|
Saturday, 16 December 2006 |
Беларускі паэт Янук Касцевіч нарадзіўся 18 мая 1897 г. ў в. Будслаў. Скончыў Будслаўскае прыходскае вучылішча. Пасля адбыцця салдатчыны з 1882 па 1913 год жыў ў Лібаве (Латвія), потым пераехаў у Палангу (Літва). Жывучы сярод латышоў і літоўцаў, не забываў беларускую мову, пасаў на ёй вершы і паэмы. Падпісваўся псеўданімам Літоўскі беларус. Яго пяру належыць паэма “Князь Вітаўт” пра барацьбу ўладароў ВКЛ супраць татар. Творам Касцевіча ўласціва празмерная ідэалізацыя рэчаіснасці. Крытыкаваў абыякавыя адносіны расійскіх і літоўскіх улад да творчай інтэлігенцыі. Касцевіч сябраваў з літоўскімі грамадскімі і культурнымі дзеячамі – паэтам Майронісам, вучоным Ё.Басанавічусам, пубіцыстам К.Прыпялянісам. Памёр у 1926 г.
І.П.Драўніцкі
|
|
Last Updated ( Saturday, 25 August 2007 )
|