За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow History arrow Towns arrow Купа (курортны пасёлак Нарач)
Купа (курортны пасёлак Нарач) Print E-mail
Saturday, 31 March 2007
Шмат хто памылкова мяркуе, што назва Купа - гэта скарачэнне ад "курортны пасёлак". Насамрэч, паходжанне назвы Купа куды больш старое: верагодна, назва вёскі Купа паходзіць ад балцкага кораню "упа", якое перакладаецца як "рака; купацца".
Назвы Купа зараз на карце Беларусі не існуе, замест яе назва Нарач, але ў памяці жыхароў засталася па-ранейшаму Купай. Яна размяшчаецца сярод хваёвых лясоў на ўзбярэжжы возера Нарач, за 4 км ад былога мястэчка Ка6ыльнік (цяпер вёска Нарач).
У 1-ю сусветную вайну пад Нараччу праходзіла лінія фронту, што прынесла значныя матэрыяльныя страты для мясцовага на¬сельніцтва. І толькі пасля 1924 г. Купа пачала аднаўляцца з ваенных руін і папялішчаў, у той час яна налічвала 24 двары.
У 1932 г. па ініцыятыве фельчара Войцеха Ціхана Віленская апякунская рада адкрыла ў вёсцы першы клас пачатковай школы. Пачалося будаўніцтва школьнай базы, якая была ўрачыста адкрыта ў 1933 г. У 1933/34 навучальным годзе школу перавялі ў памяшканне базы-пансіяната Дарочы. У той час гэта была адна з найлепш забяспечаных школ у Польшчы. Кожны вучань меў свой асобны столік з рэгуляваным нахілам паверхні і шуфлядкай, а таксама крэсла. Вялікая ўвага аддавалася пазакласным заняткам, існаваў ансамбль выканаўцаў на мандалінах. У пансіянаце працавалі інструктар па веславанні і парусным спорце, які таксама праводзіў практычныя заняткі па сталярнай справе, і аграном, які тэарэтычна і практычна кіраваў сельскагаспадарчымі работаю (кожны вучань меў ўласны доследны палетак).
Дырэктар школы Міхаіл Галатэліс быў заўзятым яхтсменам, часта плаваючы на яхце “Нарачанка”, ён вучыў дзяцей майстэрству валодання ветразем. 3імой вучні з такім жа запалам займаліся буерным спортам. Працавалі таксама розныя мастацкія гурткі як для моладзі, так і для дарослых.
У 1932 г. Войцех Ціхан арганізаваў так званы гурток рэзервістаў (ваеннаслужачых запасу), з’яўляючыся яго камендантам, а яго жонка Станіслава – гурток вясковых гаспадынь (у супрацоўніцтве з мясцовым войтам Гумоўскім). Гаворка ішла аб павышэнні асабістай гігіены і бытавой культуры жыхароў Купы і навакольных вёсак. Узялі на працу жанчыну-інструктара, якая раз на тыдзень на працягу года праводзіла санітарны і эстэтычны кантроль хат і сядзіб. На заканчэнне конкурсу найбольш спраўныя, руплівыя гаспадыні атрымалі матэрыяльныя ўзнагароды. Гэта ж датычыла і кулінарных спраў. Старшыня гуртка вясковых гаспадынь з дапамогай войта, які аплачваў паслугі інструктара, арганізавала зімовыя курсы прыгатавання страў, што скончыліся конкурсам хатніх гаспадынь. З гэтага часу на святочных сталах жыхроў Купы можна было ўбачыць і пакаштаваць шмат разнастайных, адмысловых кулінарных вырабаў.
Турысцкая база на беразе возера Нарач ў в.Купа. 1930-ыя гадыУ 1937 г. Польскае турыстычна-краязнаўчае таварыства пабудавала побач з фермай інжынера Брудзінскага турыстычную базу. Наплыў курортнікаў і турыстаў спрыяў развіццю Вёскі, якая пачала багацець, разбудоўвацца. Стандарт новага дома, пастаўлена з разлікам на дачнікаў, быў адносна высокі. За 1936-1939 гг. было пабудавана 10 новых дамоў. Значная, досыць вядомая старонка гісторыі Нарачы звязана з рашэнне польскіх улад нацыяналізаваць возера і са справядлівай барацьбой рыбакоў за свае правы. Канфлікт скончыўся кампрамісам паміж мясцовым насельніцтвам і Дырэкцыяй дзяржаўных лясоў, паводле якога апошняя атрымлівала права лавіць рыбу ў возеры, але абавязалася выдаткоўваць сродкі на яго рэгенерацыю.
У жьщці вёскі адбываліся падзеі рознага маштабу: ад будаўніцтва невялікага ўчастка цэментнай дарогі да адкрыцця першага рэстарана-кафе “Нарачанка”. Найбольшай падзеяй стала будаўніцтва і ўрачыстае адкрыццё вузкакалейкі Кабыльнік-Купа. Адкрыццё чыгункі спрыяла далейшаму росту даходаў вяскоўцаў. Жыхары Купы фактычна манапалізавалі перавоз фурманкамі пасажыраў вузкакалейкі да канчатковага пункта прызначэння, самавольна вызначаючы выгадныя для сябе цэны. Напрыклад, калі перавоз пасажыра з Мядзела ў Кабыльнік (21 км) каштаваў усяго 2 злотыя, то вяскоўцы з Купы за дастаўку кліента ад вакзала да пансіяната (1,5 км) бралі сама меней 1,5 злотага, да пансіяната ў Гатавічах – 8-10 злотых. Маглі крыху падзарабіць і дзеці, якім споўнілася 10 год. Ім за працу насільшчыкаў плацілі ад 20 грошаў да 1,5 злотага.
Вераснёўскія падзеі 1939 г. Амаль на 3 тыдні пазбавілі наваколле Нарачы канкрэтнай улады. Узнікла рэальная пагроза рабавання маёмасці пансіянатаў і іншых устаноў. Адзін з кіраўнікоў турбазы Генрых Главацкі арганізваў добраахвотную дружыну з жыхароў Купы, каб не дапусціць анархіі і самачынных дзеянняў. Калі Чырвоная Армія ўвайшла ў Паставы, Главацкі паехаў туды, каб перадаць маёмасці пансіянатаў пад ахову войска. Камбрыг Громаў накіраваў салдат для аховы аб’ектаў.
У пачатку 1940 г. Турбазы перайшлі да ваенізаванай арганізацыі, якая стварыла на іх тэрыторыі ваенна-фізкультурны лагер. Моладзь з усяго Савецкага Саюза там адпачывала, займалася палітычнай і фізічнай падрыхтоўкай, праводзіла ваенныя гульні. Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны зноў на некалькі тыдняў наступіў перыяд безуладдзя. І зноў для аховы маёмасці Главацкі арганізаваў добраахвотныя атрады.
Неўзабаве на турбазах размясцілася нямецкая вайсковая часць. Яе салдаты паводзілі сябе як вандалы: выбівалі шыбы, знішчылі абсталяванне. У ліпені 1941 г. па дарозе на Ўсходні фронт на турбазе часова размясціўся штаб нямецкай дывізіі. У мэтах бяспекі з мясцовых жыхароў былі ўзяты заложнікі- Вітольд Цjхан, Эдуард Шапэчка, Эдуард Яцына і інш. У канцы жніўня - пачатку верасня 1943 г. фашысты на некалькі дзён прыбылі ў Купу на пастой і правялі там карную аперацыю. Яны застрэлілі маці аднагадовага хлопчыка, жонку Яна Ціхана, а яго самога вывезлі на прымусовую працу ў Германію. Былі арыштаваны і накіраваны ў Германію Тадэвуш Главацкі, а таксама маладыя хлопцы. Пакідаючы вёску, акупанты застрэлілі на турбазе мужа і жонку Бранецкіх, цяжка паранілі іх сына Юрку і Каласынскую, потым пачалі паліць будынкі пансіяната, марской і турыстычнай лігі, хацелі спаліць усю вёску, але ім давялося хутка адступаць, і жыхарам удалося ўратаваць вёску. Раніцай Вітольд і Вацлаў Ціханыса6ралі рэшткі абвугленых цел і пахавалі на старых могілках.
У Вялікую Айчынную вайну 12 жыхароў вёскі былі членамі падпольных арганізацый, у партызанскіх атрадах Арміі Краёвай змагалася 5 чалавек, у час вераснёускай аперацыі 1939 г. адзін чалавек быў паранены. Фашысты расстралялі 4 чалавек, аднаго цяжка паранілі, 4 вывезлі на прымусовую працу ў Германію. За прыналежнасць да брыгады «Кміціца» Арміі Краёвай Ф.Р. Маркаў расстраляў трох вяскоўцаў (рапарт Маркава П.К Панамарэнку ад 15.10.1943 г.), двое былі асуджаны да пазбаўлення волі. Былі спалены і зруйнаваны ўсе курортна-турыстычныя аб'екты.
Пасля вайны ў Купе адкрылі багатыя лячэбна-мінеральныя крыніцы і прынялі рашэнне аб будаўніцтве санаторыя. Адначасова памянялі і назву Купы: «Нарачанку» на «Санаторый», а потым на «Курортны пасёлак Нарач» (у Беларусі назву "курортны пасёлак" мае толькі адзін ён).
В.К. Каратай
Last Updated ( Sunday, 01 April 2007 )
 
< Prev   Next >
      Visitors: 6655005





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map