За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow History arrow People arrow Мацільда Бучынская
Мацільда Бучынская Print E-mail
Saturday, 16 December 2006
Дачка графа Адама Гюнтара і Аляксандры Тызенгаўз Мацільда нарадзілася ў 1811 г. У 1834 г. выйшла замуж за ўладальніка Болькава (зараз у Свірскім пасялковым Савеце Мядзельскага раёна) Маўрыцыя Бучынскага. У 1860 г. разам з віленскім ксяндзом канонікам Шыманам Казлоўскім арганізавала ў Вільні дабрачыннае “Брацтва святых Вінцэнта і Паўла”, стала яго прэзідэнтам. Яна згуртавала вакол сябе заможных і перадавых абывацеляў і разгарнула шырокую акцыю духоўнай і матэрыяльнай дапамогі бедным, ратуючы многіх ад галоўнай смерці і духоўнай дэградацыі.
Калі ў 1863 г. ў Вільню прыбыў галоўны начальнік Паўночна-Заходняга краю генерал-губернатар М.М.Мураўёў, то ў філантропскай дзейнасці брацтва ўгледзеў небяспечную для краю грамадскую самаабарону. Брацтва было закрыта, а кіраўніцтва – прэзідэнт М.Бучынская, сакратар В.Лапасінская, скарбнік М.Кастравіцкая і пракурор Б.Думашкевічава – пасаджаны ў астрог. У сакавіку 1864 г. М.Бучынскую саслалі ў в.Сямёнава Ніжагародскай губерніі, а ўладанні секвестравалі. У 1867 г. яна выпрасіла дазволу вярнуцца на радзіму, дзе хутка памерла.
І.П.Драўніцкі
Last Updated ( Saturday, 25 August 2007 )
 
< Prev   Next >
      Visitors: 5890898





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map