Матэрыял на дапрацоўцы
НАРАЧ (да 30.7.1964г. Кабыльнiк, Кабельнiкi, Нарочь, Кобыльник) - вёска, цэнтр сельсавета. Вядома з 15 ст., у Ашмянскiм павеце Biленскага ваяводства. У 1463 г. маёнтак, у якiм заснаваны драўляны кaсцёл (перабудаваны ў 1736 г.). У 1527 г. Кабельнiкi куплены панам А.М.Таштольдам, потым ва ўладаннi князёу Збаражскiх, Абрамовiчаў, М.Аскepкi, кашталяна ашмянскага, памешчыка Свентаржыцкага. У 1641 г. 19 дамоў, 122 жыхары. 3 1793 г. у Завiлейскiм (Свянцянскім) павеце Вiленскай Губернi.
У час Расейска-Французскай вайны 1812 г. у Кабыльнiк 20.06.1812 г. уступiў 6-ы пяхотны корпус пад камандаваннем генерала Дохтурава. Паспяховае прыбыццё корпуса ў мястэчка завяршыла сканцэнтранне l-й рускай арміі (Барклая дэ Толі) такім чынам, што на працягу 2 пераходаў яна магла быць сабрана пад Свянцянамi (каля 115000 чал.).
У 1847 г. у мястэчку было 25 двароў, уваходзiла ў 2 аднайменныя маёнткi. Першая частка мястэчка (8 двароў, 43 жыхары) знаходзiлася ва ўладаннi памешчыка Свентаржыцкага. Тут працавалi вадзяны млын, 1845 г. - вiнакурня. Акрамя невялiкай часткi мястэчка ў маёнтак уваходзiлi 4 вёскі і 2 засценкі. Другая частка Кабыльнiкаў, у якой было 17 двароў i 105 жыхароў, належала братам Iосiфу i Сiгiзмунду Шышкам, уладальнікам другога маёнтка, куды ўваходзiла яшчэ 1 вёска. У 1860 г. мястэчка, 45 двароў, 344 жыхары.
1868 г. у Кабыльніку 93 жыхары, у 2 маёнтках 20 i 17 жыхароў. У 1885 г. мястэчка, цэнтр воласцi Свянцянскaгa павета, 17 двароў, 172 жыхары і 311 мяшчан, меліся праваслаўная царква, касцёл, багадзельня, ciнагога, 4 крамы, карчма, праводзiлiся 5 кiрмашоў на год, таржок па аўторках.
З 1892 г. працавала народнае вучылiшча, у якiм у 1892/93 навучальным годзе вучылiся 59 хлопчыкаў i 2 дзяўчынкi.
У 1897 г. 1054 жыхары. У 1904 г. у мястэчку 903 жыхары, у маёнтку памешчыка Крапоткiна 19 жыхароў, у маёнтку памешчьщы Скрабнiцкай 21 жыхар. У мястэчку знаходзiлася казённая вiнная крама, прыёмны пакой, паштовая станцыя на дарозе Камаi-Кабыльнiк. У 1-ю сусветную вайну мястэчка акупiравана войcкaмi кайзераўскай Германіі. У caкавіку 1916 г. тут размяшчаўся штаб нямецкага 21-га узмоцненага корпуса (уваходзiлi 5 дывiзiй, 1 брыгада).
У 1919 г. у Кабыльнiк увайшлi белапалякi. 11.7.1920 г. байцы кавалерыйскай групы 18-й дывiзii 4-й apмii захапілі мястэчка. На паўночнай ускpaiнe сучаснай вёскi пахаваны 4 чырвонаармейцы, якiя загiнулi ў гэтых баях. У 1921-1939 гг. Кабыльнiк цэнтр гмiны Пастаўскага павета Вiленскага ваяводства. У 1931 г. 900 жыхароў. Размяшчалiся гмiнная ўправа, паштовае аддзяленне, палiцэйскi ўчастак, каменны касцёл (пабудаваны ў 1901 г.), ciнагога, праваслаўная царква, цагельня, гарбарня, млыны, аптэка, 1 раз у месяц праводзiўся кiрмаш, базары па аўторках.
У 1926 г. Кабыльнiцкая ячэйка КПЗБ, арганiзаваная ў 1923 г., была перайменавана ў падраённы камiтэт. У склад камітэта ўваходзiлi сакратар А. Каркоз («Белы»), тэхнiк Ф. Серада («Серадняк»), казначэй I.Тушкевiч («Дзядзя Толя»), члены ячэйкi, 6 чалавек. Арганiзацыя абслугоўвала 4 гміны: Кабыльнiцкую, Занарачанскую Пастаўкага павета, Канстанцiнаўкую i Шэметаўскую Свянцянскага павета; падтрымлiвала сувязь з Пастаўскiм райкомам КПЗБ, сicтэматычна атрымлiвала палiтычную лiтаратуру, лicтоўкі. 19.09.1939 г., калi часцi Чырвонай Apміi ўвайшлi ў Кабыльнiк, былыя члены КПЗБ арганiзавалi воінам урачыстую сустрэчу.
3 12.10.1940 г. вёска, цэнтр сельсавета (28.8.1964 г. перайменаваны ў Нарачанскi) Мядзельскага раёна Вiлейскай, з 20.9.1944 г. Маладзечанскай, з 20.1.1960 г. Мiнскай абласцей.
У кастрычнiку 1942 г. партызаны атрада iмя А.В.Суворава (камандзiр Ф.Р.Маркаў) разграмiлi ў вёсцы варожы гарнiзон.
У 1947 г. у вёсцы абсталяваны радыёвузел, уведзены ў дзеянне спiртзавод, працавалi бальнiца, лясгас, млын, рыбакамбiнат. У 1949 г. арганiзаваны калгас «Перамога», дзейнiчaлi сукнавальня, хлебапякарня, 3 магазiны, урачэбны ўчастак, аптэка, клуб, бiблiятэка, пошта, хата-чытальня.
З кpacaвіка 1965 г. вёска - цэнтр саўгаса «Нарач», з 04.09.1991 г. - калгаса «Прыазёрны». У 1960 г. у вёсцы 1116 жыхароў.
На 01.01.1997 г. 1009 гаспадарак, 2584 жыхары. Тут размешчаны выканком сельсавета i праўленне калгаса, аддзяленнi сувязi i ашчаднага банка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельнiцтва, Дом культуры, бiблiятэка, музычная i сярэдняя школы, дзiцячы сад, бальнiца, пункт хуткай медыцынскай дапамогi, аптэка, сталовая, 3 магазiны, 4 прыватныя крамы, аўтастанцыя, таксама - гаспадарчы двор з paмонтнымi майстэрнямi, пiларама, жывёлагадоўчая ферма, адкрытае акцыянернае таварыства «Нарачанскi масласырзавод», Нарачанскi завод напiткаў, камбінат кааператыўнай прамысловасцi (мясакамбiнат), будаўнiча-вытворчае ўпраўленне «Нарачпрафбуд», склады курорткаапа, лiнейны ўчастак. Помнiкi: помнiк 20 землякам (пастаўлены ў 1969 г.), якiя загiнулi у Айчынную вайну, магiла 80 ахвяр фашызму; Андрэеускi касцёл, званiца, плябанiя; царква (2-я пал. 19 ст.). За 2 км на поўдзень i паўднёвы захад ад вёскі знаходзiцца радовiшча пясчана-жвiровага матэрыялу.
Дадзеная інфармацыя ўзята з кнігі "Памяць. Мядзельскі раён"