выкарыстоўвацца пад Нядзельную школу і Епархіяльныя ведамствы. Абараніце гістарычную спадчыну для пакаленняў!

№ Прозвішча, Імя, Імя па бацьку Адрас Подпіс
1.
2.
3.


Усе, хто неабыякавы да лёсу Святыні, гуртуйцеся і хуценька дасылайце лісты на адрас: 220050, г. Мінск, а/с 176. Можна, канечне, было б проста слаць лісты на адрас рэзідынцыі, але што калі яны адразу апынуцца ў сметніцы?

Шмат іншай інфармацыі размешчана на сайце, прысвечаным касцёлу Св.Юзафа – www.help.ratz.ru

Чакаю і шчыра дзякую.


File Attachment:
File name: ______.doc
File size:34816 bytes
  | | The administrator has disabled public write access.

      Topics Author Date
    emo
ратуйма кляштар
South_WestGirl 2007/06/03 16:03
    emo
thread linkthread link У адказ на:ратуйма кляштар
Damavik 2007/06/05 13:00
    thread link
thread linkthread linkthread link В ответ на:У адказ на:ратуйма кляштар
South_WestGirl 2007/06/20 10:03
      Visitors: 5914285





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map