За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow History arrow Heraldry
Heraldry Print E-mail
Friday, 12 January 2007

Гістарычны герб Мядзела

Вядома, што беларускія гарады і мястэчкі, як і іншыя еўрапейскія, валодалі гербам у тым выпадку, калі надзяляліся магдэбургскім правам, правам на самакіраванне. Па сцверджанні Аляксея Сапунова, беларускага гісторыка XIX стагоддзя, жыхары Новага Мядзела атрымалі ад Жыгімонта I Старога з просьбы яго жонкі Боны Сфорца магдэбургскае права. Такім чынам мяшчане Новага Мядзела самі абіралі войта. Аднак дагэтуль не знойдзена дакументальных пацверджанняў таго, што Новы Мядзел меў магдэбургскае права. Зрэшты, пры раскопках новамядзельскага замка на возеры Мястра былі знойдзены шматлікія фрагменты кафлі з узорамі ў выглядзе раслін, жывёл. Сярод іншых, была выяўлена выява мажлівага герба (фрагмент кафлі - на малюнку) мястэчка Новы Мядзел. Гэта выява ўяўляе сабою жанчыну на кані з мячом у руках; мячом жанчына замахваецца на мядзведзя.Ancient Miadzel herb
Дадзеная выява - то апрацаваны фрагмент знойдзенай кафлі.

Сучасны герб Мядзела

Modern Miadzel herbСучасны герб Мядзела зацверджаны 12 красавіка 2001 г. - "в лазуревом поле на зеленой земле серебряный замок с тремя башнями, имеющими червленые крыши и флюгера"
Last Updated ( Saturday, 10 November 2007 )
 
      Visitors: 5395206





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map