За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow History arrow Facts
Факты Print E-mail
Friday, 20 October 2006

10–8 тысяч гадоў назад

Пранікненне першых людзей на тэрыторыю Мядзельшчыны

 

Пачатак 2-га тысячагоддзя да нашай эры

Пачатак бронзавага веку на Мядзельшчыне

 

7 стагоддзе да нашай эры – 5 стагоддзе нашай эры

Засяленне Мядзельшчыны носьбітамі культуры штрыхаванай керамікі (жалезны век)

 

6–8 стагоддзі

З’яўленне на Мядзельшчыне першых славянскіх перасяленцаў

 

Канец 10-пачатак 11 стагоддзя

Узнікненне ўмацаванага паселішча на востраве Замак воз.Мядзел

 

11 век.

Основание полочанами городов Диена (при впадении реки Диена в Западную Двину) и Мядель (на острове озера Модель) как порубежных крепостей Полоцкого княжества. Возникновение Смоленского княжества, в состав которого в разное время входили города Орша, Копысь, Кричев, Мстиславль, Пропойск (теперь Славгород). Созданы первые из известных ныне в Белоруссии рукописных книг “Туровское евангелие”, “Супрасльская рукопись” и др.

 

 

1324 г., снежань

Першае пісьмовае ўпамінанне пра Мядзел, спроба захопу крыжакамі крэпасці Мядзела (Медело) на возеры Мядзел, спалена вёска Верцялішкі

 

1434 г.

Утварэнне парафіі ў Кабыльніку

 

1449 г.

Утварэнне парафіі ў Свіры

 

1457 г.

Утварэнне парафіі ў Мядзеле

 

1494 г.

Першае пісьмовае ўпамінанне пра мястэчка Кабыльнік

 

2-я палова 15 стагоддзя

Пачатак будаўніцтва каралеўскага мураванага замка на паўвостраве воз.Мястра

 

1504 г.

Заснаванне мястэчка Будслаў

 

1537 г.

Першае пісьмовае ўпамінанне пра мястэчка Свір

 

1-я палова 16 стагоддзя

Верагоднае атрыманне Новым Мядзелам магдэбургскага права

 

1550 г.

Стварэнне Альшэўскага рукапісу

 

1550 г, 10 верасня

Падпісана грамата на атрыманне "каронным" Мядзелам і яго жыхарамі землі для горада і "выган за местам" 

 

1559 г.

Кароль Жыгімонт Аўгуст падараваў Свята-Троіцкай царкве ў Мядзеле 2 валокі зямлі

 

1566 г.

Заснаванне мястэчка Занарач

 

Пачатак 17 стагоддзя – 1775 г.

У Мядзеле адбываюцца земскія суды

 

1591 г.

Леў Сапега заняў пасаду старосты мядзельскага

 

1606 г.

Першае пісьмовае ўпамінанне пра мястэчка Крывічы

 

1613 г.

Ксёндз Г.Сакалоў ахвяраваў Будслаўскаму касцёлу абраз святой Багародзіцы, які перайшоў да яго пасля смерці мінскага ваяводы Івана Паца, апошні ў 1589 г. атрымаў абраз ад рымскага папы Клімента VII. Абраз “Маці Боская Будслаўская” з’яўляецца адной з найвялікшых каталіцкіх святынь і лічыцца цудатворным.

 

Каля 1640 г.

Будаўніцтва Свята-Троіцкай царквы ў Крывічах

 

З 1661 г.

У Мядзеле адбываюцца сеймікі Полацкага ваяводства ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667 гг.)

 

Пачатак 18 стагоддзя

Разбурэнне мядзельскага замка шведамі

 

1736 г.

Кароль Аўгуст III даў прывілей на заснаванне мястэчка ў маёнтку Стары Мядзел

 

1754 г.

Будаўніцтва ў Старым Мядзеле касцёла кармелітаў з кляштарам

 

1762 г.

Стары Мядзел атрымаў магдэбургскае права

 

1777 г.

Будаўніцтва касцёла трынітарыяў у Крывічах

 

1783 г.

Будаўніцтва ў Будславе касцёла бернардзінцаў з кляштарам

 

1793, 1795 гг.

Другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай, далучэнне Мядзельшчыны да Расійскай імперыі

 

1827 г.

Будаўніцтва ў в.Вузла царквы Успення Прасвятой Багародзіцы на месцы згарэўшай ў 1825 г.

 

1843 г.

Адкрыта сельскае вучылішча ў Мядзеле

 

1848, 1872, 1884 гг.

Пажары ў Новым Мядзеле (у 1848 г. згарэў касцёл, у 1872 і 1884 гг. Гарэла царква)

 

1869 г.

Будаўніцтва царквы Аляксандра Неўскага ў в.Слабада

 

1873 г.

Заснавана Крывіцкае народнае вучылішча

 

1878 г.

Заснавана Кабыльніцкае народнае вучылішча

 

1880 г.

Адкрыта прыходскае вучылішча ў Будславе

 

1898 г.

Адкрыты народныя вучылішчы ў Свіры, Слабадзе, Канстанцінаве

 

1893-1938 гг.

Жыццё і дзейнасць П.Шаранговіча

 

1893-1974 гг.

Жыццё і дзейнасць Паўліны Мядзёлкі

 

1897-1938 гг.

Жыццё і дзейнасць В.Шаранговіча

 

1905г., 21 чэрвеня

Разгром сялянамі валасной управы ў Будславе

 

1912-1995 гг.

Жыццё і дзейнасць М.Танка

 

1915 г., верасень

Акупацыя войскамі Германіі заходняй часткі Мядзельшчыны ў часы 1-й сусветнай вайны

 

1916 г., 5(18)-15(28) сакавіка

Нарачанская аперацыя - удзел беларускіх салдат у беспаспяховай наступальнай аперацыі расейскіх армій у раёне возера Нарач.

 

1917 г., люты

Стварэнне Мядзельскага і Крывіцкага валасных Саветаў

 

1918 г., студзень – 1919 г., верасень

Дзейнасць у Будславе беларускай гімназіі

 

1918 г., люты

Акупацыі войскамі Германіі ўсходняй часткі Мядзельшчыны

 

1919 г., ліпень

Захоп Мядзельшчыны польскімі войскамі

 

1921-1939 гг.

Мядзельшчыны знаходзілася пад уладай Польшчы

 

1935 г., ліпень

Выступленне нарачанскіх рыбакоў

 

1939 г., 17 верасня

Уваход у Мядзел часцей Чырвонай Арміі

 

1939 г., 29 верасня

У Будслаўскім касцёле Ўзнясення Маці Божай аддзел чырвонаармейцаў расстраляў з вінтовак унутранае скульптурнае аздабленне (апосталаў), вітражы, абразы і цудатворны абраз Маці Божай Будслаўскай. Адрэстаўраваны толькі ў 1991 годзе.

 

1939 г.

Адкрыццё школы механізацыі (зараз СПТВ 207)

 

1940 г., 15 студзеня

Утвораны Мядзельскі раён у складзе Вілейскай вобласці (з 1944. Маладзечанскай, з 1960 г. Мінскай)

 

1941 г., 28 чэрвеня

Акупацыя Мядзельшчыны нямецка-фашысцкімі войскамі

 

1941 г., 1 ліпеня

Адступаючы з мястэчка Будслаў часткі Чырвонай Арміі хацелі ўзарваць старажытны Будслаўскі касцёл. Але вернікі атачылі яго жывой сцяной і вырашылі загінуць разам са святыняй. Іхняя мужнасць ўратавала касцёл і цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай.

 

1942 г., лета

Стварэнне партызанскага атрада пда камандаваннем Ф.Р.Маркава

 

1942 г., лістапад

Стварэнне партызанскай брыгады імя К.Я.Варашылава

 

1943 г., 14-17 лютага

Карная экспедыцыя фашыстаў супраць брыгады імя К.Я.Варашылава

 

1943 г., 2-я палов верасня

Карная аперацыя “Фрыц”

 

1943 г., восень

Стварэнне партызанзскай брыгады імя С.М.Будзённага

 

1944 г., сакавік

Баі партызан з нямецка-фашыстскімі захопнікамі каля хутара Свінка і в.Пасынкі

 

1944 г., 4 ліпеня

Вызваленне Мядзела ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў

 

1944 г., 7 снежня

Выйшаў першы нумар раённай газеты “Савецкая вёска”

 

1946 г.

Савецкая ўлада зачыніла касцёл у старым Мядзелі 

 

1947 г., кастрычнік

Арышты органамі НКУС у Маладэчанскай абласцях чальцоў моладзевай падпольнай суполкі «Свабодная Беларусь».

 

1950 г., 22 чэрвеня

У Маладэчне адбыўся суд над чальцамі мядзельска-смаргонскага вучнёўскага антысталінскага падполля. Бальшыня атрымала тэрмін зняволення ў 25 гадоў, невінаватыя - па 10 гадоў за «недоносительство». Кіраўнік групоўкі, 22-гадовы Расціслаў Лапіцкі, быў асуджаны да расстрэлу.

 

1952 г.

Устаноўлены абеліск у гонар партызан на беразе воз.Нарач (у 1968 г. ўстаноўлены новы абеліск)

 

1958 г.

Адкрыццё на Нарачы першага дома адпачынку (выдавецтва “Звязда”)

 

1959, 1962 гг.

Узбуйненне Мядзельскага раёна (далучэнне частак Свірскага і Крывіцкага раёнаў)

 

1964 г., 30 ліпеня

Мястэчка Кабыльнік было перайменавана ў вёску Нарач 

 

1969 г.

Адкрыццё піянерскага лагера “Зубраня”

 

1969 г.

Адкрыццё Мядзельскага музея народнай славы

 

1960-я гг.

На Нарачы рэгулярна праходзілі традыцыйныя асабіста-камандныя турніры шахматыстаў Беларусі і рэспублік Прыбалтыкі

 

Канец 1998 года

Мядзел афіцыйна набыў статус горада


2001 г., 12 красавіка

Афіцыйна зацверджаны сучасны герб Мядзела - "в лазуревом поле на зеленой земле серебряный замок с тремя башнями, имеющими червленые крыши и флюгера"

Last Updated ( Sunday, 18 March 2007 )
 
      Visitors: 4955577





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map