
Валентин Жук-Гришкевич
Нарадзіўся Вінцэнт Антонавіч Жук-Грышкевіч 10 (23) лютага 1903 года ў мястэчку Будслаў. У сям'і было шасцёра дзяцей, Вінцэнт самы меншы. Бацькі займаліся земляробствам, зімой гаспадар падзарабляў шчапаннем дранкі, якую куплялі местачкоўцы крыць стрэхі будынкаў.
Мясцовых хлапчукоў вельмі вабіў сваёй вeлічнасцю і таямнічасцю Будслаўскі касцёл. Раіса Жук-Грышкевіч у сваёй кніжцы "Жьщцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча" піша: "Вінцyк са сваімі сябрукамі рабілі, наколькі гэта магчыма, "даследаванні" такіx частак касцёла, як званіца з магyтнымі званамі, як падзямeллі з грабніцамі пахаваных там айцоў бернардынцаў. У касцёле гэтым Bінцyк прыслужваў да імшы, урыўкі з якой на лацінскай мове вывучыў на памяць". Хлопец вельмі любіу музыку арганаў. Бачачы гэта, сусед падаравау яму скрыпку, потым ён набыў гармoнік і навучыўся іграць. Пад яго музыку не раз мясцовая моладзь ладзіла вечарынкі.
Па-беларуску Вінцэнт навучыўся чытаць у 1912 годзе па "Беларyскім календары" і газеце "Наша Ніва", якую прывoзіў сюды Э.Будзька і распаўсюджвалі Мядзёлкі.
У 1915 годзе хлопец.паспяхова закончыў двухкласнае прыходскае вучылішча і да 1919 года працаваў xатнім настаўнікам у вёсцы Васілеўшчына. Калі ў Будславе адкрылася беларуская гімназія, Вінцэнт паступіў сюды вучьщца. Але польскія ўлады ў 1920 годзе гімназію закрылі, а юнак вельмі жадаў працягваць вучобу. Ён самастойна працуе з падрyчнікамі 5-га класа і чакае аказіі, каб уладкавацца на вучобу. Выбар паў на Віленскую беларускую гімназію. У дырэктара Міхася Кахановіча просіць дазволу здаць экзамен за 5 клас. Вінцэнт мэты дасягнуў: яго залічылі ў 6 клас гімназіі. Паўстала праблема кватэры.і сродкаў для існаванне. На выручку прыйшлі землякі Эдвард Будзька і Язэп Гацановіч, якія ўладкавалі яго на працу ў Беларускі спажывецкі кааператыў спачатку касірам, а потым начным вартаўніком. Жыў на кватэры ў Фэлікса Грузда з Палесся.
Утрымацца ў Вільні матэрыяльна было цяжка, недаядаў. Хлопец інтэнсіўна займаецца, каб за адзін год закончьщь два класы. І гэта яму ўдаецца: у 1922 годзе завяршае навучанне ў гімназіі і паступае ў Карлаў yніверсітэт у Празе на факультэт славянскай філалогіі і гісторыі. Па яго заканчэнню прыязджае ў Вільню і ўладкоуваецца на працу ў беларускай гімназіі настаўнікам гісторыі, беларускай мовы і літаратуры, вядзе ўрокі роднай мовы ў праваслаўнай духоўнай семінарыі. У 1930 годзе ажаніўся з Ксеніяй Лапіцкай. Ад шлюбу нарадзілася дачка - Рагнеда. Угэты час актыўна ўключаецца ў грамадскае жыццё, станoвіцца сябрам шматлікіх беларускіх арганізацый, супрацоўнічае з рознымі газетамі і часопісамі.
У 1939 годзе Вільню займае Чырвоная Армія. Хаця беларуская гімназія была ў апазіцыі да польскіх улад, тым не менш да выкладчыкаў адносяцца падазрона. В.Жук-Грышкевіч пакідае педагагічную работу і праяўляе лаяльнасць да Саветаў - уладкоўваецца працаваць стылістычным рэдактарам газеты "Віленская праўда", якая адкрываецца пры часовым упраўленні Віленскай акругі. Але гэты крок ад рэпрэсій не ратуе. 30 верасня супрацоўнікі НКУС яго арыштоўваюць. Тры гадзіны трэслі кватэру, забралі ўсе лісты, дакументы, некаторыя кнігі. Пачалося следства. У 1940 годзе як "сацыяльна небяспечнага элемента" В.Жук-Грышкевіча засудзілі на 8 год папраўчых работ, якія адбываў на лесапавале і будаўніцтве чыгункі.
Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Як падданага Польшчы, у 1942 годзе яго залічылі ў польскае войска. За удзел у вайне супраць фашыстаў уганараваньг 4зма медалямі.
Пасля вайны, да 1949 года Вінцэнт Жук-Грышкевіч выкладаў гісторыю і псіхалогію ў гімназіях для былых вайскоўцаў польскага корпуса. Потым паступіў на факультэт славянскай філалогіі Атаўскага yніверсітэта ў Канадзе, дзе ў 1952 годзе абараніў доктарскую дысертацыю "Лірыка Я.Купалы", атрымаў дьшлом з навуковай ступенню доктара філасoфіі.

У гэтым жа roдзе ў Канадзе па ініцыятыве В.Жук-Грышкевіча адбылася першая сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі, якая стала традыцыйнай. Ёт быў ініцыятарам мнoгіx пачынанняў, якія спрыялі захаванню і ўзбагачэнню беларускай культуры, прадстаўляў беларусаў у канадскіх дзяржаўных і грамадскіx установах. Дзякуючы яго энергічнай дзейнасці, беларусы былі выдзелены як нацыя пры пераліку насельніцтва (канадскія чыноўнікі адносілі беларусаў да рyскіx ці палякаў), дабіўся, штo у статыстычных крыніцаx беларуская мова стала фіryраваць асобнай мовай, а не дыялектам рускай. Будучы ў эміграцыі, Вінцэнт Жук-Грышкевіч цікавіўся літаратурным жыццём на Радзіме. Яго пяру належьщь шмат навуковых прац і артыкулаў пра беларускую культуру і яе дзеячаў. 3 19.68 года ён быў першым намeснікам, а ў 1970-1982 гг. -.старшынёй рады БНР у эміграцыі.
Памёр В.Жук-Грышкевіч 14 лютага 1989 года ў гoрадзе Бэры (Канада) і паxаваны на беларускіx могілках у Іст Брансвілі (ЗША).
Дачка Рагнеда Аляхновіч пры свяціла тату радкі:
“Няхай табе сняцца пралескі,
як неба,
І з маленства пахі
аржанага хлеба,
І пошум таемны
бярозак у гаю,
І ўсё, што Радзімай
людзі называюць”
Яська ГРЫЗЧЫК
Дадатковыя звесткі з сайта "Згуртавання беларусай свету"