|
Saturday, 16 December 2006 |
|
Нарадзіўся польскамоўны пісьменнік, драматург Я.Ходзька (Барэйка) ў в. Крывічы на Мядзельшчыне ў 1777 г., выступаў пад псеўданімам Ян са Свіслачы. Працаваў цывільна-вайсковым камісарам Ашмянскага павета, судовым асэсарам у Паставах, падкаморым Вілейскага павета, старшынёю Галоўнага цывільнага суда ў Мінску, інспектарам школ у Віленскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях. За сувязь з таварыствам філаматаў у 1826 годзе быў арыштаваны і заняволены. Прымаў удзел у паўстанні 1830 – 31 гг., за што быў сасланы на Урал.
Я.Ходзька прытрымліваўся памяркоўна-асветніцкіх поглядаў, выступаў за асвету для народа. У літаратуры спачатку выступаў як прыхільнік класіцызму, потым – як псеўда-класіцыст-маралізатар. На беларускім матэрыяле стварыў камедыю “Вызваленая Літва, або Пераход Нёмана” (1812), трагедыю “Кракус” (напісана ў 1816 г.). П’есы Ходзькі ставіліся ў 1812 годзе ў Мінску на аматарскаў сцэне. Яго пяру належаць таксама аповесці “Пан Ян са Свіслачы” (1821), “Брат і сястра” (1845), успаміны і шэраг артыкулаў па гісторыі Міншчыне, адметных жывой мовай, значнай колькасцю беларусізмаў. Аўтар трактата “Аб эксдывізіях, або Аб судовым падзеле маёнтка даўжніка на карысць крэдытораў”.
Памёр у 1851 годзе.
|
|
Last Updated ( Saturday, 03 March 2007 )
|