За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная
Рыбныя справы Версія для друку Адправіць на E-mail
11.12.2006 г.
На пачатку снежня на чарговым пасяджэнні Мядзельскага райвыканкама прагучала, што намечаныя на 2006 год арыенціры па выпуску прадукцыі аказаліся не пад сілу доследнай рыбнай гаспадарцы “Нарач”. Так напісала раённая газета “Нарачанская зара” ад 6 снежня 2006года.
А што па-за афіцыёзам? А справы наогул на гэтым прадпрыемстве даволі кепскія. Нават заробкі людзям са жніўня не выплачаны.
А прадпрыемства ж знаходзіцца ў сістэме Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі, у Нацпарку “Нарачанскі”. У чым жа прычына хваробы некалі моцнага рыбзавода?
Адна з прычын - сістэма ўдушэння прадпрыемстваў прымусовым навязваннем даведзеных да галечы калгасаў. У дадзеным выпадку такую ролю адыграў калгас (альбо так званы СВК) “Нарач”. Рыбная гаспадарка ператварылася ў арэну бясконцай бітвы за ўраджай.
Яшчэ адна прычына заняпаду рыбгаса – бяздумная ратацыя кадраў. У выніку чаго былі выжыты рыбакі-прафесіяналы, а таксама спецыялісты рыбнай галіны, якія атрымалі свае дыпломы ў лепшых ВНУ былога Саюза.
Так колішняму дырэктару Юганаву Валерыю Андрэевічу не дазволілі даслужыць да пенсіі 1 месяц. І давялося яму ехаць працаваць у Расію. Не падоўжылі кантракт галоўнаму тэхнолагу з 36-цігадовым стажам Хіхель Ірыне Пятроўне. Спіс непатрэбных кадраў можна доўжыць. А не так даўно, была чарга на працаўладкаванне ў рыбгас на 15 год наперад.
Вельмі моцны быў участак рыбнай гаспадаркі на возеры Свір. Там працавалі цэх шлакабетонны, сталярны, вялення рыбы і жыварыбная база. Ад былога ўчастка засталіся аварыйныя будынкі на беразе Свірскага возера.
З-за бяздумнасці цяперашніх спецыялістаў рыбгаса, марнуюцца дзяржаўныя сродкі на зарыбленне вадаёмаў. Так, у мінулым годзе запусцілі малькоў вугра ў возера Швакшты, адкуль няма міграцыі . А як потым адтуль узяць рыбу? А тое ж возера Мядзел аблоўліваецца толькі на 20%. Ці ж гэта па –гаспадарску?
Як нагляднае падцверджанне крызіснага стану рыбнай галіны - адсутнасць якаснай рыбнай прадукцыі мясцовай вытворчасці на паліцах крамаў Мядзельшчыны і ў краме самога ж рыбгаса.
А тым часам уздоўж цэнтральных дарог Мядзельскага раёна тусуюцца “ўзаконеныя” мясцовай уладай гандляры браканьерскім вэнджаным вугром.
Апошнім часам праяўляюцца нейкія спробы выратаваць рыбную гаспадарку. Вось і калгас надумалі аддзяліць ад рыбгаса, і наогул хочуць перадаць завод сістэме Белрыба.

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 14.03.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
Рыбныя справы

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6653621





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map