За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow History arrow People arrow Вінцэнт Галаўня
Вінцэнт Галаўня Print E-mail
Saturday, 16 December 2006
Вінцэнт Галаўня нарадзіўся 5 красавіка 1773 г. ў мястэчку Свір Ашмянскага павета (цяпер гарадскі пасёлак у Мядзельскім раёне). У 18-гадовым узросце паступіў на службу ў 7-ы полк літоўскай пяхоты, удзельнчаў у кампаніі 1792 г. ў абарону Канстытуцыі 3 мая 1791г., паводле якой унія Вялікага княства Літоўскага з Польшчай скасоўвалася і дзяржавы аб’ядноўваліся. 1 кастрычніка 1793 г. быў прызначаны падхарунжым.
Вясной-восенню 1794 г. Вінцэнт Галаўня прымаў удзел у польскім нацыянальна-вызваленчым паўстанні пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі, за аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. і працяг прагрэсіўных рэформаў, пачатых чатырохгадовым сеймам 1788-92 гг. Разам з атрадам С.Грабоўскага Галаўня дайшоў да Бабруйска. У верасні 1794 г. пасля бою пад Любанню атрад капітуляваў. Галаўня трапіў у палон і знаходзіўся ў няволі да 1797 г.
Калі Напалеон І у 1812 г. стварыў Варшаўскае княства і паабяцаў аднавіць незалежнасць Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., Вінцэнт Галаўня восенню 1807 г. ў чыне ад’ютанта падафіцэра паступіў на службу ў 4-ы пяхотны полк. Хутка стаў падпаручнікам, 02.08.1808 г. – паручнікам. У складзе польскіх легіёнаў удзельнічаў у бітвах у Іспаніі (1808-10 гг.). Вярнуўшыся ў Варшаву, 4 ліпеня 1810 г. атрымаў пасаду скарбніка дывізіі ў чыне падпалкоўніка. Удзельнік кампаній у 1813 і 1814 гг. У Бітве пад Дрэздэнам. Быў членам Ганаровай гвардыі. У 1826 г. прызначаны на пасаду генеральнага кантралёра Генеральнай касы ваенных даходаў. З ўдзел ў паўстанні 1830-31 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі 1 жніўня 1832 г. звольнены з пасады і ўсе астатнія гады жыцця існаваў за кошт выпадковых заробкаў.
Вінцэнт Галаўня – аўтар мемуараў “Апісанне некаторых выпадкаў паходу ад Варшавы праз Германію ў Іспанію ў 1808 годзе”, якія ахопліваюць перыяд са жніўня 1808 г. да 4 ліпеня 1810 г. і з’яўляюцца каштоўнай крыніцай для вывучэння ваенных дзеянняў войск Варшаўскага княства. Вытрымкі з мемуараў апублікаваны К.Вайціцкім у 2-м томе “Павонзкўскіх могілак” (на польскай мове).
Памёр Вінцэнт Галаўня 1 студзеня 1855 г. Пахаваны на могілках “Павонзкі” ў Варшаве.
І.П.Драўніцкі
Last Updated ( Saturday, 25 August 2007 )
 
< Prev   Next >
      Visitors: 5891579





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map