За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow History arrow People arrow Ян Цывінскі
Ян Цывінскі Print E-mail
Saturday, 16 December 2006
Філантроп Ян Цывінскі
Ян Ігнатавіч Цывінскі нарадзіўся 24 красавіка 1772 г. у радавым маёнтку Кузьмічы (цяпер вёска на Мядзельшчыне). Яго бацьку, Ігнату Цывінскаму, належала некалькі маёнткаў, у тым ліку 2 на Мядзельшчыне – Кузьмічы і Матыкі.
Адукацыяй Яна займалася маці Апалонія Цывінская (дзявочае прозвішча Радзевіч). Яна навучыла сына чытаць, пісаць, лічыць, музіцыраваць і спяваць. У 1781 г. бацька адвёз Яна ў Беразвечча (былая вёска, цяпер ў г.Глыбокае) у базыльянскую школу, дзе выкладаліся фізіка, матэматыка, маляванне, французская і нямецкая мовы. Пасля яе сканчэння Ян у 1790 г. паступіў ў Віленскую духоўную семінарыю. Дапытлівы і здольны юнак адначасова наведваў лекцыі маралі і палітыкі Віленскага універсітэта, займаўся самаадукацыяй па філасофіі. 5 ліпеня 1795 г. Яны Цывінскі быў пасвечаны ў ксяндзы і прызначаны прафесарам Віленскай духоўнай семінарыі, у якой да 1816 г. выкладаў філасофію і спевы. У 1805-13 гг. Выконваў абавязкі дырэктара семінарыі. У 1808 г. Цывінскі атрымаў плябанію (прыход) у Віжунах, у 1811 г. быў прызначаны канонікам (саборным свяшчэннікам), у 1813 г. – прэлатам (вышэйшай духоўнай асобай). На працягу 16 гадоў Ян Ігнатавіч з’яўляўся засядацелем у кансісторыі (нарада кардыналаў з удзелам папы). У 1818 г. здаў экстэрнам экзамен у Полацкай езуіцкай акадэміі і атрымаў “патэнт доктара тэалогіі і права”. З 1820 г. займаў розныя духоўныя пасады ў Салоках, Свіранах, Гадуцішках. 24 жніўня 1841 г. атрымаў тытул біскупа.
Дзякуючы ініцыятыве і намаганням Яна Цывінскага ў 1826 г. ў Гадуцішках пачалося будаўніцтва мураванага касцёла, плябаніі і школы для сялянскіх і местачковых дзяцей. 24 мая 1835 г. Ян Ігнатавіч разам са сваёй пляменніцай Францішкай Мількоўскай выдаткавалі сродкі на выхаванне 12 дзяўчынак з бедных сялянскіх сем’яў. У сваім тэстаменце Цывінскі абавязаў спадчыннікаў штогод адлічваць 200 руб. з даходаў сваіх маёнтаў на навучанне сялянскіх дзяцей чытанню і пісьму. Ён заснаваў фонд для бясплатнага навучання ў віленскіх школах 12 хлопчыкаў і 12 дзяўчынак і 2 алюмны (поўнае забяспячэнне адзеннем, харчам, жыллём, платай) для вучобы ў семінарыі. Яна Цывінскага як актыўнага абаронцу бедных і пакрыўджаных лёсам 28 чэрвеня 1843 г. выбралі прэзідэнтам Віленскага таварыства дабрачыннасці. 29 красавіка 1846 г. (за 15 гадоў да адмены прыгону ў Расійскай імперыі) Я.І.Цывінскі дараваў усім прыгонным сваіх маёнткаў даўгі і выдаў вольную. Спадчыннікам ён завяшчаў, каб “каб не ўладарамі былі над сялянамі, а апекунамі”.
Памёр Ян Цывінскі 17 лістапада 1846 г.
І.П.Драўніцкі
Last Updated ( Saturday, 16 June 2007 )
 
< Prev   Next >
      Visitors: 6653655





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map