За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow History arrow Local stories arrow Успаміны пра маёнтак Шэметава
Успаміны пра маёнтак Шэметава Print E-mail
Wednesday, 21 February 2007
- Шэметава – маёнтак быў культурны, планава зроблены. Вінакурня была добра збудавана. Розныя гаспдарскія справы меліся: кузніца, прачкарні – усё было пароблена. А якая меліярацыя была – і ўсё ўручную зроблена! Адзін з сыноў пана Скірмунта, Ян, закончыў сельскагаспадарчую акадэмію і ўзяўся весці сельскую гаспадарку. Праўда, зямлі ў маёнтку не многа было, а вось лясоў шмат. Вырошчвалі і карпа. Гэта ўжо другі сын, Эдвард, сажалкамі займаўся.
- Крыху раскажыце пра сажалкі. Колькі яны гектараў займалі?
- У лесе былі 3 сажалкі (10 гектараў), 80 гектараў – ў Шэметаве і яшчэ 80 – Пуціліха (гэта пад Вішневам). Там вартаўнікі, узброеные пісталетамі, даглядалі свае ўчасткі. Я таксама да арміі 3 гады на сажалках працаваў. Сярод маіх абавязкаў было і назіраць, як кармёжка праходзіць. Кармілі рыбу гарохам. Скуплялі ў гаспадароў, папалам разбівалі і 2 разы ў тыдзень засыпалі. Рыбу расцілі з малька. Свой быў: для гэтага спецыяльныя сажалкі трымалі. Вось скажу, што біялогія ў нас слабая стала. Раней колькі тут драпежных птушак было, якія маглі і рыбай паласавацца! Таму, як падстрэліш якую-небудзь, узнагароду давалі – на тыя грошы і нямала было. Толькі мусіш кіпцюры ў кантору прынесці.
- Куды ж збывалі рыбу?
- Бралі яе крамы. Прадукцыю ўсю вазілі гужавым транспартам у Вільню. Грузілі ў бочкі. У Носавічах спецыяльны бондар жыў. Самы асноўны ход на куццю быў, тады болей і вазілі. Даўней на куццю кожны хацеў, каб рыбіну з’есці. Меліся і дзве спецыяльныя сажалкі – магазіны так званыя. У іх рыба трымалася цэлы год. Зверху – жэрдкі тоўстыя, запусціш у кожную па 20 тон і потым, як трэба, грузіш і адпраўляеш у Вільню. Вазілі туды, здавалі і вялікія даходы мелі.
- А як жыццё ў маёнтку ішло?
- Людзі працавалі ад 6 раніцы да 6 вечара, дзве гадзіны – абед. Было на сядзібе можа і пад сотню чалавек. Два сталяры, кавалі два, шорнік, агароднік, гантар... А кожны жанаты, дзеці – таму многа і назбіраецца. Жылі неяк весела, ладзілі вечарынкі – пан гэтага не забараняў.
Успаміны жыхара вёскі Шэметава
Мечыслава Аўгусцінавіча Герасіма
Last Updated ( Wednesday, 21 February 2007 )
 
< Prev   Next >
      Visitors: 6652074





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map