За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow History arrow Religion + arrow Кляштар Маці Божай Шкаплернай у Мядзеле
Кляштар Маці Божай Шкаплернай у Мядзеле Print E-mail
Monday, 05 February 2007
Монастырь Матери Божей Шкаплерной в Мяделе

Асоба заснавальнiка i iнтрадукцыя кармелiтаў

Новы i Стары Мядзел – мястэчка ў прыгожым геаграфiчным месцы, знаходзiцца на берагах возераў Мястра i Нарач, у мінулым Вiленскай вобласцi, Пастаўскага раёна.
Гэтыя мястэчкi iснавалi ўжо ў XV стагоддзi. У Новым Мядзеле, называным каралеўскiм, каля 1454 г. касцялян Андрэй Саковiч клапатлiва заснаваў касцёл пад назвай Св. Станiслава.
Стары Мядзел быў уласнасцю Радзiвiлаў, ад якіх перайшоў у валоданне Франкевiчаў. У 1621 г. Ян Франкевiч прадаў гэтую мясцовасць Яну Райскаму. Каля 1680 г. Стары Мядзел перайшоў у рукi Грабкоўскiх. Затым Ян Банавантура Грабкоўскi з жонкай Зофiяй прадалi яго ў 1687 г. Мiхалу Кошчыцу, вiцебскаму земскаму пiсару за 95 тыс. злотых.
Мiхал Кошчыц памёр бяздзетным. Уладаннi мядзельскiя перайшлi да Станiслава Кошчыца, пляменнiка Мiхала старасты зарэчнага, які ажаніўся з Софiяй Дамiнаўнай. Пакінулі яны асабiстае нашчадкаў – 4 дачкi i 4 сыны. Мядзел дастаўся ва ўласнасць аднаму з iх – Антону Кошчыцу, старасту зарэцкаму, які жаніўся на Барбары Вайнянка, дочцы Юзэфа i Людвiкi Сулестроўскай.
Антон пакінуў 6 дачок i памёр у канцы XVIII стагоддзя, як апошнi прадстаўнiк гэтай лiнii. Пасля яго смерцi, Стары Мядзел перайшоў у дом Дварэцкiх i Козелаў Раклеўскiх. Узгаданы Антон Кошчыц, стараста зарэчны, прывёў у Мядзел кармэлiтаў босых. Пабудавалi iм кляштар i касцёл пад назовам Маці Божай Шкаплернай (або Унебаўзятай). Iнтрадукцыя законнiкаў да новага дому адбылася 24 красавiка 1754 г. Па прычыне малых звестак сёння цяжка вызначыць дату прыбыцця кармелiтаў на урочышча. Калi прыбылi ужо да гатовага мураванага касцёла, то год 1754 ёсць таксама годам iх прыбыцця i асвячэння касцёла (15 жнiўня). Ян Карчэўскi ўспамiнае, што ў 1744 г. быў на гэтым месцы касцёл драўляны. Касцёл гэты даўняя алтарыя Св. Яна Хрысцiцеля з пастаяннымi сродкамi, з прычыны каторай Мiхаiл Зянковiч, брыгадзiр Вiленскi, не хацеў зацвердзiць сродкi кармэлiтаў. Доказам факту, што кармэлiты раней прыбылi да Старога Мядзеля, ёсць iндульт Сталiцы Апастольскай 4 верасня 1752 г. аб заснаваннi Братства Мацi Божай Шкаплернай i Братства Беззаганнага зачацця НМП пры касцёле кармелiтаў.

Апiсанне касцёла i кляштара

Касцёл i кляштар знаходзяцца на невысокiм узгорку, каля парка i возера. Касцёл мураваны, цэнтральны, у стылі ракако, спраектаваны ў форме квадрата, у каторы ўпiсаны васьмiбаковы, увенчаны купалам з васьмiбочнай латарняй. Унутраныя бакi квадрата маюць па 24 локцi даўжынi, па 28 лакцей вышынi. Архiтэктура святынi багатая. Сцены падзеленыя пластамi карынскiмi з пастаянным белкаваннем. На сценах касцёла i унутры купала полiхромны жывапiс з выяваю страшнага суда Божага. Касцёл добра асветлены, дзякуючы 12 вокнам i латарнi. Вокны ў 4 сценах квадратныя ў 3 радах, у нiжнiм ярусе паўкруглыя, у другiм ярусе i мансардзе ў купале прастакутныя. Касцёл са знешняга боку мае з 3 бакоў калоны. Сцены квадрата з рамамi па баках маюць дзве пары калон з капiтэлiямi карынскiмi, на якіх ёсць рэгулярная пабелка, пакрытая гiпсам слановай косцi, перарванымi плiтамi i прастакутнымi вокнамi ў сярэдзiне цiмпаноў. Памiж калон на высокiх месцах доўгiя нiшы. Васьмiбаковы купал пакрыты медзянай бляхай, моцна абвiты гiпсам. У чатырох баках купала на аднолькавай адлегласцi ад сцен квадрата касцёла ўмураваныя выставы вокнаў, злучаных прафiлiруючымi трохкутнiкамi. На шчыце латарнi металiчны крыж. Галоўны партал у плыцiне звязаны архiвольтам.
Абсталяванне касцёла ўнутры ў стылi ракако. Галоўны алтар мураваны. У верхняй частцы ў фрамузе вылажаны аксамiтам вялiкi круцыфiкс разьбы ракако.
Ля ног Хрыста размешчана крыштальная скрынка ў сярэбранай аправе з астанкамi св. Юстына мучанiка ў рыцарскай вопратцы. Над скрынкай багатая рэлiквiя святых Юстына, Юстыны i Пляцыды, зробленых фундатарам з Рыма. У касцёле апрача галоўнага алтара знаходзiлася яшчэ 6 пабочных з абразамi святых, намаляваных на дошцы. У склепе грабовым пад вялiкiм алтаром спачываюць парэшткі Антона Кошчыца, яго брата i сына, памёршага ў дзяцiнстве. А цела яго жонкi Барбары Волынянкi Кошчыцавай (памершай каля 1794 г.) пахавана разам з сёстрамi-вiзiткамi ў Вiльнi. Мумiя фундатара ў багатым убраннi i слуцкiм поясе на пераломе XIX/XX была абрабавана i перакладзена ў звычайную драўляную труну.
У нарэзнiках квадратнага ўзору святынi размясцiлiся склады i прыналежнасцi касцёла. З левага боку закрыстыя, аздоблена гойне ў сярэбраным посудзе. Посуду i сярэбраных прадметаў налiчвалася 134 штыкi, вагой у 34 фунты i 24 луты.
Вакол касцёла могiлкi, агароджаныя плотам з падмуркам i слупамi, мураванымi з камня. У абрамленнi могілак, з левага боку брамы касцельнай, мураваная званiца. Асаблiвасцю кляштара была арыгiнальная Кальварыя, або дарога крыжовая. Складалася яна з 21 каплiцы i 8 брам, размешчаных па палях паблiзу касцёла i ў рынку мястэчка. Кальварыя задумана i пабудавана паводле плана Дарогi Крыжовай ў Ерусалiме. З густам размешчаны каплiцы рознага кшталту, збудаваныя з дрэва на каменных падмурках, размешчаны былi абразы i фiгуры драўляныя. Асвячэнне Кальварыi зрабiў пры ўдзеле асобага духавенства бiскуп Фелiкс Тавянскi суфраган беларускi, 8 жнiўня 1772 г. Цырымонiя гэта цягнулася 4 днi. Праз цэлы час запрошых гасцей частавалi Кашчыцовы.
Важнейшымi урачыстасцямi, які прыцягвалі ў касцёл мядзяльчан, былi святы:
Унебаўзяцця НМП – 15 жнiўня – адначасова гадавiна асвячэння касцёла,
Св. Яна Хрысцiцеля,
Св. Юстына,
Св. Сымона i Юды,
Маці Божай Грамнiчнай,
Маці Божай Шкаплернай.
Пры касцёле былi брацтвы: Маці Божай Шкаплернай i Беззаганнага Зачацця НМП (з 1752 г.), брацтва св. Юзэфа (з 1767 г.), брацтва Шчаслiвай Смерцi (з 1773 г.).
Кiраўнiкамi гэтых брацтваў былi айцы кармэлiты. Недалёка ад заходняга боку касцёла фундатар збудаваў аднапавярховы кляштар. Дом гэты ў асноўным належыў законнiкам, але там таксама размяшчалася кухня, бiблiятэка, туалет i раздзявалка. Бiблiятэка на пачатку XIX стагоддзя налiчвала 423 тамы, а каля 1830 г. было ужо 500 тамоў у асноўным духоўнай лiтаратуры.

Парафiя кармелітаў

Кармелiты ў Мядзеле мелi парафiю.
У 1779 г. быў падзел парафii на Нова-Мядзельскую i Стара-Мядзельскую. Стара-Мядзельская атрымала наступныя вёскi: Стары Мядзел, Раткi, Труханкi, Кулiкi, Шымкi, Качаргi, Волак, Няверы, Маўчаны, Белаўшчызна, Народаўшчызна, Радаўшчызна.
У 1781 г. налiчвалася 616 парафiян рымска-каталiцкага веравызнання, а ў 1830 г. - 865. Доўгi час кляштар быў рэзiдэнцыяй (да 1775 г.) а потым так называемым вiкарыятам (да канца XVIII ст.), а ў канцы прэаратам. На аснове парафiяльных кнiг можна ўстанавiць – змешчаны нiжэй – спiс першых кармэлiтаў, працуючых духоўнымi пастырамi парафiян.

1. а. Бернард 1779-99
2. а. Ксавэры 1778-91
3. а. Эдвард 1781-83
4. а. Фелiцыян 1781-83
5. а. Анёл 1781-88
6. а. Цэлестын 1784-85
7. а. Спiрiдыён 1786-87
8. а. Бенiгнус 1784
9. а. Балтазар
10. а. Фрыдэрык 1788
11. а. Бруно 1789-90
12. а. Якуб 1790-1802
13. а. Эўзебiуш 1795-1802
14. а. Валерыян 1795
15. а. Уладзiслаў 1795-1801
16. а. Габрыел 1797
17. а. Фортунат 1798
18. а. Паўлiн 1801-1810
19. а. Вiнцэнты 1803-1804
20. а. Бенiгнус 1807-1813
21. а. Нiкадзiм 1802, 1818-1820
22. а. Якуб 1805-1809
23. а. Бенон 1805-1812
24. а. Дамiнiк 1805-1813
25. а. Андрэй 1807
26. а. Хiронiм 1810
27. а. Карол 1810, 1823
28. а. Леон 1811
29. а. Iгнат 1811
30. а. Банiфацый 1812-1814
31. а. Мацей 1813-1815
32. а. Цырыя 1814-1816, 1820
33. а. Вацлаў 1816-1823
34. а. Фабiян 1817-1820
35. а. Стэфан 1817
36. а. Херанiм 1818
37. а. Маўрыцы 1819
38. а. Дзiанiзы 1820-1823
39. а. Iлья 1820-1826
40. а. Аляксандр 1821
41. а. Пётр 1826
42. а. Аўгусцiн 1823-27
43. а. Марцiн 1823-24
44. а. Мельхiор 1824-25

Вышэй названыя асобы працавалi духоўнымi пастырамi парафiяльнымi. Некаторыя з iх многа гадоў працавалi адмiнiстратарамi або куратарамi парафii. Прычым кляштар быў малым. Арганiзацыя была грамадская. У 1826 г. кляштар налiчваў 4 асобы. Аб вынiках працы духоўных пастыраў сведчыць зварот да касцёла каталiцкага з кальвiнiзму, лютэранiзму i праваслаўя.
У касцёле Мядзельскiм а. Францiшак Ксаверы ад св. Нiкадзiма дабраславiў замужжа трох дачок фундатара: Ганну (1788), Еву (1788) i Станiславу (1790).
Пры кляштары кармелiты мелi сваю школу парафiяльную. Настаўнiкам быў вызначаны адзiн з айцоў. Доўгi час вучыў тут а. Бернард Нядзведскi. У гэтай школе ў 1796 г. навучалася 8 хлапцоў, у 1830 было 5 вучняў. Часам лiк iх дасягаў 20.

Фундацыя кляштара

Антон Кошчыц, стараста зарэчны, не толькi пабудаваў кармелiтам кляштар, але таксама запэўнiў iм пастаяннае ўтрыманне. Запiсам 24 красавiка1754 г. аддаў iм 2 свае фальваркi – Юстынава i Белаўшчызна, да якіх (паводле спiса 1830 г.) належала 4 вёскi, 15 дамоў, таксама 13 валок i 4 маргi зямлi. Юстынава знаходзiцца ў Вiлейскiм раёне, сельсавет Мядзельскi. Пасля скасавання кляштара, фальварак быў прададзены. Кармелiтам належылi таксама фальваркi Белявiна i Некасецк, якія налічвалі 121 га 8750 м2 зямлi, таксама маёнтак Юшкавiчы.
Ад фундатара была дадзена датацыя 5640 сярэбраных рублёў. У той час з розных аблiгацый была сума 5516 сярэбраных рублёў. У склад апошняй сумы ўваходзiла 20.000 злотых, запiсаных кляштару 4 лiпеня 1761 г. праз сястру фундатара Ганну.
Каб запэўнiць правамоцнасць i непарушнасць вышэй пералiчанага фундажу, Антон Кошчыц звярнуўся да кс. Яна Мiхала Зенковiча, бiскупа Вiлейскага, зацвердзiць яго для Мядзельскага кляштара.
Бiскуп адмовiў зацверджанне, таму што гэты фундаж належыў Мядзельскай альтарыi св. Яна Хрысцiцеля. У сувязi з гэтым 28 красавiка 1757 г. стараста звярнуўся да Капiтулы Правiнцыяльнай, просячы яе аб зацверджаннi фундажу i аб хадайніцтве перад бiскупам.
Усе запiсы (разам з фундацыяй) Антон Кошчыц зацвердзiў на вечныя часы з боку права грамадзянскага, праз дазвол Сейма Варшаўскага за Станiслава Аўгуста ў 1775 г. З вызначаных фундатарскiх сродкаў кляштару належылi наступныя аблiгацыi:

1. За фундатара Антона Кошчыца - ў кожны панядзелак, сераду, пятнiцу i суботу па адной Iмшы чытанай. Кожны месяц, адна Iмша спяваная за памерлых.
2. За Херанiма Астроўскага - адна Iмша ў месяц.
3. За Тадэвуша Насоўскага - 4 Iмшы ў год.
4. За Яна i Юзэфу Мотыкаў - у кожны месяц 10 Iмш чытаных.
5. За Казiмiра Даманскага - 5 Iмш чытаных у месяц
6. За двух Мiхалаў Кошчыцаў - 5 Iмш у месяц.

Ліквідацыя кляштара

Пасля разгрому лістападаўскага паўстання, забраўшыя ўладу, прыступілі без разбору да знішчэння культуры польскага народу. У першую чаргу былі ліквідаваны кляштары. У 1832 г. царскім указам было ліквідавана цэлы шэраг дамоў законных. На трагічным лісце знайшліся таксама аб’яднанні кармелітаў босых: у Старым Мядзеле, Пінску, Вільні, Анталептах, Гудагаі, Пашуменю і Вішневе. Некаторыя з іх падвергліся суду ў гэтым самым годзе. Кляштар у Мядзеле застаўся ў руках кармелітаў яшчэ ў 1833 г. У гэты час быў у кляштары а. Уладыслаў ад св. Геліаша (Казакевіч).
У наступным годзе ўжо не было кармелітаў у Мядзеле. Парафія іх была падзелена і далучана да суседніх парафій. Касцёл і кляштар быў аддадзены сёстрам базылянкам з Мінска, якія верна трымаліся ўні.
Некаторыя памятныя рэчы і рэліквіі Святога Юстына з Мядзельскага касцёла ўнучка фундатара Барбара з сям’і Стрэбніцкіх, па мужу Бжостоўская, перанесла ў касцёл у Мосары да сваіх родзічаў.
У Мядзельскім касцеле базылянкі прабылі да 1860 г.. Пасля іх касцёл забрала праваслаўнае духавенства і заклала ў 1866г. сваю парафію.
Касцел пакармеліцкі перароблены на царкву базылянак, а потым праваслаўную. Алтары вынесены. Фарбу ў стылі ракако замалявалі вапнай. Кніжкі парафіяльныя, цудоўны абраз Маці Божай, таксама статуі, каторыя стаялі ў нішах святыні, перанесены ў касцёл у Новым Мядзеле. Спалена ўсе разам з касцёлам 2 лістапада 1942 г. Кляштар аддадзены праваслаўнаму духавенству, быў поўнасцю знішчаны. Кальварыя, налічваючая каля 40 капліц, разабраная і знішчаная.
У 1912 г. праваслаўны адміністратар касцёла прадаў даўні кляштар жыдам з Кабыльніка на цэглу для пабудовы дамоў. На месцы, дзе стаяў дом законны, застаўся адкрыты склеп. За атрыманыя грошы ад ксяндза, праваслаўныя збудавалі драўляныя домікі каля святыні. Знялi і прадалі медзяную бляху з касцёла, а пакрылі яго звычайнай. З даходу царкоўнай маёмасці атрымалі ад улады манастырскія фальваркі: Белявіна, Юшкавічы і Некасецк. Фальварак Юстынава прадалі.

Іск маёмасці касцёла і зварот кармелітаў

У 1920 г. пры кіраўніцтве генерала Зелігоўскага касцёл і маёмасць кляштара засталіся вернутымі праз Курыю Метрапалітальную ў Вільні і адданыя часова ва ўладу ксяндза пробашча з Новага Мядзела. Ксёндз Ромуальд Ялбтыкоўскі, архіепіскап віленскі, пісьмом ад 8 верасня 1927 г. (Вільно) нумар 2506 накіраваным у парафію а. Антонія Фашчынскага, аддаў кармелітам босым пакармелітанскі кляштар з парафіі Засвір. Ужо 9 ліпеня 1927 г. выехалі на агляд той пляцоўкі: а.Браніслаў ад св.Троіцы (Ярасінскі), брат Бернардын ад св. Юзэфа (Піглоўскі), брат Серафім ад св. Тэрэзы (Кухэрка) i брат Якуб ад Сэрца Езуса (Мацяшак).
Аднак кармеліты аб’явілі права на сваю ўласнасць, але гэта аказалася вельмі цяжкім, тады босыя кармеліты адмовіліся ад той рэзідэнцыі.
Пісьмом 26 верасня 1927 г. а. Антоні Фашчынскі, правінцыял, звярнуўся да мітрапаліта віленскага з просьбай аб звароце кляштара ў Старым Мядзеле. Арцыбіскуп Ялбжыкоўскі далучыўся да просьбы і актам 6 кастрычніка 1927г. нумар 3488 законам зацвердзіў касцёл у Мядзеле з прыналежнымі да яго пабудовамі, а ксяндзом стаў Баляслаў Тэжук, дэкан надвіленскі.
6 кастрычніка Дэфініторыум Правінцыяльнае прыняло фундацыю ў Мядзеле. (Дэфініторыум Генеральнае ў Рыме адобрыла яе 9 лютага 1928 г.).
Па ўладкаванню фармальнасцей урадавых 11 лістапада 1927 г. аб’яднанне пераняслося з Засвіра ў Мядзел. Кананічная інтрдукцыя кармелітаў з загадам розных правоў улады праз кс. Балеслава Тэжука, дэкана надвілейскага, адбылася 7 снежня 1927г.
Першым заданнем прыбыўшых законнікаў была адаптацыя касцёла да культа Божага, таксама дома – даўняй плябаніі праваслаўнай – на пражыванне законнае. Касцёлу патрэбна грунтоўная рэстаўрацыя. Ад даўніх кармелітаў застаўся ў святыні адзін цудоўны крыж з фiгуркай Пана Езуса, манстрацыя, [---пушка---] і абраз у вобразе Хрыста, уручаючага ключы Святому Пятру. Цудоўны крыж спачатку пастаўлены ў традыцыйным месцы – у цэнтральным алтары. За кiраўнiцтвам а. Ігнацыя ад св.Тэрэзы (Быліцы) (1933-1938), пасля грунтоўнага абнаўлення, размешчаны быў ў галоўным алтары абраз Маці Божай Шкаплернай, закрыты другім абразом Маці Божай Бэрдычоўскай. Па баках [---навы---] размешчаны два алтары. Да левага перанесены цудоўны ракаковы крыж. Алтар па праваму боку прысвечаны св.Юзафу, а пад яго плiтой змешчана фігура Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, прывезеная з Лiз’я (Францыя). Новую амбонію выканаў артыст з Любліна.
Айцец Браніслаў Ярасінскі быў ініцыятарам адбудовы Мядзельскай Кальварыі са стацыямі Пана Езуса і Маці Божай. Даўнюю тэрыторыю Кальварыі займаў Генрых Козел Паклеўскі, жыхар Старога Мядзела. Пад капліцу вызначыў ён плошчу 7 м у шырыню (якую потым пашырыў да 9 м) на іншым месцы больш разнастайным пад назовам “Гуркі”. З дапамогай мясцовых жыхароў а. Браніслаў устанавіў месца для капліц, гледзячы на план Кальварыі Зэбжыдоўскай. У адзначаных месцах залажыў крыжы. Стацыю дарогі Крыжовай адкрыў і пасвяціў кс. бп. Уладзіслаў Бандурскі, на Зяленыя Святкі 27 мая 1928 г. Пасля смерці Генрыка Козела-Паклеўскага кармеліты купілі ад [---spadkobiercy---] Валатковіча 50 га зямлі пад Кальварыю, за грошы, атрыманыя ад продажу фальварку Некасецк. У 1933-1938 г.г. стараннем а. Ігнацыя Быліцы пабудавана 15 капліц з цэглы, каменя і пустакаў, пакрытых бляхай.
Кальварыя стала вельмі папулярнай і прыцягвала натоўпы пілігрымаў. У 1935-1936 г.г., адданы кляштар а. Ігнацы Быліца, зрабіў капітальны рамонт старога мураванага дома, у якім раней размешчана была парафіяльная школа. Будынак узаконены пад кляштар. На другiм паверсе зроблена 5 [---келiй---] жылых і зала, у якой размешчана бібліятэка, а на першым паверсе адна вялікая зала для наведвальнiкаў, кухня і размаўнiца.
Законнікам вярнулi назад 3 фальваркі: Белявіна, Некасецк і Юшкавічы. Белявіна і Некасецк знаходзяцца ў Мядзельскім с/савеце, 121га 8750 м2 зямлі аддадзена ва ўласнасць канвенту кармелітаў босых у Мядзеле 1-5 жніўня 1931 г. ў сiлу дэкларацыі (22 снежня 1930г.) архiбiскупа Віленскага Ромуальда Ялбжыкоўскага, таксама дэлегата ўраду ў Вільні 3 лютага 1931г.
Пры кляштары знаходзіўся агарод 1,5 га і над возерам 1 га зямлі. У агародзе быў домік для шлюбу, свіран і пуня.
Кармеліты ў Мядзеле разгарнулі шырокую прапаганду апостальскую і душпастырскую. У летні час Кальварыя напаўнялася пілігрымамі, якія карысталіся духоўнай паслугай законнікаў. На споведзі з рэкалекцыямі і казаннямі айцы выязджалі ў суседнія парафіі. Праводзілі катэхізацыю ў 16 школах, знаходзячыхся на адлегласці некалькіх кіламетраў. Апроч гэтага ў нядзелю і святы абслугоўвалі тры капліцы:
1. Сясцёр імя Езуса ў Некасецку
2. У Чучаліцах у маентку Сарокаў
3. У Юшкавічах

Ад часу перадачы кляштара працавалі ў Мядзеле:
а. Браніслаў Ярасінскі 1927-1929
а. Іерэнеуш Оскварэк 1929-1932
а. Антоні Фашчынскі 1931г.
а. Ігнацы ад святой Тэрэзы (Быліца) 1932-1938
а. Яцэк Комэндэра
а. Норверт ад св. Станіслава
а. Ян ад Крыжа (Ясіцкі)
а. Гадрыян Гут
Апошнім кiраўнiком у кляштары быў а.Якобін ад св.Герарда (Філек) ад 1938 да 1949 г. Разам за Рыгорам Казерам і братам Эдуардам Палюхам перажылі тут другую сусветную вайну.
Айцец Якабін Філек стаў кiраўнiком у манастыры 4 ліпеня 1934 г. У час сваёй службы зрабіў грунтоўную рэстаўрацыю святыні. Купал і страху касцёла накрыў жалезнай бляхай, ацынкаванай з дзвюх бакоў, верхні слой пакрыў меддзю. Латарню над купалам пакрыў медзяной бляхай, уставіў у яе 8 новых жалезных вокнаў. Рамонт даху і вадасцечных труб каштаваў 4 тыс.злотых. Зроблены таксама работы мулярскія. Адрамантаваны карнізы і адноўлена штукатурка. Умацаваны ганак касцёла, папраўлены муры, пашкоджаныя вадой, сцякаючай са страхі. Работамі мулярскімі кіраваў майстар Барташэвіч. Гэта работа каштавала 1500 злотых.
Далейшую работу па рамонту касцёла і Кальварыі перарвала другая сусветная вайна. У час нямецкай акупацыі канвент пазбаўлены рознага інвентару і 11 верасня 1943г. спалены. Застаўся толькі касцёл і гумно, у якім сталі жыць законнікi аж да пабудовы драўлянага дома. Кармеліты засталіся ў Мядзеле да 1949 года. А потым былі высланы ў Польшчу.
Пасля вайны касцёл быў адабраны і зачынены. У касцёле зрабілі склад. У парафіяльным доме зрабілі кватэры.
Пасля вяртання касцёла 24 XII 1989 г. першую Святую Імшу адправіў айцец Аўгустын Kвяткоўскі пробашч касцёла ў Кабыльніку.Ён пачаў адпраўляць Імшу ў Мядзеле ў нядзелю і ў святы.
У 1990 годзе парафіяне самі зрабілі бедны рамонт.
Пасля айца Аўгустына ў Мядзельскім касцёле працавалі айцец Аркадзій Куляха і айцец Бернард Радзік.
25 III 2003 г. распачаў сталую працу ў Касцёле Маці Божай Шкаплернай айцец Раман Новак.
Last Updated ( Saturday, 16 June 2007 )
 
Next >
      Visitors: 6654879





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map