Матэрыял на дапрацоўцыCBIP (Свирь) - гарадскi пасёлак, цэнтр гарпасялковага Савета. Заснаваны, верагодна, у 13 ст. князем Даўмонтам, якi пабудаваў тут замак. Драўляны сярэдневяковы замак быў абнесены кольцападобным валам вышынёй 3 м. Да 16 стагоддзя Свіp у Ашмянскiм павеце Вiленскага ваяводства Вялiкага княства Лiтоўскага, належаў князям Cвірскім, 3 1528 г. да 17 стагоддзя - Радзiвiлам, потым да 1820 г. зноў Cвірскім. Род князёў Cвірскіx збяднеў, апошнi з ix памёр у галечы. У Свipы жыло шмат шляхты, якая называла сябе Cвірскiмi, некаторыя з ix былi зацверджаны ў дваранстве. У 1452 г. князь Ян Cвірскі пабудаваў драўляны касцёл. У 1570 г. пад уплывам рэфармацыi царквы на Захадзе большасць вернікаў Cвipa, шляхта i князi Cвіpскiя прынялi кальвiнiзм. Касцёл быў зачынены i абра6аваны; у 1598 г. вернуты католiкам. У 1653 г. пры актыўным удзеле ксяндза Г.Ясiнскага i Ф.Казелы, харунжага ашмянскага, пастаўлены новы мураваны касцёл св. Мiхаiла (на месцы старога, значна пашыраны у 1904 г.).
У час Лiвонскай вайны(1558-1583) 30.06.1579 г. у Cвip прыехаў кароль Рэчы Паспалітай Сцяпан Батура. Тут адбыўся першы агляд войск i ваенны савет, якi зацвердзiў план кампанii. 12.07.1579 г. войска рушыла ў Полацкiм напрамку. З 1795 г. Cвip у складзе Расiйскай iмперыi, цэнтр воласцi Завiлейскага, потым Свянцянскага паветаў Слонімскай, з 1801 г. Вiленскай губерняў.
У Расейска-Французскую вайну 1812 г. частка рускай арміі пад камандаваннем генерала Дохтурава (камандзiр 6-га пяхотнага корпуск), якая накіроўвалася на злучэнне з арміяй Барклая дэ Толi пазбегла сутыкнення з напалеонаўскімі войскамі, спецыяльна накіраванымi з Вiльнi, і 19.06.1812 г. паспяхова дасягнула Cвipa.
У 1860 г. Cвip - казённае мястэчка, 589 жыхаpoў. У 1864 г. каля мястэчка знаходзiлiся 2 маёнткі: Свір-Ляскоўскі, уладанне Чаховiча, 241 дзесяцiна зямлi, складаўся з фальвака і вёскi Нецькi, i Cвip-Стацкоўскі, уладанне Рынтаўтаў, 108 дзесяцiн зямлi, складаўся з 3 вёсак. 3 1864 г. у мястэчку працавала вучылiшча (размяшчалася ў грамадскiм будынку), у якiм займалiся 49 хлопчыкаў, выкладаў 1 Hacтаўнік. У 1865 г. мястэчка належала часткова казне, часткова памешчыку Бышэўскаму. У 1866 г. 133 двары, 640 жыхароў, мелicя парафiяльны касцёл, багадзельня, 2 яўрэйскiя малiтоўныя дамы, бровар, вадзяны млын, суконная вытворчасць, валасное праўленне, пошта-тэлеграф, дазваляўся гандаль па святах, кiрмашы 7 разоў на год. У 1868 г. - 140 двароў, 716 жыхароў. У 1885 г. у мястэчку 6ыло 5 корчмаў, 21 крама, праводзiлiся 10 кiрмашоў на год, базары 1 раз у тыдзень.
У 1879 г. заснаваны бровар (у 1906 г. - 9 рабочых), у 1896 г. - спiртаачышчальная вытворчасць (паравая машына). У1897 г. у Свіры 1, 2, 3-м - 1686 жыхароў, знаходзiлiся паштова-тэлеграфнае аддзяленне, судова-следчы ўчастак Вiленскага акруговага суда, аптэка, лячэбнiца, народнае вучылiшча, у якiм у 1896/97 навучальным годзе вучылiся 63 хлопчыкi, 3 дзяўчынкi, валасное праўленне, касцёл, яўрэйская малітоўня, школа, хлебазапасны магазiн, 34 крамы, заезных дамоў, 14 корчмаў; 2 лютага, 29 чэрвеня, 10 кастрычнiка, 1 лiстапада, 6 снежня праводзiлiся кipмашы, а па чацвяргах - таржкі. У 1904 г. на месцы сучаснага гарпасёлка існавалi мястэчка (2485 жыхароў), маёнткі Свiр-Стацкоўскi, уладанне Чаховічаў (20 жыхароў), i Свiр-Ляскоўскi, уладанне Хржаноўcкaгa (30 жыхароў), фальварак, уладанне Пупулеўскага (21 жыхар). У 1919 г. у Cвіры 1369 жыхароў. У 1921-1939 гг. мястэчка ў складзе Свянцянскага павета Вiленскага ваяводства, цэнтр гмніы. У 1931 г. - 1900 жыхароў. Знаходзіліся гмінная ўправа, касцёл, цapквa, паліцэйскі ўчастак, гapaдскі суд, аптэка, лячэбніцаа, пошта, працаваў адвакат, па святах праводзiлiся базары.
З 12.10.1940 г. - цэнтр сельсавета, з 15.1.1940 г. - цэнтр раёна Вілейскай, з 20.9.1944 г. Маладзечанскай а6ласцей, з 25.4.1958 г. гapaдcкі пасёлак, цэнтр гарпасялковага Савета, з 31.08.1959 г. у Mядзельскiм раёне, з 20.01.1960 г. у Мiнскай вобласцi.
У Вялiкую Айчынную вайну акупiраваны нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi 25.06.1941 г. За час акупацыi гiтлераўцы знiшчылi ў Cвіры 1920 чалавек, вывезлi ў Германiю на прымусовыя работы 15 чалавек. 06.07.1944 г. партызаны 16-й Смаленскай брыгады i атрада С.Р.Суслава вызвалiлi Cвіp i ўтрымлiвалi да падыходу часцей Чырвонай Арміі.
У 1948 г. завершана тэлефанiзацыя сельсавета, з 1949 г. пачала дзейнiчаць школа механiзатараў; Свірскі млын перапрацоўваў збожжа, распiлоўваў лесаматэрыялы i даваў электраэнергiю. У 1949 г. створаны калгас iмя Ленiна. 3 1960 г. гарадскi пасёлак цэнтр саўгаса, з 04.09.1991 г. – калгаса «Cвip». На 01.01.1997 г. 592 гаспадаркi, 1420 жыхароў. Тут размешчаны выканком пассавета i праўленне калгаса, хлебапякарня, электрасеткавы ўчастак, дзяржаўнае прадпрыемства «Свісмор», таксама аддзяленнi сувязi i ашчаднага банка, Дом культуры, 2 бiблiятэкi, сярэдняя школа з мастацкім ухiлам, фiлiял Мядзельскай спартыўнай школы, дзiцячы сад, бальнiца, станцыя хуткай дапамогi, палiклiнiка, аптэка, кафэ-бар, racцiнiцa, 7 магазiнаў, пункт бытавога абслугоўвання насельнiцтва, вытворчы ўчастак «Свір» па бытавым абслугоўванні насельнiцтва, участак Мядзельскага раённага вытворчага аб'яднання жылкамунгаспадаркi, участак Нарачанскага рыбгаса, рамонтныя майстэрнi, фiлiял Маладзечанскага ДРБУ-49.
На захад ад г.п. Cвіp знаходзiцца былая сядзiба - помнiк архiтэктуры стылю мадэрн. Захавалicя жылы дом (пабудаваны ў пачатку 20 стагоддзя) i парк. У цэнтры пасёлка знаходзiцца Мiкалаеўскi кacцёл (помнік архiтэктуры, пабудаваны ў 1908 г.), на пауночна-ўсходняй ускраіне мястэчка - драўляная царква (помнiк архiтэктуры канца 19 - пачатку 20 стагоддзя).
Помнікi гісторыі: брацкая магiла 42 савецкiх вoiнаў i 51 партызана, якiя загiнулi пры вызваленні пасёлка ў 1944 г. (у 1954 г. на магiле пастаўлена стэла); помнiк 34 землякам – жыхарам пасёлка, якiя загiнулi ў 1941-1945 гг.
У возеры Cвip ёсць радовiшча сапрапелю (запасы 42,5 млн. м
3).
Інфармацыя ўзята з кнігі "Памяць. Мядзельскі раён"