МЯДЗЁЛКА Паўліна (12(24).9.1893, мястэчка Будслаў Вілейскага павета Віленскай губерніі, цяпер Мядзельскі раён - 13.2.1974, Будслаў), артыстка, педагог, мемуарыстка. Скончыла Глыбоцкую царкоўнапрыходскую вучэльню. З 1907 у Рызе, вучылася на вячэрніх курсах для дарослых. З 1909 у Вільні, займалася ў прыватнай жаночай гімназіі Нязьдзюравай і Райсмілер. Зблізілася з віленскім беларускім асяродкам. Увосені 1912, пасля сканчэння гімназіі, накіравалася ў Пецярбург на Вышэйшыя камэрцыйныя курсы, якія скончыла ў 1914. У 1913 выканала ролю Паўлінкі ў пецярбургскай прэм‘еры п‘есы Я.Купалы. Падчас 1-й сусьветнай вайны ў эвакуацыі ў Царыцыне. З восені 1916 у Петраградзе сакратар Беларускага камітэту дапамогі ахвярам вайны. У 1917 працавала ў Кіеве (Саюз гарадоў). У кастрычніку 1917 па дамоўленасці з княгіняй Магдаленай Радзівіл арганізавала беларускую школу ў в. Жорнаўка Ігуменскага павету. Пасля таго, як у сакавіку 1918 школа была закрыта, перабралася ў Менск. Працавала настаўніцай, удзельнічала ў пастаноўках Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. Наведвала Вільню і Гародню. З 1918 выступала ў друку з вершамі. З вясны 1919 інспектар беларускіх школ, кіраўнік Грамады беларускай моладзі і драматычнага гуртка ў Гародні. 20.7.1919 арыштаваная польскімі ўладамі за ўдзел у выданні газеты «Родны край» (Гародня). З пачатку 1920 у Менску, кіравала беларускай жаночай школай. Зноў арыштаваная разам з мужам Т.Грыбам польскімі ўладамі ў траўні 1920. Перад наступленнем Чырвонай арміі вывезена ў Варшаву, сядзела ў турме Вронкі на Познаншчыне. Пасля вызвалення накіраваная на жыхарства ў Лодзь з забаронай пераяжджаць на «ўсходнія крэсы». З падробнымі дакументамі выехала ў Вільню, потым (у лют. 1921) трапіла ў Літву. У Коўне займалася выданнем агітацыйнай літаратуры, накіраванай супраць польскай акупацыі Заходняй Беларусі. Друкавалася ў газеце «Сялянская доля». З восені 1921 на прапанову Ц.Гартнага працавала ў выдавецкім аддзеле пры савецкім пасольстве ў Берліне. У 1922 пераехала ў Латвію, выкладала ў беларускай гімназіі ў Дзвінску. У траўні 1924 арыштаваная латыскімі ўладамі разам з іншымі выкладчыкамі. Апраўданая судом у красавіку 1925. 22.5.1925 разам з братам прыехала ў БССР. Працавала ў сектары мастацтва Інбелкульту. У 1927-30 выкладала беларускую мову ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваная ГПУ БССР 18.7.1930 у справе «Саюзу вызвалення Беларусі»; высланая ў Казань. З восені 1932 выкладала расейскую мову і літаратуру ў адной з маскоўскіх школ. Улетку 1947 пераехала на радзіму, у мястэчка Будслаў. Да 1958 працавала настаўніцай. У Будславе напісала свой найбольш значны твор - мэмуары «Сцежкамі жыцця», якія ў фрагментах пачалі друкавацца з 1958 (асобным выданнем выйшлі ў 1974; ч. 2 надрукавана ў 1993). Заслужаная дзяячка культуры Беларусі (1966).
Тв.: Сялянская доля: Паэма. -- Б.м., 1921; Сцежкамі жыцця. - Менск, 1974. Літ.: Ермаловіч М. Першая выканаўца // Настаўніцкая газета. 1973, 15 вер.; Калеснік У. Галгофа адроджаных // Полымя. 1993, №2; Марціновіч А. Паўліна, Паўлінка, Журавінка // ЛіМ. 1993, 10 вер.; Янушкевіч Я. Невядомыя старонкі жыцця Паўліны Мядзёлкі // Голас Радзімы. 1993, 23 вер.; Міхнюк У. «Невінаватым ад нас не выйдзеш…» // Беларуская мінуўшчына. 1995, №6; БП, т. 4. Паўліна Мядзёлка
Яна пражыла вялікае жыццё, перапоўненае больш бедамі, чым шчаслівымі гадзінамі paдacці...
Яшчэ нядаўна Паўліна Мядзёлка была нашай сучасніцай. Па яе ўспамінах мы ўяўлялі жьвыя постаці Янкі Купалы і Maкcімa Багдановіча, Браніслава Эпімах-Шыпілы, Цёткі, Каруся Каганца, Змітрака Бядулі, Браніслава Тарашкевіча, Maкcімa Гарэцкага, Антона Грыневіча, Язэпа Драздовіча, Ядвігіна Ш. Гэтую чалавечую якасць - мець шмат сяброў - Паўліна Мядзёлка захавала да самай старасці. Толькі тады яна хінулася да моладзі, асабліва творчай. Сустракалася і перапіcвалася з Уладзімірам Караткевічам, Генадзем Бураўкіным, Анатолем Кудраўцом, Верай Палтаран, Галінай Бальчэўскай... Заусёды ў клопаце была за нацыянальную школу, тэатр, літаратуру, музыку, мастацтва. У яе сялянскай хаце на вуліцы Зялёнай, 10 у Будславе, дзе яна і нарадзілася ў 1893 г., была бібліятэка, у якой пераважалі беларускія кнігі, а таксама музычная літаратура. На сценах - партрэты пісьменнікаў, кампазітараў, на стале - бюсты любімых творцаў музыкі і літаратуры. Шаноўнае месца ў гэтай хаце займаў раяль. Колькі тут прагучала твораў Чайкоўскага, Моцарта, Туранкова, Тэраўскагa... Тут быў працяг тых урокаў, якія Паўліна Вікeнцьeўнa давала ў Будслаўскай сярэдняй школе і мясцовай музычнай. Яна гэтак жыла і цешылася. Вучняў у яе было мноства. Дзесяткі гадоў гэтая кволенькая, маленькая жанчьна аддала служэнню дзецям, культуры, Беларусі.
А яшчэ Паўліна Мядзёлка была падарожніцай. У свае 75 гадоў яна вандравала то ў Вільню, то ў Мінск, то ў Гародню, то ў Маскву, то ў Ленінград.
Caмымі дарагімі заставaліся для Паўліны Мядзёлкі ўспаміны. На жаль, сваю кнігy «Сцежкамі жьщця» (1974) яна так і не пабачыла, хоць і падрыхтавала мемуары да друку яшчэ гадоў дзесяць дагэтуль. Баялася, што яны ўвогуле ніколі не выйдуць у свет, бо прыйшліcя не да часу.
Я не раз запрашаў Паўліну Мядзёлку ў краязнаўчы музей у Маладзечне. Раскладваў перад ёй старыя газеты, часопісы, каб яна лягчэй арыентавалася ў мінулых часах. Былі хвіліны, калі дзяячка асветы і культуры надоўга засяроджвалася, думала пра нешта сваё. Асабліва запомніўся момант, калі яна ўбачыла ў «Калоссі» некралог на смерць свайго мужа Тамаша Грыба. Узяла часопіc у pyкі, заплакала, а потым доўга сядзела моўчкі, углядалася ў яго твар...
У Паўліне Мядзёлцы нібы жыла культура сапраўднага беларуса старой загартоўкі. Усё ж не прайшла дарма вучоба ў Рыжскай гімназіі, на агульнаадукацыйных курсах у Пецярбургу, супрацоўніцтва з нашаніўцамі, праца ў драматычных гуртках Пецярбурга і Вільні, а пазней Гародні і Дзвінска. Усюды дзяячка культуры апантана аддавала людзям свае веды, талент, тэмперамент. Можа, таму ёй спадарожнічаў вялікі поспех. Яна увайшла ў гіcторыю беларускага тэатра як першая выканаўца ролі Паўлінкі ў аднайменнай камедыі Я. Купалы. Мяне гэта асабліва цікавіла. У лісце да мяне вясной 1969 г. Паўліна Мядзёлка пісала, што першую пастаноўку «Паўлінкі» арганізавалі ў Пецярбурзе. Гэта пацвярджаў і Янка Купала. Тут яму ахвяравaлі залаты гадзіннік з надпісам «Бацьку «Паулінкі» ад беларускіх студэнтаў. Сам паэт у знак падзякі паднёс Паўліне Мядзёлцы два экзэмпляры «Паулінкі». У лісце яна пісала: «Я добра памятаю, што пасля вечарынкі з «Паўлінкай» Янка праводзіў мяне на кватэру а гадзіне 4-й ночы і, не заходзячы на сваю кватэру ў Эпімах-Шыпілы накіраваўся на вакзал, каб паспець у Вільню на пастаноўку «Паўлінкі»... Значьщь, сапраўды камедыя была пастаўлена спачатку ў Пецярбурзе, а потым у Вільні.
Паўліна Мядзёлка старалася быць прынцыповай у адстойванні cвaіx думак і намераў. Не заўсёды яе разумелі. Зрэшты, і яна сама часам не даходзіла да глыбіні разумення пэўнай cітуацыі і тады цяжка перажывала. Гэтыя акалічнасці былі прычынай пэўных разыходжанняў дзяячкі з яе калегамі. І абвінавачваць яе немагчыма, бо такі быў і сам час: няўстойлівы, мітуслівы.
Паўліна Мядзёлка заўсёды гарнулася да левага крыла беларускай нацыяальнай інтэлігенцыі. Гэтая змагарка за нацыяальную ідэю падвяргалася праследаванням практычна ўcіx улад, што былі на Беларусі, а найболей польскіх, якія ніяк не маглі пагадзіцца з ідэяй нараджэння беларускай дзяржаўнасці. Мядзёлка прайшла польскія турмы ў Mінску, Гародні, Варшаве, Вронках. Будучы настаўніцай Дзвінскай беларускай гімназіі, пры якой яна наладзіла драматычны і харавы гурткі, Мядзёлка была прыцягнута да судовай адказнасці латвійскімі ўладамі і выслана. Не мела яна спакою і ў гады сталіншчыны.
Aктывісткa беларускага руху з годнасцю перанесла ўсе вьпрабаванні. Пры першай жа магчымасці Паўліна Вікенцьеўнa зноў бралася адраджаць культуру і асвету. Цяжка давалася ёй нацыяальная справа нават у сталым веку, і тады, калі пад напорам грамадскай думкі ёй было прысвоена званне заслужанага дзеяча культуры Беларусі (1966).
На пахаванне Пауліны Мядзёлкі ў лютым 1974 г. прыехaлі толькі сябры і вyчні. Калі першая выканаўца ролі Паўлінкі ляжала ў труне, у ганаровую вахту ля яе стала Паўлінка наступнага пакалення - артыстка Paіca Кашэльнікава. Яна ціxeнькa сказала: «І я б хацела дажьщь свой век у ціхай сялянскай хаце і быць вось так пахаванай». На пахаванне з Mінска прыехалі Зянон Пазьняк, Mіxacь Чарняўскі, Сцяпан Mіско, Галіна Бальчэўская і іншыя. На жаль, з Маладзечна былі толькі двое: Мікола Ермаловіч і аўтар гэтых радкоў.
Паўліна Мядзёлка пакінула нам не толькі ўспаміны «Сцежкамі жыцця». У 3аходняй Беларусі быў папулярным яе гімн-песня «Пад гоман вясёлы», якую высока цaніў Рьгор Шырма. Тэкст распаўсюджваўся як лістоўка, з нотаю і лакaнічным подпісам: «Паулінка». У 1920 г. у Коўне разам з мужам Тамашом Грыбам яна выдавала розныя брашуркі, якія былі cкіраваны супраць польскага засілля на Беларусі. Іx перасылалі ў 3аходнюю Беларусь. 3агалоўкі ставілі не заусёды адпаведныя зместу, часам вьпадковыя, тыпу «Чаму засохлі кветкі», каб змыліць вока пальскіх жандараў. Да таго ж ставілі грыф «З дазволу вайсковай цэнзуры» і пазначалі любы горад, дзе была друкарня. У адной з тaкіx брашурак бьта надрукавана вершаваная паэма Пауліны Мядзёлкі, пра якую Змітрок Бядуля піcаў у лісце да aўтаркі: «Чытаў тваю паэму. Кaлі гэта першая проба твайго пяра, то скажу, што вельмі ўдалая». У 1921-22 гг. у Берліне Паўліна Вікенцьеўна напісала імпрэсію «Гвалт, гвалт, гвалт!», якая была надрукавана ў віленскай газеце «Гоман». Дапамагла ў Берліне Цішку Гартнаму выдаць беларускія падрyчнікі для школ. У 1942 г. у Маскве яна напісала легенду пра возера Мядзел. Пазней рукапіc упадабаў Уладзіміp Караткевіч і папрасіў для сябе. Недзе ў apxіве вядомага пісьменніка і захоўваецца той твор. Многае ўжо забьгга за імглой часу. 3асталіся яе дзённікі, эпісталярная спадчына.
Прыйдзе час, і імя Пауліны Мядзёлкі будзе называцца сярод імёнаў змагарак за нацыяальную ідэю, тaкіx, як Цётка, Уладзіслаў Станкевіч, Зоська Верас, Ларыса Геніюш, спіс гэты, можа, і невялікі, але яркі.
Генадзь КАХАНОЎСКІ
”Паўлінка” у маім жыцці. Расповед Паўліны Мядзёлкі
Ужо прозвішча маё сведчыць аб тым што род Мядзёлкаў пачынаецца на Мядзельшчыне. Расказваюць, бьщцам памешчык Аскерка выйграў у карты ў нейкага мядзельскага памешчыка майго прадзеда прыгоннага селяніна Тамаша Мядзёлку і забраў у свой маёнтак у Будслаў - у 1898 г. мае бацькі пераехалі ў Гльrбокае. Там я скончыла царкоўна-прыходскую школу. У 1912 г. скончыла гімназію ў Вільні і паступіла на вышэйшыя курсы ў Пецярбургу. На старонках газеты «Наша Ніва» я пазнаёмілася з першымі твopaмі Янкі Купалы. А ў 1909 г. у доме cвaіx знаёмых у Вільні сустрэлася з Купалам і, трэба прызнацца, засталася незадаволенай. Я ўяўляла сабе паэта не менш як прарокам, а ўбачыла маладога хлопца з вусікамі, востра закручанамі ўверх, хлопца, які вёу са мной даволі лёгкую размову. Я не вельмі ветліва прамармытала яму ў адказ. Тады я і уявіць не магла, што наша сяброўства застанецца на ўсё жыццё.
Незабыўнае ўражанне зрабіла на мяне першая беларуская вечарынка ў Вільні 12 лютага1910 г., дзе выступалі трупа Ігната Буйніцкага і хор пад кіраўніцтвам кампазітара Рагоўскага. Ніколі раней не бачыла я такой бурнай рэакцыі публікі, як у час першага выканання песні «А хто там ідзе?».
Выступленне трупы Іната Буйніцкага ўсхвалявала і Янку Купалу. Трэба зазначьщь, што ў той час, акрамя вядомьrх п'ес Дуніна-Марцінкевіча, не было арыгінальнага сцэнічнага матэрыялу. Буйніцкі карыстаўся перакладамі ўкраінскіх п'ес і інсцэніроўкамі апавяданняў Элізы Ажэшкі «У зімовы вечар» і «Xaм”. Гэта навяло Купалу на думку стварыць арыгінальную беларускую п'есу, сугучную сучаснасці.
У 1912 г. Купала напісаў камедыю «Паўлінка». На традыцыйныx суботах у адной прьватнай кватэры тагачаснай рускай стaліцы - Пецярбурга, дзе збіралася студэнцкая моладзь, кампазітары, мастакі, Янка Купала прачытаў сваю «Паўлінку». Усе загарэліся жаданнем паставіць п'есу на карысць студэнцкай касы ўзаемадапамогі. Размеркавалі ролі. Мне даручылі ролю Паўлінкі. Рэпеціравалі пад наглядам аўтара.
Нарэшце надышоў дзень спектакля, які адбыўся ў клубе «Пальма». Усе білеты былі прададзеныя загаддзя. Глядзельная зала перапоўнена. Спектакль меў вялікі поспех.
Вясной 1913 г. я прыехала на канікулы ў Вільню. Янка Купала быў ужо там. музычна-драматычны гурток рыхтаваў паўторную пастаноўку «Паўлінкі». Узнікла пытанне, каму даручыць галоўную ролю - Паўлінкі. І зноў спыніліся на мне. Прыемна было адчуваць сябе на сцэне побач з такімі выдатнымі выканaўцaмі, як Гpыгoніс, Лявіцкі, 3алескі і іншыя.
Як і ў Пецярбургу, у Вільні глядзельная зала была перапоўнена. Кожную сцэну спектакля гледачы сустракалі з энтузіязмам.
Сапраўднай школай драматычнага мастацтва стала для мяне першае таварыства беларускай драмы і камедыі ў Mінску пад кіраўніцтвам прафесіянальнага артыста Фларыяна Ждановіча. На сцэну Mінскага гарадскога тэатра (цяперашні тэатр імя Янкі Купалы) трапіла я вьпадкова. Едучы з Кіева ў Жэрнаўку, куды накіроўвалася адкрываць адну з першых беларускіх школ, я затрымалася ў Mінску на некалькі дзён. У той час праходзіў з'езд салдацкіх дэпутатаў армій 3аходняга фронту. Тэрмінова рыхтавалася пастаноўка «Паулінкі». Мне прапанавалі галоўную ролю.
Спектакль прайшоў ажыўлена, весела. Ад усведамлення таго, што я выступаю на сапраўднай тэатральнай сцэне, а не на цеснай сцэне клуба, ды яшчэ для дэлегатаў з'езда, напаўняла пачуццём адказнасці, і я іграла з вялікім уздымам. Пасля спектакля многія дэлегаты з'езда прыйшлі за кулісы, каб павіншаваць акцёраў з поспехам і падзякаваць за пастаноўку. Адзін з дэпутатаў, убачыушы, што я, збіраючыся іcці, надзяваю старую сялянскую cвітку, папрасіў мяне затрымацца і праз некалькі мінут прынёс і падараваў мне цёплы шарсцяны світэр.
З восені 1932 г. працавала настаўніцай Першай узорнай школы ў Маскве. 3адумалі мы тады наладзіць у школе інтэрнацыяльны вечар. Кожны класны кіpaўнік павінен быў са cвaім класам падрыхтаваць праграму з творчасці той ці іншай нацыяальнасці Савецкага Саюза. Я, зразумела, узялася за беларускую праграму. А што зробіш з адзінаццaцігaдoвымі пяцікласнікамі? «Паўлінку» не паставіш. Я зрабіла нескладаную інсцэніроўку верша Я. Коласа «У адзіноце», дзе акрамя чьrrальніка ад аўтара было два выканaўцы: мaці і малыш. На дзіва хутка і добра авалодалі мае акцёры беларускай мовай. Яны дзесьці адшyкaлі калаўрот, газавую лямпу, на прыпек падвесілі два кажухі аўчынай уверх, сцэну завесілі тканінай з беларускім арнаментам. Акрамя гэтай інсцэніроукі выканaлі тры беларускія песні і танец «Шастак».
На вечары прысyтнічаў рэжысёр маскоўскага тэатра юнага гледача. Ён падышоў да мяне, пахвaліў праграму і прапанаваў перайсці на работу ў гэты тэатр. Я засаромелася і адказала, што не маю прафесійнай адукацыі.
Летам 1947 г. сямейныя абставіны прымусілі мяне пакінуць Маскву і пераехаць да адзінокай мaці ў родны Будслаў. 3 першых дзён работы ў школе я пачала падбіраць галасы для хору і рыхтаваць пастаноўкy «Паўлінкі». Месяцы праз два ў будслаўскім клубе мы паставілі «Паўлінку» і далі канцэрт. Чуткі пра гэта дайшлі да вобласці. Нас выклікaлі на агляд мастацкай самадзейнасці.
Першую двухгалосную песню пад акардэон «Мы беларусы» члены журы выслухaлі спакойна. Але кaлі без інструмента запелі «Ой пайду я лугам, лугам» у гарманізацыі кампазітара Рагоўскага, члены журы захвалявaліся. А тут яшчэ галасы з публікі: «Збіліся, бедненькія. Не ўсе разам пачaлі, а кожны спявае свае словы асобна».
Аказалася, члены журы былі здзіўлены, што наш сельскі самадзейны хор-капэла. У той час ва ўсёй рэспубліцы былі толькі двухгалосныя хоры ў суправаджэнні баяна альбо акардэона. Мы выканaлі некалькі песень, і нам адразу аб'явілі, што пакідаюць на заключны канцэрт.
Чацвёра cyтак чакалі мы ў Маладзечне заключнага канцэрта. Прыехaлі прадстаўнікі з Міністэрства культуры БССР, артысты опернага тэатра. Чакаем свайго выступлення, хвалюемся. І вось нарэшце даюць каманду: «Будслаў, на сцэну!».
Спявaлі мы без аніякіх xібaў і атрьrмaлі першую прэмію на абласным аглядзе. У хуткім часе нас паслaлі на рэспубліканскі канцэрт у Mінск.
Так пачалася дзейнасць нашага драматычнага і харавога гуртка ў Будславе. Наш рэпертуар пастаянна пашыраўся і ўдасканальваўся. З пастаноўкай купалаўскай «Паулінкі» і «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы мы выязджалі ў Маладзечна. З канцэртамі пабывaлі ў Даўгінаве, Докшыцах, Мільчы, Kрывічах і іншых населеныx пунктах.
Акрамя беларускіх песен у нашым рэпертуары былі рускія, укрaінскія, чэшскія, польскія народныя песні і песні савецкіх кампазітараў.
Са школьным драматычным гуртком паставілі мы «Пінскую шляхту» Дyнінa-Mapцінкeвіча, «Бялее ветразь адзінокі» В.Катаева.
Так з купалаўскай «Паўлінкі» пачалася мая дзейнасць на нівe беларускай культуры. Яна працягвалася шмат гадоў.
У 1956 годзе пасля заканчэння фізіка-матэматычнага факультэта Гомельскага педінстытута я прыйшоў на апошні акт студэнцкага жыцця — размеркаванне. Мне было прапанавана “размяркоўвацца” па сваім выбары. Заставацца ў горадзе я не хацеў — шмат гадоў лічыўся б “хлапчуком”; выбраць вясковую мясцовасць недалёка ад Гомеля не захацеў таксама — гэта “не дома і не ў гасцях”. Падышоў да карты, зірнуў на Маладзечанскую вобласць, упэўніўся ў наяўнасці чыгункі і спытаў: “Сюды можна?”.
Так я апынуўся 15 жніўня 1956 года ў Будслаўскай сярэдняй школе Крывіцкага (цяпер Мядзельскі.—Рэд.) раёна Маладзечанскай вобласці. Дзевяць гадоў прапрацаваў я ў Будславе, дзевяць самых лепшых маладых гадоў аддаў вясковай школе — і ніколькі аб гэтым не шкадую. (Там я вырас ад “хлапчука” да намесніка дырэктара школы).
У першы ж дзень пайшоў аглядаць Будслаў. Для мяне, спрадвечна гарадскога жыхара, усё было новым. Я раней бываў у вёсцы толькі “на бульбе”. Зараз глядзеў на ўсё ўжо іншымі вачыма. Дванаццаць вуліц, плошча, а на ёй — вядомы, пабудаваны недзе ў ХVІ стагоддзі вялікі Будслаўскі касцёл, у які трэцяга ліпеня з’язджаліся тысяч 50 веруючых з Польшчы, Прыбалтыкі, Украіны і Беларусі (гэта пры трохтысячным насельніцтве Будслава).
У тым, 1956-ым, годзе са школы пайшлі на пенсію дзве настаўніцы: Паўліна Вікенцьеўна Мядзёлка, якая выкладала ў школе рускую мову і літаратуру, і настаўнік матэматыкі Стэфанія Юльянаўна Мацяшкова. Апошняя пайшла на пенсію ў прамым і поўным сэнсе слова, а вось Паўліна Вікенцьеўна ніяк не магла адарвацца ад актыўнага жыцця. Не было тыдня, каб яна два-тры разы не з’яўлялася ў школе. І я шчаслівы, што, нягледзячы на вялікую розніцу ва ўзросце, мы з ёй пасябравалі! Высокая, худзенечкая, сівая, з разумнымі, праніклівымі вачыма, яна размаўляла з усімі толькі на чыстай беларускай мове. Нягледзячы на тое, што навучала дзяцей мове рускай, заставалася апантанай беларускай.
Жыла са сваёй старэнькай матуляй (больш у яе нікога не было). Я вельмі часта бываў у яе дома. Спачатку — ад нуды — браў у яе ўрокі гульні на фартэпіяна, потым прыходзіў ужо проста так, для зносін з разумным, інтэлігентным чалавекам, які пабачыў жыццё. А было з ёй вельмі цікава.
Праўда, каюся, спярша я не вельмі верыў яе расказам. Разглядаў фотаальбом, дзе яна — маладая, прыгожая, глядзеў фатаграфіі вядомых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, чытаў на фатаграфіі Змітрака Бядулі подпіс: “Роднай Паўлінцы на добрую памяць” і думаў — ёй сумна ў асяроддзі аднавяскоўцаў, з яе інтэлектам, з яе інтэлігентнасцю. “Вось яна, — думаў я грэшнай справай, — і прыдумала гэтыя свае знаёмствы з беларускай літаратурнай элітай, і альбом “арганізавала”.
Але ўсё гэта выглядала настолькі праўдзіва, што, прызнаюся, часамі і самому хацелася ў гэта верыць. А аднойчы мяне папрасілі на пошце перадаць ёй бандэроль з Польшчы. Там была тоўстая кніга Малгажаты Фарнальскай з цёплым подпісам. Гэта яшчэ паменшыла мой скепсіс. І поўнасцю прапалі мае ўсялякія сумненні, калі я пабываў у Мінску ў Літаратурным музеі Янкі Купалы і ўбачыў вялікі стэнд, прысвечаны нашай Паўлінцы (так яе ўсе называлі за вочы). Толькі адна думка не давала мне спакою: чаму такі чалавек, Чалавек з вялікай літары, чалавек з такой багатай біяграфіяй, які столькі зрабіў для сваёй радзімы Беларусі, жыве ў такой закінутасці, адзіноце.
А чалавек яна была унікальны. Вельмі любіла класічную музыку. І раз у тыдзень брала прайгравальнік, пласцінкі (мы ёй з задавальненнем дапамагалі) і ішла ў клуб, каб прачытаць чарговую музычную лекцыю перад праглядам кінафільма. І настолькі цікавай, настолькі прафесійнай была гэтая лекцыя, на такім высокім эстэтычным узроўні, што — у гэта цяжка паверыць — уся зала гледачоў, і трэба прызнацца, не заўсёды і зусім цвярозых людзей, баялася паварушыцца, слухаючы музыку, якая перамяжоўвалася з пракураным голасам Паўлінкі (а курыла яна вельмі шмат, часта прыкурваючы новую цыгарэту ад старой). Увага залы была поўнай. А потым зала ўзрывалася апладысментамі. І так было заўсёды. Раз у тыдзень. Па чацвяргах. Калі толькі Паўлінка не хварэла.
А яшчэ — задоўга да майго прыезду ў Будслаў, Паўлінка арганізавала хор. Настаўнікі, сувязісты, медработнікі, калгаснікі раз (а то і часцей) у тыдзень прыходзілі ў школу на рэпетыцыі. І хор быў не абы якім. Акапэла — той, хто разумее, можа ацаніць, што значыць чатырохгалоссе без музычнага суправаджэння! Як мы ўсе імкнуліся ў гэты хор! Па-першае, не, па-другое, нам мала чым можна было запоўніць свой вольны час, а вось па-першае, гэта ні з чым не параўнальнае адчуванне дачынення да чагосьці высокага, цудоўнага.
“Ну, і што мы будзем спяваць?” — пыталася ў нас Паўлінка. І мы, як правіла, заўсёды прапаноўвалі песні сучасныя, папулярныя (у асноўным, усе былі дастаткова маладымі). Яна выслухвала нашы прапановы і гаварыла: “Не, будзем развучваць “Ой, на гары пшанічанька, у даліне авёс”. Сказаць, што мы былі вельмі задаволены, нельга. Але калі, вывучыўшы чатыры партыі, мы станавіліся ўсім хорам, адбывалася нешта чароўнае. Гэта было вышэйшае мастацтва, якое прыносіла і вышэйшую асалоду. Мы выконвалі “Барадзіно”, украінскую “Гандзю”, беларускую “Песню салігорскіх шахцёраў” — апошняй, дарэчы, мы адкрывалі ў Мінску ў Палацы прафсаюзаў рэспубліканскі агляд мастацкай самадзейнасці. А аднойчы ў Маскве на аглядзе самадзейных хораў да Паўлінкі падышоў палкоўнік — кіраўнік ваеннага хору — і спытаў, якая ў яе музычная адукацыя. І калі пачуў у адказ “самавучка”, грэбліва ўсміхнуўся, адышоў убок. Але пасля таго, як наш хор выступіў, ён прычапіўся да Паўлінкі ў прамым сэнсе слова: “Навошта вы мяне падманулі? Скажыце, якую кансерваторыю вы скончылі?” І, пачуўшы зноў той жа адказ, здзіўлена паціснуў плячыма.
Мы часта раз’язджалі па іншых абласцях, гарадах, сельсаветах са сваімі канцэртамі. І якое ж вялікае задавальненне адчувалі пры гэтым, як ганарыліся сабой і як бязмерна ўдзячны нашай Паўлінцы!
Яна часта ўспамінала аб мінулым (а ёй было што ўспомніць). Як сядзела ў турме за сваю беларускасць, як іграла ў розных беларускіх тэатрах, як аказваецца, адна з першых выканала ролю Паўлінкі ў аднайменнай п’есе Я.Купалы.
Калі Беларускі драматычны тэатр імя Янкі Купалы даваў у Маскве свой трохсоты бессмяротны спектакль “Паўлінка”, запрасілі і Паўліну Вікенцьеўну, пасадзілі ва ўрадавую ложу і перад пачаткам спектакля абвясцілі, што ў зале прысутнічае адна з першых выканаўцаў ролі Паўлінкі. І ўся вялікая зала, стоячы, павярнуўшыся тварам да Паўлінкі, вітала яе авацыяй.
А потым я паехаў з Будслава, а пра Паўліну Вікенцьеўну, урэшце, успомнілі: прысвоілі ёй званне заслужанага дзеяча культуры, далі ў Мінску аднапакаёвую кватэру. Праўда, хутка нашай Паўлінкі не стала. А я — я шчаслівы, што лёс падараваў мне радасць сустрэчы з такім цудоўным чалавекам.
І, ад’язджаючы назаўсёды з Беларусі, выбіраючы, якія самыя дарагія кнігі ўзяць з сабой са сваёй бібліятэкі, узяў, зразумела, кніжку ўспамінаў Паўліны Вікенцьеўны Мядзёлкі “Сцяжынкамі жыцця”.
Вядомыя сучаснікі, родзічы Паўліны Мядзёлкі: Андрэй Плясанаў, гурт P.L.A.N. - пляменнік, сын сястры.