За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow History arrow Towns arrow Крывічы
Крывічы Print E-mail
Sunday, 04 February 2007
Матэрыял на дапрацоўцы
КРЫВІЧЫ (Кривичи) - гарадскi пасёлак, цэнтр гарпасялковага Савета. Пад 1493 г. упамiнаецца ў актах Метрыкі Вялiкага княства Лiтоўскага як шляхецкая ўласнасць. Паводле «рэвiзii Полацкага ваяводства» ў 1552 г. Крывiчы - сяло пана Д.Б.Корсака, у якiм было 8 дымоў. Пазней - «гняздо» роду Кішкаў, апошнi з якiх Януш Кшшка, ваявода полацкi, гетман Вялiкага княства Лiтоўскага (жанаты з Хрысцiнай Друцкай-Сакaлiнскай), памёр у Крывiчах у 1653 г. бяздзетным.
У 1684 г. са згоды караля Яна III маёнтак перададзены нашчадкам на задавальненне крэдытораў i ў далейшым часткi яго належалі Укольскiм, Ходзькам, Любанскім і Швыкоўскім. Гэта быў першы выпадак эксдывізіі ў ВКЛ. А.Укольскi, цiвун i падкаморы троцкі, завалодаў большай часткай маёнтка і ў 1770 г. дазволiў пасялiцца тут трынітарыям, даў фундуш манастыру на крывiцкай зямлі. У 1777 г. пабудаваны мураваны касцёл (захавалicя касцёл i жылы будынак, помнікі архітэктуры 18 стагоддзя). Каля 1640 г. у Крывічах была пабудавана Свята-Троiцкая царква, у 1659 г. яна была разрабавана маскоўскімі войскамi. У 1886 г. пачалося будаўніцтва новай (захавалася, помнiк архiтэктуры псеўда-рускага стылю). 23 снежня 1776 г. у адпаведнасцi з прывiлеем польскага караля Станіслава Аўгуста Крывiчы названы мястэчкам у Ашмянскім павеце Вiленскага ваяводства, прыватнае ўладанне.
З 1793 г. мястэчка, цэнтр воласцi Вiлейскага павета. У 1860 г. 55 двароў, 485 душ. Маёнтак Крывiчы ў сярэдзiне 19 ст. быў уладаннем Швыкоўскiх, 37 двароў i 642 дзесяцiны прыдатнай для земляробства эямлi. У 1884 г. заснавана вiнакурня. У 1886 г. у мястэчку знаходзiлicя валасное праўленне, царква, каплiца, касцёл, багадзельня, 3 крамы, 3 заезныя дамы, карчма, школа, народнае вучылiшча, у якiм у 1896/97 навучальным годзе вучылicя 46 хлопчыкаў i 4 дзяўчынкi. Два разы на год тут праводзіліся кiрмашы: на Сёмуху i 6 жнiўня. У 1897 г. у мястэчку 519 жыхароў. У 1904 г. - мястэчка (711 жыхароў) i маёнтак, уладанне Горскай (30 жыхароў), працавала лячэбніца.
У гады 1-й сусветнай вайны ў мястэчку размяшчалiся армейскiя склады для групы рускіх войск пад камандаваннем генерала Балуева, што ўдзельнiчала ў Нарачанскай аперацыi 1916 г. У 1917 г. пасля Лютаўскай рэвалюцыi ў Крывічах працаваў раённы савет рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутааў, якi абслугоуваў Крывiцкую, Княгiнiнскую i Будслаўскую воласцi. Адначасова ў мястэчку дзейнiчаў валасны Савет рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў, якi адыграў значную ролю ва ўстанаўленнi савецкай улады ў воласцi да студзеня 1918 г. У лютым 1918 г. мястэчка акупiравана войскамi кайзераўскай Германіі. 08.12.1918 г. чыгуначная станцыя Крывiчы (пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя) вызвалена чырвонаармейцамi 2-й aкругі пагранiчнай аховы, адбыўся мiтынг. З 1921 да 1939 г. - цэнтр гмiны Вiлейскага павета Вiленскага ваяводства. У 1921 г. мястэчка (92 двары, 623 жыхары), фальварак (2 двары, 13 жыхароў), асада (2 двары, 19 жыхароў) i станцыя (151 жыхар). У мястэчку працавалi гмiнная ўправа, палiцэйскi ўчастак, касцёл, 4 млыны, бальнiца, пошта, аптэка; кожную сераду праводзiлiся базары.
У чэрвенi 1923 г. група партызан (29 чалавек) зрабiла ўзброены налёт на палiцэйскi rapнiзон. Перад аперацыяй партызанамi былi перакрыты ўсе дарогi, перарвана сувязь з павятовым цэнтрам i iншымi населенымi пунктамi, заняты гміна i пошта. 18.05.1924 г. атрад пад кiраўнiцтвам С.Baўпшасава (каля 40 чалавек) разграмiў памяшканне пастарунка. У чэрвенi 1924 г. яны раззброiлi местачковую палiцыю i наклалі кантрыбуцыю на акруговых памешчыкаў i ксяндзоў. 3 12.10.1940 г. цэнтр раёна i сельсавета Вiлейскай, э 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 28.06.1958 г. гарадскi пасёлак, цэнтр гарпасялковага Савета, з 20.01.1960 г. у Мiнскай вобласцi, з 25.12.1962 г. у Мядзельскiм раёне.
У Вялiкую Айчынную вайну 28.04.1942 г. гiтлераўцы спалiлi жывымi 470 жыхароў мястэчка, 13.09.1942 г. расстралялi яшчэ 130 чалавек; усяго за гады акупацыi карнікі знiшчылi ў Крывiчах i раёне 2189 чалавек. Вызвалены 04.07.1944 г. часцямi 72-га стралковага корпуса 5-й арміі 3-га Беларускага фронту.
У снежнi 1948 г. створаны калгас iмя Жданава. У кастрычнiку 1948 г. пабудавана электрастанцыя. 3 1979 г. гарадскi пасёлак у складзе калгаса iмя Жданава, з caкaвіка 1990 г. калгаса «Беларусь» (цэнтр в. Пруднiкi). На 11.1997 г. 612 гаспадарак, 1932 жыхары. Размешчаны Дом быту, сярэдняя школа, дапаможная шкoла-iнтэрнат, дзiцячы сад, Дом культуры, 2 бiблiятэкi, музычная школа, бальнiца, аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогi, аптэка, палiклiнiка, аддзяленнi сувязi i ашчаднага банка, гандлёвы цэнтр, 5 магазiнаў, 2 прыватныя крамы, ляснiцтва, фiлiял Мядзельскага камбіната кааператыўных прадпрыемстваў (хлебазавод), завод металавырабау, участак электрасеткi, вытворчы ўчастак Нарачанскага маслазавода, участак жылкамгаса, фiлiял Нарачанскага вьrrворчага аб'яднання водаправодна-каналiзацыйнай гаспадаркi, жьвёлагадоўчая ферма.
Помнiкi: брацкая магіла 127 caвeцкix воінаў i партызан, якiя загiнулi ў Айчынную вайну; 2 магiлы ахвяр фашызму; касцёл, царква. Крывiчы - радзiма пicьменніка Яна Ходзькi-Барэйкi (псеўданiм Ян СА Свiслачы; 24.06.1777-10.11.1851).
Інфармацыя ўзята з кнігі “Памяць. Мядзельскі раён”
Last Updated ( Sunday, 04 February 2007 )
 
< Prev   Next >
      Visitors: 6652809





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map